Баклажаны спеюць у Полацку
У гандлёвую сетку Полацка паступiлi першыя беларускiя баклажаны. Яны вырашчаны ў новых цяплiцах фiлiяла РУП «Вiцебскэнерга» — «Вясна-энерга» (Полацкi раён), паведамiла карэспандэнту БЕЛТА намеснiк дырэктара фiлiяла, кiраўнiк цяплiчнага комплексу Галiна Паўлючэнка.
Попыт на баклажаны пры цане ў гандлёвай сетцы амаль Br8 тыс. за кiлаграм вялiзны, адзначыла кiраўнiк. «Вясна-энерга» стала першым у Вiцебскай вобласцi цяплiчным камбiнатам, якi асвоiў тэхналогiю вырошчвання гэтай паўднёвай культуры. Пад баклажанамi занята 0,25 га, i збiраць iх тут плануюць да восенi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гандлёвую сетку Полацка паступiлi першыя беларускiя баклажаны |
|