«Шчодры» дырэктар
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Кiраўнiк жыллёва-камунальнай гаспадаркi аднаго з раёнаў Мiнскай вобласцi «пераблытаў» дзяржаўную кiшэню са сваёй.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе ўпраўлення КДБ па Мiнску i сталiчнай вобласцi, «шчодры» дырэктар за кошт ЖКГ адрамантаваў грузавiк свайго сябра. Не забыўся камунальнiк i пра ўласнага «жалезнага каня». Зноў жа за грошы прадпрыемства набыў для свайго легкавiка лiтыя дыскi. Такiм чынам ЖКГ быў нанесены ўрон на агульную суму амаль 10 мiльёнаў рублёў. Адметна, што крымiнальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi ўзбуджана не толькi супраць дырэктара гаспадаркi, але i ягонага хаўруснiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк жыллёва-камунальнай гаспадаркi аднаго з раёнаў Мiнскай вобласцi «пераблытаў» дзяржаўную кiшэню са сваёй
|
|