Сумесны канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і GUDA
18 красавіка а 19.00 у клюбе Дзяржынскага (вул. Камсамольская, 30) піва “БОБРОВ” прадстаўляе сумесны канцэрт беларускіх гуртоў WZ-ORKIESTRA і GUDA. Плянуецца выкананьне побытавых, абрадавых, веснавых народных і аўтарскіх сьпеваў, а таксама ўласных твораў гуртоў. Аўтэнтычныя галасы ўдзельніц этна-фольк гурта GUDA і world music ад Зьміцера Вайцюшкевіча, лідэра WZ-Orkiestra, складуцца ў цудоўны й калярытны праект. Напрыканцы студзеня гэтага году падобны канцэрт пасьпяхова прайшоў у Варшаве пры падтрымцы Войтэка Маеўскага і Мазавецкага цэнтра культуры. І зараз музыкі з задавальненьнем прадставяць вынікі сваёй сумеснай творчасьці беларускай публіцы.
Гэтым разам асноўны акцэнт будзе зроблены на сумесным выкананьні песьняў вяснова-летняга цыкла. Апроч таго Вайцюшкевіч выканае народныя сьпевы ва ўласнай аранжацыі, а GUDA - частку сваёй “веснавой” праграмы. Музыкі не зьбіраюцца абмяжоўваць сваю сумесную дзейнасьць толькі гэтым выступам. Па словах спадарыні Вікторыі - лідэра GUDA - яны маюць запрасіць Зьмітра Вайцюшкевіча да ўдзелу ў стварэньні аднаго са сваіх альбомаў - плыты “Вясельле”. У ёй Зьміцер выканае сольную песьню - сьпеў, зь якога непасрэдна і пачыналася старадаўняе вясельле, а таксама запіша мужчынскія вакальныя партыі для некаторых кампазыцыях альбому. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 красавіка а 19.00 у клюбе Дзяржынскага (вул. Камсамольская, 30) піва “БОБРОВ” прадстаўляе сумесны канцэрт беларускіх гуртоў WZ-ORKIESTRA і GUDA.
|
|