21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ці будзе адменена кампенсацыя за чэкі «Маёмасць»?

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля IЛЬIЧОВА, БЕЛТА

Пастаянная камiсiя Палаты прадстаўнiкоў па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтву, гандлю i прыватызцыi не падтрымала прапанаваныя ўрадам папраўкi ў закон аб iмянных прыватызацыйных чэках, якiя прадугледжвалi адмену кампенсацыi за чэкi «Маёмасць». Такое рашэнне было агучана на пасяджэннi парламенцкай камiсii.

Гэтым законапраектам устанаўлiваўся тэрмiн абарачэння чэкаў «Маёмасць» — па 31 снежня 2009 года — i прапаноўвалася ануляцыя не выкарыстаных уладальнiкам чэкаў без выплаты кампенсацыi.

Намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Алег Мельнiкаў паведамiў, што на сёння намiнальны кошт аднаго такога чэка складае Br4400. Паводле яго слоў, для таго, каб правесцi выплату кампенсацый, «спатрэбiцца не менш як Br800 млрд з бюджэту, а гэта значная сума, таму Саўмiн прапаноўвае змянiць заканадаўства».

На думку дэпутата Аляксандра Архiпава, пазбаўленне грамадзянiна выплат за нявыкарыстаныя чэкi будзе парушэннем яго права на ўласнасць i гэта супярэчыць Канстытуцыi Беларусi. «Прыняцце такога законапраекта толькi ўзбударажыць грамадства», — лiчыць парламентарый.

Iмянны прыватызацыйны чэк з’яўляецца каштоўнай паперай Рэспублiкi Беларусь. Ён забяспечаны дзяржаўнай уласнасцю, якая падлягае бязвыплатнай перадачы грамадзянам Беларусi. Памер долi (квоты) дзяржуласнасцi, што прыпадае на кожнага ўладальнiка, выражаецца сумай чэкаў. Згодна з Грамадзянскiм кодэксам, да аб’ектаў грамадзянскiх правоў адносяцца ў тым лiку i каштоўныя паперы. А ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй дзяржава павiнна гарантаваць кожнаму права ўласнасцi.

Дэпутат Вiктар Кучынскi лiчыць, што «трэба дакладна агаварыць у законе часавыя рамкi абарачэння чэкаў i гарантаваць людзям выплату кампенсацый, калi яны не памяняюць гэтыя чэкi на акцыi». «Мы падыходзiм да мяжы, ад якой пачнецца прыватызацыя. I калi плануецца продаж дзяржуласнасцi, то ў першую чаргу трэба разлiчвацца з людзьмi».

Вiцэ-спiкер Палаты прадстаўнiкоў Сяргей Забалоцец, якi прысутнiчаў на пасяджэннi камiсii, таксама перакананы, што «ў прапанаваным выглядзе гэты законапраект прымаць нельга».

Старшыня Камiсii па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтву, гандлю i прыватызацыi Мiкалай Чурсiн нагадаў, што ў Беларусi налiчваецца каля 160 прадпрыемстваў, куды можна ўкладваць чэкi. «Дык няхай дзяржава купiць у грамадзян чэкi i ўкладзе iх у тыя прадпрыемствы, якiя прапаноўвае людзям», — дадаў дэпутат. Паводле яго слоў, 40 працэнтаў уладальнiкаў не выкарысталi права ўкладання чэкаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастаянная камiсiя Палаты прадстаўнiкоў па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтву, гандлю i прыватызцыi не падтрымала прапанаваныя ўрадам папраўкi ў закон аб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика