21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Намiнацыя» для старшынi Савета

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

УЛАДА Ў АСОБАХ

Кожны панядзелак 13 старшынь сельскiх i пасялковых Саветаў Бабруйскага раёна збiраюцца ў будынку райсавета на планёрку. На адной з iх, дзе падводзiлiся вынiкi працы за першы квартал, папрысутнiчаў i наш карэспандэнт. Акрамя самiх старшынь i iх «галавы» — кіраўніка раённага Савета Леанiда Баркоўскага — у зале прысутнiчалi i прымалi актыўны ўдзел у абмеркаваннi бягучых пытанняў рэгiёна прадстаўнiкi раённай выканаўчай улады i жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Асноўная ўвага надавалася праблемам добраўпарадкавання i вулiчнага асвятлення. Кожны са старшынь па гэтых тэмах выступiў са сваёй справаздачай i — як у школе — атрымаў адзнакi за сваю работу; асобна — за добраўпарадкаванне, асобна — за вулiчнае асвятленне. Па пяцiбальнай сiстэме.

— Сiстэма дыферэнцыраванай ацэнкi работы старшынь сельскiх Саветаў была ўведзена намi па iнiцыятыве райвыканкама чатыры гады таму i вельмi добра сябе зарэкамендавала, — патлумачыў пасля планёркi Леанiд Андрэевiч. — Я выстаўляю адзнакi па двух паказчыках — добраўпарадкаванню i вулiчнаму асвятленню. Усяго ж «намiнацый», па якiх ацэньваюць старшынь, 16. Сярод iх: ацэнка дзейнасцi па збору зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, па закупу малака i мяса ад насельнiцтва, увядзенню новага жылля i г.д. Адзнакi па названых паказчыках выстаўляюць аддзел эканомiкi, падатковая iнспекцыя i iншыя спецыялiзаваныя службы i аддзелы райвыканкама. Потым выводзiцца сярэднi бал для кожнага старшынi, а гэтая лiчба напрамую ўплывае на памер яго месячнай прэмii. Натуральна, такая сiстэма дыферэнцыраванай ацэнкi якасцi працы стымулюе чалавека, дысцыплiнуе i адначасова заахвочвае яго. У iншых раёнах вобласцi такой практыкi няма.

— Ацэнку дзейнасцi ат-рымлiваюць i новаабраныя старшынi?

— Безумоўна. У нас такiх шасцёра з трынаццацi. Перад выбраннем на пасаду яны ўсе (не толькi навiчкi) пiсалi асабiстыя творчыя планы дзейнасцi (можна назваць iх праграмамi), з якiмi потым выступалi перад дэпутатамi на першай арганiзацыйнай сесii. Там агаворваўся прагноз сацыяльна-эканамiчнага развiцця сельсавета, фармiраванне выканання бюджэту, рацыянальнае выкарыстанне i распараджэнне камунальнай уласнасцю, добраўпарадкаванне, аптымiзацыя сацыяльнай сферы, работа з насельнiцтвам i з пярвiчнымi органамi мясцовага самакiравання.

Творчыя планы будавалiся па матэрыялах Усебеларускага народнага сходу, праграмы сацыяльнага развiцця Беларусi на 2006—2010 гады, штогадовага паслання кiраўнiка краiны да Нацыянальнага сходу, рабочай паездкi Прэзiдэнта па Магiлёўскай вобласцi i Указа № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў рашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва».

— Прынамсi, аб Указе. Наколькi своечасовым, на ваш погляд, было яго прыняцце? Цi цалкам адлюстроўвае ён усе праблемы сельскiх Саветаў?

— Я як старшыня адчуваў вострую патрэбу ў выхадзе азначанага Указа. Мы яго даўно чакалi. Прынамсi, разам з некаторымi iншымi старшынямi раённых Саветаў я прымаў удзел у падрыхтоўчай рабоце над Указам, у яго абмеркаваннi ў Савеце Рэспублiкi. Наша дзяржава сёння актыўна развiваецца, мясцовае кiраванне i самакiраванне не павiнна заставацца ў баку ад агульнарэспублiканскiх працэсаў. Указ выйшаў вельмi своечасова — якраз напярэдаднi новага склiкання. Цяпер новаабраныя старшынi маюць дакладна прапiсаныя свае функцыi i абавязкi.

— Некаторыя старшынi наракалi, што не знайшлi ва Указе нейкiх рэвалюцыйных змен...

— А яны i не патрэбны. Дастаткова будзе рэалiзаваць усё тое, што ва Указе прапiсана. Возьмем, напрыклад, крынiцы фармiравання бюджэту сельвыканкама. Iх стала значна больш. Раней даходы сельвыканкама падводзiлiся пад расходы, а яны ў сваю чаргу абмяжоўвалiся заробкам старшынi i сакратара, канцтаварамi, утрыманнем транспарту. Калi патрэбна на гэта, умоўна кажучы, 15 мiльёнаў рублёў, значыць, столькi ў бюджэт i закладалi. А цяпер у старшынi ёсць прастора для творчасцi. Сёння ў даходны артыкул сельвыканкама iдзе падатак на незавершанае будаўнiцтва на тэрыторыi сельсавета, зямельны падатак з фiзiчных асобаў, даходы ад здачы ў арэнду i продажу грамадзянам зямельных участкаў... Пашырылася бюджэтнае поле, з’явiлася асабiстая зацiкаўленасць самiх Саветаў. Натуральна, чым больш будзе фiзiчных асобаў, тым больш падаткаў паступiць у мясцовы бюджэт. Ёсць на тэрыторыi сельсавета зямля, што пустуе, — знаходзьце ахвотных на ёй працаваць, здавайце ў арэнду i атрымлiвайце грошы! Зямля рацыянальна выкарыстоўваецца — сельвыканкам мае выгаду. Некаторыя падаткi сельвыканкамы збiралi i раней, да выхаду Указа № 21, але такой прамой залежнасцi з iнтарэсамi Савета не назiралася. Яшчэ адна крынiца паступлення ў бюджэт, якой раней у сельвыканкамаў не было, — гэта даход ад рэалiзацыi безгаспадарчай маёмасцi. Напрыклад, у сельсавеце стаiць пусты будынак былой сталоўкi цi КБА, нiкому не патрэбны — прымайце яго на баланс, здавайце ў арэнду, атрымлiвайце грошы.

— Рэальныя паступленнi ў бюджэт сельвыканкама павялiчылiся, але, напэўна, узрасла i нагрузка, аб’ём работ?

— Безумоўна. Цяпер мы павiнны збiраць усе падаткi на тэрыторыi сельсавета, што ўскладняе задачу. Прывяду прыклад. У нашым раёне 86 садовых таварыстваў. Раней падаткi з iх збiрала падатковая служба. Пасля выхаду Указа яна павiнна перадаць гэтую справу Саветам. Асноўная складанасць для нас — улiк асабовых рахункаў, мы гэтым раней не займалiся. Але радуе тое, што сабраныя падаткi пойдуць у бюджэт сельвыканкамаў, а не ў раённую казну.

— На што мяркуецца расходаваць бюджэт сельвыканкама?

— Паверце, сельвыканкаму заўсёды ёсць куды патрацiць грошы. Напрыклад, матэрыяльна заахвоцiць старастаў, старэйшын, актывiстаў селькамаў. Менавiта на такiх людзей абапiраюцца ў сваёй рабоце старшынi. Альбо на добраўпарадкаванне. На тэрыторыi кожнага сельсавета ёсць свае балючыя кропкi: у адной вёсцы могiлкi патрабуюць рамонту, у другой — калодзежы. На гэты год толькi на добраўпарадкаванне нашым сельсаветам запланавана выдаткаваць 220 мiльёнаў рублёў. Яшчэ 30 мiльёнаў менавiта на гэта выдзелiў раённы цэнтр занятасцi насельнiцтва. Акрамя таго, па навядзенню парадку на зямлi мы актыўна супрацоўнiчаем з Рэспублiканскiм фондам экалогii. За мiнулы год на добраўпарадкаванне сельскiя i пасялковыя Саветы нашага раёна асвоiлi 300 млн рублёў (хоць год не зусiм тыповы — у Бабруйску праводзiлiся рэспублiканскiя дажынкi). Яшчэ ў 2002 годзе гэта сума складала ўсяго 49 млн, у 2003-м — 80 млн, у 2004-м мы выйшлi на 170 млн, а ў 2005-м дацягнулi да 200 млн рублёў.

— Што вы можаце сказаць пра павелiчэнне штатаў сельвыканкамаў?

— Гэтае пытанне адно з самых балючых. Сёння мы цалкам выкарыстоўваем патэнцыял старшынi сельскага Савета — яго фiзiчныя, прафесiйныя, арганiзатарскiя якасцi. Мы няшчадна эксплуатуем старшыню, а яму ж таксама трэба на кагосьцi абапiрацца. Размеркаваць частку ўскладзеных на яго плечы задач. Хоць бы тыя ж падаткi сабраць. У нас ёсць буйныя сельсаветы (Слабадкоўскi, Бартнiкоўскi), дзе сума сабраных плацяжоў можа перавышаць 40 млн рублёў у месяц. Безумоўна, сельвыканкаму патрэбны чалавек, якi будзе гэтым займацца. I ў нашых сельскiх выканаўчых камiтэтах такiя спецыялiсты працуюць — на 0,75 стаўкi. Акрамя таго, у нашым раёне ёсць Саветы, дзе прапiсаны да тысячы вайскоўцаў. Пастаноўкай iх на ўлiк i зняццем з улiку, прапiскай-выпiскай таксама павiнен нехта займацца. У нас гэта начальнiк ваенна-ўлiковага стала. Штат сельвыканкамаў Бабруйскага раёна ў сярэднiм складае 5—6 чалавек. Ведаю, што ў многiх iншых раёнах ён абмяжоўваецца старшынёй i сакратаром. Гэта няправiльна. Штат сельвыканкама павiнен вар’iравацца ў залежнасцi ад колькасцi насельнiцтва, якое пражывае на яго тэрыторыi. Пра гэта гаворыцца i ва Указе № 21.

— Але там не прапiсаны канкрэтны нарматыў — колькi штатных адзiнак на тысячу насельнiцтва...

— Гэта з часам дапрацуецца. Ва Указе пералiчаны асноўныя агульныя палажэннi, а канкрэтыка павiнна праходзiць на месцах. Што датычыцца нашага раёна, мы колькасць штатных адзiнак захавалi, проста ў свой час iх не скарацiлi. Таму i працаваць нам сёння крыху лягчэй, чым iншым. А што можа адзiн старшыня? На iм жа i добраўпарадкаванне, i вулiчнае асвятленне, i збор малака i шмат чаго яшчэ.

— Ведаю, што далёка не ўсе сельвыканкамы займаюцца зборам малака ад насельнiцтва. Маўляў, клопатаў шмат, а прыбытку нiякага.

— Мы вывучылi вопыт Кiраўскага раёна, прааналiзавалi свае верагодныя аб’ёмы паступлення малака, карацей кажучы, спачатку падвялi эканамiчнае абгрунтаванне, а потым толькi ўзялiся за справу. Увялi сiстэму прэмiравання для малаказборшчыкаў, што дазволiла значна палепшыць якасць абслугоўвання насельнiцтва. Сёння малако мы збiраем у 12 сельсаветах i пакуль маем канкрэтную выгаду. Праўда, у раёне паступова скарачаецца пагалоўе кароў (прыкладна на 540 у год), таму аб’ёмы малака ў нас змяншаюцца. I ў хуткiм часе збор малака стане нявыгадным.

— Ва Указе № 21 прапiсаны канкрэтны механiзм падтрымкi камунальных унiтарных прадпрыемстваў, створаных пры выканкамах пярвiчнага тэрытарыяльнага ўзроўню. У вышым раёне КУПы ёсць?

— Яшчэ не, але мы плануем стварыць КУП у самы блiжэйшы час. Неабходнасць у iм сёння востра адчуваецца. У нас ёсць рэгiён (пасёлкi Рэдкi Рог i Брожа), дзе няма нармальнага вытворчага прадпрыемства. Былы саўгас аб’ядналi з птушкафабрыкай, яе выкупiў прадпрымальнiк, якому нявыгадна аказваць сацыяльна значныя паслугi мясцовым жыхарам. Ён iх i не аказвае. Людзям няма каму дапамагчы ўзараць, пасеяць, прабаранаваць, сабраць ураджай. Там патрэбны КУП. Мы вывучылi вопыт па стварэнню такiх прадпрыемстваў у суседнiх раёнах, пабачылi станоўчыя i адмоўныя моманты. Самае складанае — вывесцi КУП на самаакупнасць. Гэта атрымлiвалася не ва ўсiх. Некаторыя прадпрыемствы нават закрывалiся. На старых умовах многiя КУПы не вытрымлiвалi, аднак з выхадам Указа, дзе дакладна прапiсаны шэраг мераў па iх падтрымцы, упэўнены, iх колькасць павялiчыцца, у тым лiку будзе створаны ён i ў нас, на базе Брожскага сельвыканкама.

— Цi плануеце вы ў сваiм раёне ствараць так званыя «вопытныя» сельсаветы для «абкатвання» палажэнняў новага Указа?

— Не бачу неабходнасцi. Указ выйшаў, яго палажэннi будзем укараняць адразу па ўсяму раёну. Безумоўна, не ўсё можа атрымацца адразу. Нешта, магчыма, затармозiцца на раённым узроўнi. Па вялiкаму рахунку сур’ёзных перашкод для рэалiзацыi Указа № 21 я не бачу. Трэба проста працаваць.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.

г. Бабруйск.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны панядзелак 13 старшынь сельскiх i пасялковых Саветаў Бабруйскага раёна збiраюцца ў будынку райсавета на планёрку. На адной з iх, дзе падводзiлiс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика