21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стратэгiчны партнёр i надзейны сябра

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ТУГАРЫН

Беларусь i свет

Плённа i мэтанакiравана апошнiм часам развiваецца супрацоўнiцтва Беларусi i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi. Шматлiкiя факты сведчаць аб тым, што адносiны дзвюх дзяржаў набылi стратэгiчны характар, уражваюць дынамiкай кантактаў i вялiкай ступенню даверу ў справах.

Напрыклад, у такой адчувальнай для нас ды i ўвогуле ўсiх еўрапейскiх краiн сферы, як энергетыка. Нядаўна беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Камiтэта дзяржаўнага кантролю нашай краiны Зянонам Ломацем удзельнiчала ў Кiтаi ў чарговым пасяджэннi беларуска-кiтайскай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву. Вынiкам работы камiсii стаў кантракт аб праекце рэканструкцыi Мiнскай ТЭЦ-2. Члены беларускай дэлегацыi наведалi пекiнскую электрастанцыю, каб на свае вочы ўбачыць у дзеяннi тое абсталяванне, якое будзе ўсталявана i на Мiнскай ТЭЦ-2 пасля завяршэння яе рэканструкцыi.

Аб высокiм узроўнi палiтычных адносiнаў дзвюх дзяржаў сведчыць i даволi высокая iнтэнсiўнасць мiжпарламенцкiх кантактаў. Парламенцкiя дэлегацыi актыўна ўзаемадзейнiчаюць у рамках Мiжпарламенцкага саюза, на штогадовых сесiях Генеральнай Асамблеi ААН. Гэта гаворыць аб тым, што наша краiна ў асобе КНР набыла надзейнага палiтычнага i эканамiчнага партнёра i саюзнiка. Абедзве краiны займаюць падобныя пазiцыi па асноўных мiжнародных праблемах, аказваюць узаемную дапамогу не толькi ў ААН, але i ў iншых мiжнародных арганiзацыях.

Найбольш значным сумесным эканамiчным праектам на тэрыторыi Кiтая стала сумеснае прадпрыемства «Санцзян-Волат». Яно было створана з удзелам Мiнскага завода калёсных цягачоў. Зараз вывучаюцца магчымасцi адкрыцця на тэрыторыi КНР сумесных вытворчасцяў беларускiх гiгантаў iндустрыi, у прыватнасцi, «БелАЗ», «МАЗ», «МТЗ», Беларускага металургiчнага завода. А ў кiтайцаў ёсць намер распачаць сумесную вытворчасць па выпуску медпрэпаратаў на тэрыторыi нашай краiны. Эфектыўна iдзе супрацоўнiцтва ў навукова-тэхнiчнай сферы. Iстотны ўплыў на пашырэнне кантактаў у ёй аказвае правядзенне Дзён навукi i тэхнiкi Беларусi ў Кiтаi.

Пра сённяшнi дзень Кiтая можна пачуць i больш падрабязна даведацца ў мiнскiм Доме дружбы падчас розных мерапрыемтстваў, якiя ладзiць таварыства «Беларусь—Кiтай».

Старшыня Беларускага таварыства дружбы i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi Нiна Iванова называе таварыства «Беларусь—Кiтай» адным з самых эфектыўных i працаздольных сярод падобных грамадскiх аб’яднанняў. На яго рахунку шмат цiкавых i карысных мерапрыемтстваў — вечарыны, выставы, канцэрты, iншыя сумесныя акцыi, якiя часцей за ўсё праводзяцца разам з кiтайцамi, якiя жывуць, працуюць цi вучацца ў нашай краiне.

У прыватнасцi, з супрацоўнiкамi пасольства Кiтая ў беларускай сталiцы. Напрыклад, паспяхова ў сценах Дома дружбы прайшла выстава работ кiтайскiх фотамайстроў пад назвай «Гарманiчны Кiтай: памкненнi i мары».

У гэтай сувязi неабходна адзначыць пераемнасць у рабоце кiтайскага пасольства ў Мiнску. Кожная новая каманда пасольства КНР пакiдае свой адметны след у гiсторыi адносiнаў кiтайскiх дыпламатаў з беларускай грамадскасцю.

Сёння дыпламатычную мiсiю Кiтая ў Беларусi ўзначальвае У Хуньбiнь. Ён працягвае традыцыi сваiх папярэднiкаў на пасадзе пасла i iмкнецца ўсяляк спрыяць зблiжэнню двух народаў.

Гэта адчуваецца па росту колькасцi кiтайскiх студэнтаў у беларускiх ВНУ, а беларускiх — у кiтайскiх ВНУ, па пашырэнню культурных абменаў творчых калектываў, аднаўленню кантактаў памiж пiсьменнiкамi i паэтамi.

«Кiтаю хораша ў Мiнску, Беларусь у Пекiне — свая». Гэтыя словы з песнi, якая ўпершыню прагучала пад дахам Дома дружбы з нагоды гадавiны ўсталявання дыпламатычных адносiнаў памiж Беларуссю i КНР, удала адлюстроўваюць сапраўдны дух сяброўства беларусаў i кiтайцаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плённа i мэтанакiравана апошнiм часам развiваецца супрацоўнiцтва Беларусi i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi. Шматлiкiя факты сведчаць аб тым, што адносi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика