21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiрусы атакуюць сэрца

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сувязі — урач

Здавалася б, што можа быць агульнага памiж такiмi захворваннямi, як дыябет цi, скажам, шызафрэнiя, рассеяны склероз, кардыямiяпатыя i... вiрусамi? Аказваецца, агульнае ёсць. На працягу апошнiх некалькiх гадоў вучоным удаецца абвiнавачваць вiрусы ва ўсё большай колькасцi «злачынстваў», якiя тыя ўтвараюць у арганiзме чалавека. Не сакрэт, што вакол нас — у паветры, глебе, вадзе — безлiч вiрусаў, якiя найбольш камфортна адчуваюць сябе ўнутры жывога арганiзма, куды вельмi лёгка трапляюць i адкуль абсалютна не хочуць «высяляцца». Каварства i асаблiвая небяспека вiруснай iнфекцыi заключаецца ў тым, што да нейкага моманту iнфекцыйныя захворваннi былi, што называецца, вядомыя «ў твар», а цяпер вiдавочна, што вучоныя недаацэньвалi вiрусы, якiя «прыклалi руку» да развiцця значна большай колькасцi паталогiй.

Што сабе дазваляюць вiрусы? Цi можна ў Беларусi iх дыягнаставаць i, калi так, то наколькi гэта дапамагае хворым у лячэннi? Вось аб чым найперш хочацца спытаць у кiраўнiка аддзела экалогii i эпiдэмiялогii вiрусных iнфекцый Навукова-даследчага iнстытута эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii, доктара медыцынскiх навук Тамары АМВРОСЬЕВАЙ.

— Вiрусы могуць атакаваць, напрыклад, клеткi падстраўнiкавай залозы, i тая не зможа выпрацоўваць патрэбную колькасць iнсулiну. Паколькi разбураныя клеткi не здольныя аднаўляцца, развiваецца панкрэатыт. А панкрэатыт спрыяе развiццю цукровага дыябету 2-га тыпу. Вiрусы могуць пасялiцца i ў сардэчнай мышцы. Тады пачне развiвацца мiякардыт — захворванне, якое найчасцей сустракаецца ў дзяцей. Небяспека гэтай паталогii ў тым, што яна можа прывесцi да ўзнiкнення дылатацыйнай кардыямiяпатыi — захворвання, пры якiм сардэчная мышца расцягваецца, становiцца больш тонкай, сэрца набывае форму шара. Гэта пагражае хвораму раптоўнай смерцю, i таму патрабуе перасадкi сэрца. Дык вось, да нядаўняга часу ўзнiкненне не толькi вышэйпамянёных, але i некаторых iншых захворванняў не звязвалi з вiрусамi. Зараз жа ўсё больш даных сведчыць аб тым, што ад 30 да 40 працэнтаў тых жа мiякардытаў звязана з вiруснымi агентамi. У астатнiх выпадках прычынай развiцця мiякардыту могуць быць бактэрыяльная iнфекцыя, таксiны, агенты аўтаiмуннага паходжання. Для паспяховасцi лячэння, як вы разумееце, вельмi важна ўстанавiць, супраць чаго неабходна накiраваць намаганнi. Так, пры вiрусным мiякардыце неабходна папярэдзiць актывiзацыю вiруса, уключыць у схему лячэння спецыфiчныя антывiрусныя прэпараты. У такiх выпадках нельга прымяняць тыя ж iмунадэпрэсанты, гарманальныя прэпараты, антыбiётыкi, якiя падаўляюць iмунiтэт i спрыяюць актывiзацыi вiрусаў, але пры лячэннi бактэрыяльнага мiякардыту без iх не абысцiся. Дарэчы, якраз самi кардыёлагi, якiя сутыкнулiся з выпадкамi безвынiковага лячэння некаторых хворых, i папрасiлi нас, вiрусолагаў, аб супрацоўнiцтве. На Захадзе з’явiўся спецыфiчны прэпарат для лячэння мiякардытаў вiруснага паходжання. У нас ён пакуль не зарэгiстраваны.

— Якiм чынам склалася супрацоўнiцтва айчынных вiрусолагаў i кардыёлагаў? Якога кшталту даследаваннi былi праведзены ў нашай краiне?

— Мы даследавалi распаўсюджанасць вiрусных мiякардытаў сярод беларускага насельнiцтва на працягу апошнiх дзесяцi гадоў. Клiнiчнай базай сталi Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр «Кардыялогiя» i некаторыя сталiчныя клiнiкi. Да нас у iнстытут накiроўвалi на абследаванне якраз тых пацыентаў, у якiх не пацвярджалася бактэрыяльнае паходжанне захворвання. Аказалася, што каля 35 працэнтаў мiякардытаў i да 30 працэнтаў дэлiтацыйных кардыямiяпатый звязаны з вiруснай iнфекцыяй. Гэта было ўстаноўлена як дзякуючы класiчным метадам даследавання, так i з дапамогай малекулярна-генетычных метадаў па выяўленню маркёраў вiрусаў непасрэдна ў тканках сэрца. У вынiку была створана сучасная схема дыягностыкi вiрусных iнфекцый сэрца, якая ўключае ў сябе некалькi этапаў i прадугледжвае выкарыстанне самых новых тэхналогiй даследавання — полiмеразна-ланцуговай рэакцыi. Схема-iнструкцыя ўжо распаўсюджана сярод рэспублiканскiх клiнiк i абласных цэнтраў гiгiены, у якiх укараняюцца высокiя тэхналогii.

Мы супрацоўнiчалi, дарэчы, i з расiйскiмi трансплантолагамi. Як вядома, у Беларусi дагэтуль не робяць аперацыi па перасадцы сэрца. А ў Расii першае донарскае сэрца было перасаджана акадэмiкам Шумаковым яшчэ ў 1987 годзе. Расiйскiя калегi ажыццяўлялi тады паралельна i сапраўды ювелiрную працэдуру — «адшчыпвалi» для даследавання кавалачак сэрца, па якому беларускiя вiрусолагi вызначалi, цi ёсць у перасаджаным органе пацыентаў небяспечны вiрус. Быў выпадак, калi хвораму з вiруснай iнфекцыяй у тканках сэрца перасадзiлi «чыстае» сэрца, але праз нейкi час яно аказалася заражаным. Так мы даказалi, што «дэпо» вiрусаў знаходзiцца ў селязёнцы. Такiм чынам, перад трансплантацыяй сэрца неабходна больш грунтоўна абследаваць хворага. Вiрусаў цяжка пазбавiцца ўвогуле, аднак можна «загнаць» iх у такую стадыю, калi яны будуць бяспечнымi.

— А зараз прапаную «пайменна» назваць вiрусы, з-за якiх у чалавека здараюцца вышэйзгаданыя «сардэчныя» праблемы...

— Гаворка iдзе пра энтэравiрусы i вiрусы герпесу. Пра апошнi ўжо столькi вядома, што, напэўна, не мае сэнсу паўтараць, як ён трапляе ў наш арганiзм i наколькi затрымлiваецца. Пра энтэравiрусы, па-першае, варта сказаць, што вядома каля 100 iх вiдаў, прычым вывучэнне небяспечнасцi кожнага яшчэ працягваецца, у тым лiку i ў нашым iнстытуце. Па-другое, трэба ведаць, што энтэравiрусы трапляюць у арганiзм чалавека кантактна-бытавым шляхам — праз брудныя рукi (грэбаванне правiламi гiгiены), паветрана-кропельным (для энтэравiруса характэрны захворваннi на герпангiну, вострыя рэспiраторныя вiрусныя iнфекцыi, «летнi» грып), водным шляхам (пiтная вада можа забруджвацца як у наваколлi, так i ў размеркавальнай сiстэме) i харчовым спосабам (праз заражаныя прадукты харчавання). Найчасцей гэта фрукты i агароднiна, якiя арашаюцца ў тых жа цяплiчных гаспадарках забруджанай вiрусам вадой. Харчовыя прадукты могуць забруджвацца i ў працэсе iх прыгатавання вiрусаносьбiтам: той, хто гатуе салаты ў рэстаранах, кулiнарыях, гiпермаркетах, можа не падазраваць аб сваiм iнфiцыраваннi. Гэта праблема ёсць ва ўсiм свеце. Даволi часта то ў адной, то ў другой частцы свету назiраюцца ўспышкi iнфiцыравання праз сiстэму грамадскага харчавання, у тым лiку на закрытых вечарынах, наладжаных на лайнерах i паромах.

Найчасцей усё ж такi «ахвярамi» энтэравiрусаў становяцца дзецi. У iх недасканалая iмунная сiстэма i яны часцей парушаюць правiлы гiгiены.

— Цiкава, а чаму энтэравiрусы ў адных людзей размнажаюцца ў адным органе, а ў другiх — у iншым?

— Механiзмы ўздзеяння да канца яшчэ не вывучаны. Аднак можна меркаваць, што ў кожнага чалавека ёсць свае слабыя органы цi сiстэмы. Якраз «слабае месца» i атакуецца ў першую чаргу — цi то нервовая сiстэма, цi то кiшэчнiк, цi то сэрца...

— Што будзе адчуваць чалавек, у якога энтэравiрусы «аблюбавалi» сардэчную тканку?

— Пасля таго, як iнфекцыя трапiла ў арганiзм адным з вышэйпамянёных спосабаў, яна можа заявiць пра сябе той жа прастудай цi дыярэяй. Вось тут наша першасная задача — звярнуцца да ўрача i пралячыцца. Дакладней, вылечыцца, паколькi востры стан дрэннага самаадчування ў любым выпадку спадзе, i мы падумаем, што небяспека мiнула. На самай справе гэта зусiм не так. Пры першым жа аслабленнi арганiзма, якое могуць выклiкаць стрэс, любая iншая iнфекцыя, вялiкая доза ўльтрафiялету i г.д., любая iнфекцыя, якая знаходзiлася ў сонным стане, актывiзуецца. Гэта можа расцэньвацца як ускладненне той жа прастуднай iнфекцыi. Тым часам вiрус паражае клеткi нашага сэрца, што праяўляецца парушэннем сардэчнага рытму, стомленасцю, задышкай. З дапамогай адпаведных кардыялагiчных даследаванняў на першым этапе ставiцца агульны дыягназ — мiякардыт нявысветленай этыялогii.

— Падвядзём вынiк...

— Трэба больш адказна ставiцца да сябе: лячыць любое iнфекцыйнае захворванне, каб не дапускаць хранiзацыi працэсу i прытрымлiвацца здаровага ладу жыцця, звяртаць увагу, напрыклад, на тое, якую ваду цi ежу вы ўжываеце.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здавалася б, што можа быць агульнага памiж такiмi захворваннямi, як дыябет цi, скажам, шызафрэнiя, рассеяны склероз, кардыямiяпатыя i... вiрусамi? Ака
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика