21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няльготны крэдыт з палёгкай?

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

У блiжэйшыя гады ў Беларусi будзе рабiцца асноўная стаўка на падтрымку сем’яў, якiя выхоўваюць дваiх i больш дзяцей, — аб гэтым падчас сустрэчы з журналiстамi паведамiла начальнiк аддзела сямейнай палiтыкi i гендэрных праблем Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Аляксандра Лiсоўская.

Сёння «стандартны» памер дапамогi на дзiця ва ўзросце да 3 гадоў складае 110 830, на дзяцей-iнвалiдаў у такiм жа ўзросце — 155 160, на дзiця ў няпоўных сем’ях — 193 950, а дапамога на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады — 51 150 рублёў. Прычым на працягу мiнулага года дзiцячыя дапамогi павялiчылiся на 15,8 працэнта. У той жа час не сакрэт: часовая страта зарплаты аднаго з бацькоў усё яшчэ застаецца даволi адчувальным ударам па бюджэту большасцi сем’яў. У сувязi з гэтым, паведамiла Аляксандра Лiсоўская, плануецца ўзняць саму планку падобных выплат. У прыватнасцi, калi зараз «стандартная» дапамога на дзiця складае 65 працэнтаў ад бюджэту пражытковага мiнiмуму, то з 2008 года яна ўзрасце да 80, а з 2009 года — да 100 працэнтаў БПМ.

Адначасова праект новай рэдакцыi Закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей» прадугледжвае павелiчэнне аднаразовых выплат. Так, калi зараз пры нараджэннi першага i другога дзiцяцi памер такой выплаты вызначаны ў 2 бюджэты пражытковага мiнiмуму, а пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей — у 3 БПМ, то ў будучым матэрыяльная падтрымка пры з’яўленнi першынца будзе вызначана ў 5, а другога i наступных дзяцей — у 7 БПМ. Такiм чынам, заўважыла Аляксандра Лiсоўская, у тым лiку мяркуецца змянiць ужо «традыцыйную» арыентацыю маладых грамадзян краiны на нешматколькасную сям’ю. Дарэчы, той жа праект закона ўтрымлiвае i яшчэ адно iстотнае новаўвядзенне, якое прадугледжвае выплату дапамогi па догляду дзiцяцi ў поўным памеры мацi-студэнткам, незалежна ад таго, працягваюць яны навучанне цi не.

Пры гэтым некаторыя дадатковыя меры падтрымкi ўжо сталiся фактам. Так, нагадала Аляксандра Лiсоўская, з 1 сакавiка ў працуючых бацькоў, якiя выхоўваюць траiх i больш непаўналетнiх дзяцей або дзiця-iнвалiда, не абкладаецца падаткам частка заробку ў памеры не двух, а ўжо чатырох базавых велiчынь на кожнае дзiця. Не менш важным крокам сталася змяненне падыходаў да прадастаўлення бясплатнага харчавання на дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў. Зараз такая падтрымка можа аказвацца ўсiм катэгорыям сем’яў без выключэння толькi пры адной умове — даход на кожнага чалавека ў сям’i не павiнен перавышаць 60 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму. У вынiку, мяркуюць у мiнiстэрстве, колькасць атрымальнiкаў бясплатнага харчавання на дзяцей першых двух гадоў жыцця ўзрасце, прычым прадастаўленне гэтай дапамогi па новых правiлах распачнецца з 14 красавiка.

Мiж тым, не сакрэт, што асноўнай прычынай, якая стрымлiвае нараджальнасць у Беларусi, з’яўляецца «кватэрная праблема». Таму, паведамiла Аляксандра Лiсоўская, сёння ўжо распрацаваны праект указа кiраўнiка дзяржавы аб дапамозе маладым сем’ям у пагашэннi «няльготных» крэдытаў на будаўнiцтва жылля. Праект вызначае, што пры нараджэннi цi наяўнасцi аднаго дзiцяцi будзе «спiсаная» сума камерцыйнага крэдыту ў памеры 20, пры нараджэннi цi наяўнасцi дваiх дзяцей — 40, а пры нараджэннi i наяўнасцi траiх цi большай колькасцi дзяцей — у памеры 50 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму.

Пры гэтым, зазначыла Аляксандра Лiсоўская, на сёння засталася па сутнасцi апошняя прыступка ўзгаднення праекта ўказа — Мiнiстэрства фiнансаў. Таму не выключана, што гэты дакумент будзе падпiсаны ўжо блiжэйшым часам. Да слова, тут жа варта заўважыць: указ датычыцца сем’яў, дзе прынамсi адзiн з бацькоў знаходзiцца ва ўзросце да 31 года або знаходзiўся ў такiм узросце на момант прыняцця на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па катэгорыi «маладая сям’я».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя гады ў Беларусi будзе рабiцца асноўная стаўка на падтрымку сем’яў, якiя выхоўваюць дваiх i больш дзяцей, — аб гэтым падчас сустрэчы з журн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика