Заробленыя грошы — дзецям...
Iгар ШЧУЧЭНКА
Ва ўрадзе Для Беларусi традыцыйным стала штогод праводзiць рэспублiканскiя суботнiкi. У гэтым годзе, як паведамiў на ўчарашнiм пасяджэннi рабочай групы па падрыхтоўцы i правядзенню гэтага мерапрыемства вiцэ-прэм’ер Аляксандр Косiнец, кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падтрымаў iнiцыятыву ўрада правесцi суботнiк 21 красавiка, а прысвечаны ён будзе Году дзiцяцi.Як адзначыў Аляксандр Косiнец, 50 працэнтаў грашовых сродкаў, што будуць зароблены 21 красавiка, паступяць у рэспублiканскi бюджэт, а ў наступным будуць накiраваны на капiтальны рамонт i ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы Нацыянальнага дзiцячага аздараўленчага лагера «Зубраня», на дадатковае фiнансаванне заданняў прэзiдэнцкай праграмы «Дзецi Беларусi» на 2006—2010 гады, на выданне навучальнай лiтаратуры i iнш. А вось што датычыцца астатнiх 50 працэнтаў заробленых грошай, то гэтыя сродкi застануцца ў распараджэннi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама. Паводле слоў вiцэ-прэм’ера, гэтыя грошы пойдуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы дзiцячых дамоў, школ-iнтэрнатаў, будаўнiцтва жылых дамоў для сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, а таксама на вырашэнне iншых пытанняў сацыяльнай падтрымкi дзяцей i сем’яў, што iх выхоўваюць. Прычым Аляксандр Косiнец зазначыў, што гэта дапамога будзе вельмi адчувальнай. Напрыклад, у мiнулым годзе, якi быў аб’яўлены Годам мацi, на суботнiку было зароблена больш за 11 мiльярдаў рублёў. Грошы былi накiраваны на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы лячэбна-прафiлактычных устаноў i iншых сацыяльных аб’ектаў. Дарэчы, летась таксама быў адкрыты радзiльны дом, якi не мае аналагаў не толькi ў нашай краiне, але i ў многiх iншых дзяржавах былога Саюза. Аляксандр Косiнец упэўнены, што сёлетняе мерапрыемства таксама пройдзе вынiкова, i, натуральна, будзе зроблена шмат для сацыяльнай падтрымкi нашых дзяцей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для Беларусi традыцыйным стала штогод праводзiць рэспублiканскiя суботнiкi
|
|