21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Працэдура ўсынаўлення дзяцей беларускiмi сем’ямi не ўскладнiцца

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Парламенцкi дзённiк

Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Грамадзянскi працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь па пытаннях усынаўлення (удачарэння) дзяцей, устанаўлення мацярынства».

Як адзначыла намеснiк мiнiстра адукацыi Таццяна Кавалёва, законапраектам у Грамадзянскi працэсуальны кодэкс уводзiцца працэдура ўстанаўлення мацярынства на падставе рашэння суда. Судовая працэдура ўстанаўлення мацярынства неабходная для ўрэгулявання пытання адносна таго, хто з’яўляецца мацi дзiцяці, калi яно было народжана сурагатнай мацi, а таксама ўстанаўлення паходжання дзiцяці, калi яно было падкiдышам або мацi пакiнула яго ў радзiльным доме i паведамiла там недакладныя звесткi аб сабе.

Законапраект упершыню вызначае парадак усынаўлення дзяцей, якiя з’яўляюцца замежнымi грамадзянамi або асобамi без грамадзянства i пражываюць на тэрыторыi нашай краiны. Пры iх усынаўленнi неабходна падаць у суд пiсьмовы дазвол мiнiстра адукацыi. Устанаўлiваецца таксама падсуднасць i парадак падачы заявы пры ўсынаўленнi дзяцей у залежнасцi ад грамадзянства i месца жыхарства дзiцяцi i ўсынавiцеля. У прыватнасцi, упершыню ўстаноўлена падсуднасць спраў па ўсынаўленню дзяцей, якiя не з’яўляюцца грамадзянамi Беларусi. Такiя справы будуць разглядацца абласнымi судамi, у Мiнску — Мiнскiм гарадскiм судом, а заявы ў суд будуць падавацца праз Нацыянальны цэнтр усынаўлення.

Праект закона таксама дапаўняе i ўдакладняе пералiк дакументаў, неабходных для мiжнароднага ўсынаўлення. Паводле слоў Таццяны Кавалёвай, у мэтах рэалiзацыi права нашых грамадзян на ўсынаўленне беларускiх дзяцей, а таксама права родных на iх усынаўленне ў пералiк дакументаў, якiя неабходна падаць у суд для вырашэння пытання аб мiжнародным усынаўленнi дзiцяцi, уключана заключэнне Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення аб адсутнасцi сярод кандыдатаў ва ўсынавiцелi грамадзян Беларусi або сваякоў дзiцяцi незалежна ад iх месца жыхарства. У заключэннi Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення будзе ўключацца iнфармацыя аб даце пастаноўкi дзiцяцi на цэнтралiзаваны ўлiк у Рэспублiканскiм банку даных па ўсынаўленню. Такая iнфармацыя будзе пацвярджаць, што дзiця не менш за год было даступнае для сямейнага ўладкавання ў нашай краiне. Удакладняецца i акт даследавання органамi апекi ўмоў жыцця ўсынавiцеляў. Так, гэты акт павiнен утрымлiваць iнфармацыю аб тым, што дзецi ўсынавiцеля (уласныя або раней усыноўленыя) не мелi патрэбы ў дзяржаўнай абароне. У акт таксама будзе ўключацца iнфармацыя аб адсутнасцi ва ўсынавiцеля судзiмасцi за наўмысныя, цяжкiя i асаблiва цяжкiя злачынствы незалежна ад таго, пагашана цi не судзiмасць.

Паводле слоў намеснiка мiнiстра адукацыi, нормы законапраекта «не ўскладняюць працэдуру ўсынаўлення дзяцей беларускiмi сем’ямi, нельга сказаць, што значна ўскладнена працэдура мiжнароднага ўсынаўлення, проста ў ёй узмоцнена роля органаў апекi, рэгiянальных структур кiравання». У прыватнасцi, працэсы ўсынаўлення павiнны стаць больш адкрытымi, найбольш аптымальнымi пры абароне iнтарэсаў дзiцяці.

Адказваючы на пытаннi дэпутатаў, Таццяна Кавалёва паведамiла, што ў 2006 годзе беларускiя сем’i ўсынавiлi 337 дзяцей. Яшчэ 39 дзяцей усынавiлi замежныя грамадзяне. З iх 36 былi ўсыноўлены ў Iталiю па вынiках шматгадовага аздараўлення там дзяцей, двое — сваякамi ў Швецыю, яшчэ адзiн — сваякамi ў Расiю. Дарэчы, на момант прыпынення ўсынаўлення дзяцей у Iталiю ў Цэнтры ўсынаўлення знаходзiлася 145 спраў. Па ўсiх (за выключэннем станоўчага ўсынаўлення 36 дзяцей у мiнулым годзе), адзначыла Таццяна Кавалёва, быў дадзены аргументаваны адказ: многiм былi знойдзены беларускiя сем’i, iншыя ўжо выраслi.

Таццяна Кавалёва таксама паведамiла, што апошнiм часам актыўна развiваюцца iншыя формы ўладкавання дзяцей. Калi казаць аб сямейных формах уладкавання ў цэлым, то сёння з 32 тысяч дзяцей-сiрот да 18 гадоў 23 176 дзяцей выхоўваецца ў сем’ях. З iх 11 577 — у апякунскiх сем’ях, 4733 — у прыёмных сем’ях, 461 — у дзiцячых дамах сямейнага тыпу, 326 — у дзiцячых вёсках, 6079 — у сем’ях усынавiцеляў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Грамадзя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика