Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 182
Аб звальненнi ў запас ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы i рэзервiстаў, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны ваеннай службы па прызыву, службы ў рэзерве Узброеных Сiл, i прызыве грамадзян на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сiл у красавiку—жнiўнi 2007 г.
1. Звольнiць у запас ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы i рэзервiстаў, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны ваеннай службы па прызыву, службы ў рэзерве Узброеных Сiл. 2. Прызваць у красавiку — жнiўнi 2007 г. на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сiл грамадзян Рэспублiкi Беларусь мужчынскага полу, якiм да дня прызыву споўнiлася 18 гадоў i якiя не маюць права на адтэрмiноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якiя страцiлi права на адтэрмiноўку. 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласным, Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сiл, у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. 4. Мiнiстэрству абароны да 1 верасня 2007 г. накiраваць прызваных на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сiл грамадзян ва Узброеныя Сiлы, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi Рэспублiкi Беларусь у межах колькасцi згодна з дадаткам*. 5. Устанавiць, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрмiновую ваенную службу, накiроўваюцца ў воiнскiя часцi i фармiраваннi, якiя не знаходзяцца на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях, i назначаюцца на воiнскiя пасады, не звязаныя з эксплуатацыяй крынiц iанiзуючага выпраменьвання, звышвысокiх частот i з работамi з кампанентамi ракетнага палiва. 6. Беларускай чыгунцы забяспечыць па заяўках Мiнiстэрства абароны, iншых дзяржаўных органаў, у якiх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы i рэзервiстаў, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны ваеннай службы па прызыву, службы ў рэзерве Узброеных Сiл, i грамадзян, прызваных на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сiл. 7. Ваенным камiсарам накiроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якiя ўхiлiлiся ад прызыву на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сiл, для прыцягнення iх да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. 8. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь да 20 кастрычнiка 2007 г. прадставiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь iнфармацыю аб вынiках прызыву грамадзян на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сiл. 9. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 11 красавiка 2007 г. г. Мiнск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб звальненнi ў запас ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы i рэзервiстаў, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны ваеннай службы па прызыву, службы ў |
|