Хроніка апошніх падзей
ДАТЭРМIНОВЫЯ ВЫБАРЫ Ў РАДУ МОГУЦЬ БЫЦЬ ПЕРАНЕСЕНЫ НА КАСТРЫЧНIК
Правядзенне датэрмiновых выбараў ва Украiне можа быць перанесена з 27 мая на кастрычнiк 2007 года. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута памiж прэзiдэнтам Вiктарам Юшчанкам i прадстаўнiкамi каалiцыi. Паводле некаторай iнфармацыi, падрыхтаваны адпаведны ўказ кiраўнiка дзяржавы. Згодна з Канстытуцыяй Украiны, датэрмiновыя выбары павiнны быць праведзены ў двухмесячны тэрмiн. Аднак юрысты перакананы, што перанесцi дату выбараў можна i не парушаючы Асноўны Закон, у прыватнасцi, на аснове выключнага права прэзiдэнта ўстанаўлiваць дату выбараў. Як пiшуць украiнскiя СМI, i прэзiдэнцкая каманда, i каалiцыя гатовыя да сцэнарыя пераносу выбараў. Адзiным працiўнiкам такога рашэння Юшчанкi з’яўляецца Блок Юлii Цiмашэнка, якi аргументуе сваю пазiцыю тым, што даволi небяспечна пакiдаць краiну без парламента на такi працяглы тэрмiн. Тым часам кабінет мiністраў Украiны прыняў пастанову аб немагчымасцi выканання Указа прэзiдэнта, якiм было ўведзена ў дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекi i абароны аб фiнансаваннi датэрмiновых выбараў. Як паведамiў мiнiстр юстыцыi Украiны Аляксандр Лаўрыновiч, «на свядомае парушэнне законаў кабiнет мiнiстраў пайсцi не можа». Кiраўнiкi Польшчы i Лiтвы Лех Качыньскi i Валдас Адамкус 11 красавiка ў Вiльнюсе прапанавалi выступiць у ролi пасрэднiкаў памiж удзельнiкамi палiтычнага процiстаяння ва Украiне. Адзначым, што прэзiдэнты гэтых рэспублiк наведвалi Украiну з аналагiчнай мiсiяй падчас «аранжавай рэвалюцыi» 2004 года. МВФ: ЗША, РАСIЯ I КАЗАХСТАН — ГАЛОЎНЫЯ РЫЗЫКI СУСВЕТНАЙ ЭКАНОМIКI Асноўнымi крынiцамi праблем для глабальнай эканомiкi ў 2007 годзе могуць стаць ЗША, Расiя i Казахстан, а галоўным стабiлiзатарам — эканамiчны рост у Еўрасаюзе, Iндыi i Кiтаi. Аб гэтым гаворыцца ў штогадовай справаздачы Мiжнароднага валютнага фонду аб перспектывах развiцця сусветнай эканомiкi. Эканамiсты МВФ папярэджваюць iнвестараў i ўлады аб тым, што глабалiзацыя фiнансавых рынкаў нясе ў сабе шмат дадатковых рызык, якiя не ўлiчваюць iнвестары, асаблiва калi iнвестуюць у эканомiкi краiн, якiя развiваюцца. Сёлета крынiцамi такiх рызык з’яўляюцца Расiя i Казахстан, якiя летась выпусцiлi 40 працэнтаў карпаратыўных i дзяржаўных пазык з усiх, выпушчаных у Еўропе i на Блiзкiм Усходзе. Паводле справаздачы МВФ, рызыкi канцэнтрацыi асаблiва вялiкiя ў Расii, бо крэдыты ў некаторых банках складаюць 150—200 працэнтаў капiталу. Аднак галоўная рызыка сусветнай эканомiкi хаваецца ў эканомiцы ЗША. Вядучыя амерыканскiя эканамiсты панiзiлi свой прагноз эканамiчнага росту ў ЗША на 2007 год. Сярод iншых называецца i лiчба ў 2,3 працэнта. Калi прагноз спраўдзiцца, эканомiка ЗША прадэманструе самы нiзкi тэмп эканамiчнага росту з 2002 года. АЛЖЫР «НАКРЫЛА» СЕРЫЯ МОЦНЫХ ВЫБУХАЎ Серыя магутных выбухаў прагрымела ўчора ў цэнтры сталiцы Алжыра. Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, загiнулi не менш за 30 чалавек, каля сотнi атрымалi раненнi. Адзiн выбух прагрымеў побач з будынкам урада, другi — амаль адначасова — каля палiцэйскага ўчастка непадалёк ад мiжнароднага аэрапорта краiны. Нагадаем, што ў Алжыры з 1992 года дзейнiчае рэжым надзвычайнага становiшча, якi быў уведзены пасля перамогi на выбарах iсламiстаў i адмены вынiкаў галасавання. З таго часу радыкальныя iсламiсцкiя партыi вядуць узброеную барацьбу супраць свецкага ўрада краiны. Яе ахвярамi сталi каля 200 тысяч чалавек — грамадзянскiх асобаў, ваенных i баевiкоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правядзенне датэрмiновых выбараў ва Украiне можа быць перанесена з 27 мая на кастрычнiк 2007 года. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута памiж прэзiдэнтам В |
|