Памiж Беларуссю i Турцыяй даўно склалiся дружалюбныя адносiны
Марыя ГУЦАЛА, БЕЛТА
Памiж парламентамi i дзяржаўнымi органамi Беларусi i Турцыi даўно склалiся цёплыя дружалюбныя адносiны, гэтаму ў многiм садзейнiчае работа паслоў. Аб гэтым заявiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў у Мiнску на сустрэчы з дэпутатамi Вялiкага Нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублiкi.
Ён адзначыў, што аб развiццi беларуска-турэцкiх адносiнаў сведчыць тое, што «хутка ўжо будзе сто тысяч беларусаў, якiя наведваюць здраўнiцы Турцыi». Турэцкая дэлегацыя знаходзiцца ў Беларусi па запрашэнню Баранавiцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, дзе дэпутаты Вялiкага Нацыянальнага сходу Турцыi будуць чытаць лекцыi. Уладзiмiр Канаплёў запэўнiў турэцкiх гасцей, што дэпутаты нiжняй палаты беларускага парламента гатовы аказаць iм усебаковую дапамогу. «У сiле застаецца i запрашэнне Палаты прадстаўнiкоў кiраўнiку турэцкага Вялiкага Нацыянальнага сходу наведаць Беларусь», — дадаў ён. Спiкер таксама падкрэслiў, што ўсе парламентарыi, якiя прыязджаюць у Беларусь, каб азнаёмiцца з сапраўдным становiшчам спраў у краiне, могуць разлiчваць на «поўную празрыстасць». У сваю чаргу дэпутат Вялiкага Нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублiкi, саветнiк прэм’ер-мiнiстра Турцыi па мiжнародных пытаннях Эгемен Баыш адзначыў, што прадстаўнiкi Турцыi «вельмi рады знаходзiцца ў Беларусi». На яго думку, у адносiнах памiж дзвюма краiнамi «няма сур’ёзных цяжкасцяў», i Беларусь з’яўляецца краiнай, «у якой найбольш спакойна можна жыць». «Нават тое, што сотнi вашых студэнтаў вывучаюць турэцкую мову ў трох ВНУ — паказчык iснуючай дружбы», — падкрэслiў ён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памiж парламентамi i дзяржаўнымi органамi Беларусi i Турцыi даўно склалiся цёплыя дружалюбныя адносiны, гэтаму ў многiм садзейнiчае работа паслоў |
|