Урачом працаваць непрэстыжна?
Вольга ГРЫГОР’ЕВА, «Мiнск—Навiны»
Павышэнне заработнай платы ўрачам, асаблiва маладым спецыялiстам, дапаможа вырашыць iснуючую сёння праблему кадраў у галiне аховы здароўя.
— Малады ўрач, якi працуе ў палiклiнiцы, атрымлiвае ў сярэднiм 350—370 тысяч рублёў, а такая зарплата не вельмi прывабная, — адзначыў старшыня Камiтэта аховы здароўя Мiнгарвыканкама Дзмiтрый Пiневiч. Дэфiцыт кадраў у палiклiнiках горада, нягледзячы на прынятыя раней меры (40-працэнтную надбаўку да акладаў участковых урачоў i выдзяленне квот на будаўнiцтва кватэр), iснуе на працягу апошнiх пяцi гадоў. Сёння ўкамплектаванасць участковымi тэрапеўтамi ў дарослых палiклiнiках не перавышае 63 працэнтаў, а педыятрамi ў дзiцячых палiклiнiках — 70 працэнтаў. Адсюль праславутыя чэргi ля кабiнетаў i незадаволенасць гараджан якасцю аказання медыцынскай дапамогi. Праблему ўзмацняе яшчэ адзiн факт: у палiклiнiках каля 20 працэнтаў урачоў — пенсiйнага ўзросту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павышэнне заработнай платы ўрачам, асаблiва маладым спецыялiстам, дапаможа вырашыць iснуючую сёння праблему кадраў у галiне аховы здароўя |
|