Золатавалютныя рэзервы прырастаюць
Iгар ГРЫШЫН
За першы квартал гэтага года золатавалютныя рэзервы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi, паводле папярэднiх даных, павялiчылiся на 202,3 мiльёна долараў ЗША, цi на 11,5 працэнта, паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.
Такiм чынам, на пачатак красавiка золатавалютныя рэзервы нашай краiны ў нацыянальным вызначэннi перавысiлi 1,9 мiльярда долараў ЗША. Як адзначаюць у галоўным банку рэспублiкi, станоўчы ўплыў на рост мiжнародных актываў Беларусi ў асноўным аказалi купля-продаж i канверсiя Нацыянальным банкам замежнай валюты. У вынiку гэтых аперацый золатавалютныя рэзервы папоўнiлiся амаль на 171 мiльён долараў ЗША. Да таго ж папаўненне рэзерваў адбылося i за кошт атрымання прыбытку, павелiчэння абавязацельстваў перад замежнымi банкамi, кошту каштоўных металаў i камянёў, а таксама павелiчэння сродкаў Мiнiстэрства фiнансаў у Нацыянальным банку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першы квартал гэтага года золатавалютныя рэзервы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi, паводле папярэднiх даных, павялiчылiся на 202,3 мiльёна долара
|
|