21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Ні на якую цану на газ і нафту мы свае незалежнасць і суверэнітэт не абмяняем

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даў прэс-канферэнцыю кiраўнiкам беларускiх сродкаў масавай iнфармацыi. Магчымасць задаць свае пытаннi непасрэдна першай асобе дзяржавы была прадастаўлена 29 прадстаўнiкам вядучых друкаваных выданняў i электронных СМI краiны, у тым лiку i недзяржаўных. Падчас плённага дыялогу, якi доўжыўся больш за дзве гадзiны, Аляксандр Лукашэнка адказаў амаль на два дзесяткi пытанняў, што датычылiся ключавых момантаў унутранай i знешняй палiтыкi, эканамiчнага развiцця i сiстэмы сацыяльнай абароны насельнiцтва Беларусi.

«Наша грамадства выйшла на тую стадыю развiцця, калi стабiльнасць ужо нiхто не зломiць», — заявiў кiраўнiк дзяржавы ў адказ на пытанне аб наступствах канфлiкту з Расiяй.

Паводле слоў Прэзiдэнта, беларускае кiраўнiцтва ведала, што падобны ўдар па эканомiцы нашай краiны можа быць нанесены, таму ўсе моманты, пачынаючы ад сiтуацыi на фiнансавым рынку i завяршаючы забеспячэннем росту прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, былi пралiчаны.

«Па развiццю эканомiкi ў першым квартале i з улiкам мiнулых гадоў мы прагназуем, што бюджэт у гэтым годзе па даходах будзе перавыкананы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Улiчваючы больш як двухразовае павелiчэнне цэн на газ i сiтуацыю з нафтай, гэта — перамога», — падкрэслiў ён.

Прэзiдэнт параiў «не цешыць сябе iлюзiямi» тым, хто прадказваў беларускай эканомiцы хуткi крах.

Гаворачы аб палiтычных наступствах канфлiкту для кiраўнiцтва Беларусi, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што як палiтык «адчувае сябе дастаткова стабiльна i камфортна».

«Я дастаткова трывала стаю на нагах i добра ведаю, куды павiнна iсцi краiна i як яна павiнна развiвацца», — сказаў Прэзiдэнт.

Прынамсi, асноўныя напрамкi развiцця дзяржавы адобраны беларускiм народам i на рэферэндумах, i ў працэсе выбараў розных узроўняў. Да таго ж людзi бачаць, што адбываецца па перыметру нашых межаў i не хочуць таго разброду, што там iснуе. Таму беларускi лiдар не бачыць пагрозы стабiльнасцi ў грамадстве.

Закранаючы тэму адносiнаў з суседнiмi краiнамi, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэслiў, што беларуская знешняя палiтыка па-ранейшаму з’яўляецца шматвектарнай.

«Мы будзем развiваць з суседзямi добрыя, партнёрскiя адносiны, — заявiў Прэзiдэнт. — Iнакш i быць не можа, навошта нам быць нестабiльнай, непрагназуемай дзяржавай i неперспектыўным партнёрам для нашых блiжэйшых суседзяў, ды i для ўсiх дзяржаў? Мы выйграем толькi ад таго, калi будзем стабiльнымi, прадказальнымi i добрымi партнёрамi».

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што Беларусi не ўдалося раўнамерна развiваць сваю знешнеэканамiчную дзейнасць.

«Нам не ўдалося наладзiць з Захадам такiя адносiны, якiя ў нас складвалiся i складваюцца цяпер з Расiяй, Украiнай i iншымi суседзямi», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле слоў Прэзiдэнта, напэўна, у гэтым ёсць нейкая частка i нашай вiны. «Але галоўная вiна не тут, не ў Мiнску», — перакананы беларускi лiдар.

Кiраўнiк Беларусi абверг заявы асобных палiтычных сiл аб тым, што актыўны дыялог з Захадам наша дзяржава пачала пасля энергетычнага канфлiкту з Расiяй. Паводле яго слоў, «яшчэ да гэтага канфлiкту мы пастаянна сiгналiзавалi Захаду, i Захад адказваў нам — мы хочам устанавiць нармальныя адносiны».

Так, тавараабарот Беларусi з краiнамi Еўрасаюза даволi вялiкi, нават большы, чым з Раiсйскай Федэрацыяй. Аднак, як заявiў Аляксандр Лукашэнка, «мы не пацерпiм нiякiх панукванняў з боку ЕС».

Паводле слоў Прэзiдэнта, «мы гатовы з Захадам размаўляць, дагаворвацца, iсцi на ўступкi i кампрамiсы», аднак дыялог будзе магчымы «роўна настолькi, наколькi Захад нас будзе разумець i сам гатовы прытрымлiвацца такой пазiцыi».

Не абышлi ўвагай удзельнiкi прэс-канферэнцыi i тэму размяшчэння амерыканскай ПРА ў Еўропе. Як заявiў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь будзе ўдзельнiчаць у падрыхтоўцы сiметрычнага адказу на размяшчэнне амерыканцамi элементаў сiстэмы процiракетнай абароны на тэрыторыi Польшчы i Чэхii.

Працэсы стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii больш залежаць ад суб’ектыўных фактараў, у прыватнасцi, ад пазiцыi кiраўнiцтва Расii, лiчыць беларускi лiдар. Паводле яго слоў, расiйская палiтычная элiта разыгрывала «беларускую карту» падчас палiтычных кампанiй, калi ёй гэта было выгадна. Аднак пасля перыяду паступальнага руху насустрач, пачалося тармажэнне ў iнтэграцыйных працэсах. Прычым не па нашай вiне. Беларусi пачалi падкiдваць заведама непрымальныя прапановы, якiя ў тым лiку вядуць да страты часткi суверэнiтэту. На думку Аляксандра Лукашэнкi, такiя захады сведчаць аб тым, што Расiя не хоча цывiлiзавана iсцi на зблiжэнне.

«Нi я, нi наша краiна марыянетачнымi нiколi не былi i не будзем, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — ...Мы хочам сумленных, празрыстых i прыстойных адносiнаў».

Дыялог з Расіяй Беларусь будзе весці з пазіцыі захавання статус-кво: Беларусь — суверэнная і незалежная дзяржава. «Ні на якую цану на газ і нафту мы свае незалежнасць і суверэнітэт не абмяняем», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускi лiдар канстатаваў, што працэс саюзнага будаўнiцтва ў чарговы раз замарожаны. «Але тыя нагрувашчаннi, якiя сёння створаны, вырашаюцца на працягу аднаго тыдня, калi на гэта ёсць воля кiраўнiцтва Расiйскай Федэрацыi», — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Увогуле беларускi лiдар упэўнены — Саюзу быць:

«Мы пабудуем саюз з Расiяй. Не мы, дык тыя, хто прыйдзе за намi. Але тое, што зроблена цяпер, будзе запатрабавана заўсёды».

Нельга забываць i на тое, што бакi дасягнулi ў будаўнiцтве Саюзнай дзяржавы, у тым лiку ў плане аховы здароўя, адукацыi, перамяшчэння людзей.

Напярэдаднi выбараў прэзiдэнта Расii тамтэйшыя СМI ўсё часцей узгадваюць iмя кiраўнiка Беларусi. З чым гэта звязана? Аляксандр Лукашэнка адназначна адмёў дасужыя домыслы: прэтэндаваць на пасаду прэзiдэнта РФ не збiраецца.

«Я не бачу свайго лёсу ў тым кантэксце, як гэта гавораць у расiйскiх СМI i iх палiтыкi», — сказаў Прэзiдэнт.

Кiраваць краiнай, а тым больш такой, як Расiя, — нялёгкая праца.

«Я не цешу сябе нiякiмi iлюзiямi, i я не ўпiваюся ўладай, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Я не цар, я — араты на сваёй пасадзе».

Ён таксама падкрэслiў, што адзiны яго iнтарэс у Расii як у беларускага палiтыка ў тым, каб беларускi народ паважалi ў гэтай краiне.

Прэзiдэнт пацвердзiў, што i сёлета традыцыйна наведае раёны Беларусi, якiя пацярпелi ад катастрофы на ЧАЭС. Рабочая паездка адбудзецца напярэдаднi 26 красавiка нягледзячы на шматлiкiя мiжнародныя сустрэчы кiраўнiка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка асабiста праверыць як выконваюцца дадзеныя iм даручэннi.

Адказваючы на пытанне аб прапановах апазiцыi па сумесных з уладай дзеяннях у пераадоленнi наступстваў катастрофы на ЧАЭС, Аляксандр Лукашэнка заявiў, што ён нiколi не адмаўляўся нi ад якой дапамогi ў гэтым пытаннi, адкуль бы яна нi зыходзiла. Аднак, на думку Прэзiдэнта, «сумесных» — гэта значыць разам ехаць у пацярпелыя раёны з канкрэтнымi справамi, а не «таптаць мiнскi асфальт на Чарнобыльскiм шляху». Таксама было б нядрэнна, каб так званая апазiцыя накiравала на пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы хоць бы частку сродкаў, якiя ёй выдзяляе Захад на «развiццё дэмакратыi ў Беларусi».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо не першы раз чуе аб пэўнай закрытасцi беларускiх чыноўнiкаў для размовы з журналiстамi. Гэты факт выклiкаў абурэнне з боку Прэзiдэнта.

«Нiякай закрытасцi быць не павiнна!» — заявiў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле яго слоў, мiнiстры на працягу года «павiнны чатыры, пяць, шэсць разоў сустракацца з журналiстамi i расказваць аб сваiх дасягненнях». Уладзе больш могуць нашкодзiць не журналiсты, няхай i недзяржаўных СМI, а такiя вось забароны.



Выказваючы сваю пазiцыю адносна неабходнасцi ўзвядзення на тэрыторыi краiны атамнай электрастанцыi, беларускi лiдар падкрэслiў: «Мы акружаны гэтымi станцыямi, лепш адна была б на нашай тэрыторыi». Паводле яго слоў, асаблiвую дынамiку тэндэнцыя ўзвядзення атамных электраблокаў набыла ў Еўропе пасля энергетычнага крызiсу з Расiяй. «Увесь свет iдзе гэтым шляхам, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму ў Беларусi будзе ўсё, як ва ўсiм свеце, толькi спакойна i цывiлiзавана».

У той жа час наша краiна пабудуе АЭС на выгадных для сябе ўмовах. На дыктат асобных краiн, а тым больш кампанiй, якiя вылучаюць не толькi эканамiчныя, але i палiтычныя ўмовы, Беларусь не паддасца.

Сяргей ПРОТАС.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даў прэс-канферэнцыю кiраўнiкам беларускiх сродкаў масавай iнфармацыi. Магчымасць задаць свае пытаннi неп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика