Каментарый аб парадку iндэксацыi даходаў насельнiцтва за сакавiк 2007 года
БЕЛТА
Грашовыя даходы насельнiцтва, якiя атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсантаў ваенна-вучэбных устаноў i сувораўцаў; дзяржаўныя стыпендыi навучэнскай моладзi; заработная плата дзяржаўных служачых i прыраўнаваных да iх асобаў; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых i асобаў радавога i начальнiцкага складу), за сакавiк гэтага года iндэксацыi не падлягаюць. Як паведамiла першы намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Алена Колас, гэта тлумачыцца тым, што iндэкс спажывецкiх цэн за сакавiк 2007 года не перавысiў пяцiпрацэнтны парог да лiстапада 2006 года i да студзеня 2007 года. У сувязi з тым, што iндэкс спажывецкiх цэн за сакавiк гэтага года не перавысiў пяцiпрацэнтны парог да месяца папярэдняй iндэксацыi (студзень 2007 года), дапамогi i стыпендыi беспрацоўным на перыяд прафесiйнай падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi па накiраванню дзяржаўнай службы занятасцi за сакавiк гэтага года iндэксуюцца на 6,8 працэнта.
Насельнiцтву, якое атрымлiвае даходы з iншых крынiц, кампенсаванне страт ад iнфляцыi ажыццяўляецца на падставах, прадугледжаных калектыўнымi дагаворамi (пагадненнямi). Паколькi iндэкс спажывецкiх цэн за сакавiк да студзеня гэтага года не перасягнуў пяцiпрацэнтны парог, мiнiмальная заработная плата за сакавiк 2007 года не iндэксуецца i складае Br179 тыс. 50.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грашовыя даходы насельнiцтва, якiя атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсант
|
|