Спартсмен i трэнер за залаты медаль на Паралiмпiйскiх i Дэфлiмпiйскiх гульнях атрымаюць па $30 000
Устаноўлены памеры прызоў беларускiм спартсменам, якiя заваююць медалi на ХIII летнiх Паралiмпiйскiх гульнях 2008 года ў Пекiне, Х зiмовых Паралiмпiйскiх гульнях 2010 года ў Ванкуверы i ХХI летнiх Дэфлiмпiйскiх гульнях 2009 года ў Тайбэi. Адпаведны ўказ № 181 «Аб некаторых мерах па падрыхтоўцы беларускiх спартсменаў да Паралiмпiйскiх i Дэфлiмпiйскiх гульняў» Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 11 красавiка. Так, за залаты медаль спартсмену будзе выплачана $30 000, за сярэбраны медаль памер прыза складзе $15 000, за бронзавы — $10 000. Такi ж памер узнагарод прадугледжаны i для трэнераў, якiя забяспечылi падрыхтоўку гэтых спартсменаў. Пры гэтым узнагароджаннi трэнерам не будуць абкладацца падаходным падаткам.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Устаноўлены памеры прызоў беларускiм спартсменам, якiя заваююць медалi на ХIII летнiх Паралiмпiйскiх гульнях 2008 года ў Пекiне, Х зiмовых Паралiмпiйс
|
|