Беларускiя спецыялiсты гатовы ўдзельнiчаць у рабоце Сусветнай турысцкай арганiзацыi
Беларускiя спецыялiсты гатовы ўдзельнiчаць у рабоце Сусветнай турысцкай арганiзацыi. Аб гэтым сказаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром гэтай арганiзацыi Франчэска Франжыялi.
Прэзiдэнт адзначыў зацiкаўленасць многiх дзяржаў, у тым лiку краiн Персiдскага залiва, адкрываць у Беларусi турыстычныя базы. «Мы будзем гэтаму садзейнiчаць. I калi з вашага боку мы атрымаем любую дапамогу ў развiццi нашай краiны як турыстычнай дзяржавы, то таксама будзем за гэта ўдзячныя», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. У рэспублiцы каля 5 тыс. аб’ектаў, якiя маюць гiстарычную, культурную i архiтэктурную значнасць. 4 помнiкi, размешчаныя на тэрыторыi Беларусi, уключаны ў спiс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКО. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Франчэску Франжыялi за садзейнiчанне новаму члену Сусветнай турысцкай арганiзацыi — Беларусi. Франчэска Франжыялi ў сваю чаргу адзначыў, што мэтай яго вiзiту з’яўляецца ў тым лiку i азнаямленне з турыстычным патэнцыялам Беларусi. Генеральны сакратар СТА падкрэслiў неабходнасць падтрымкi пазiцыi Беларусi ў Сусветнай турысцкай арганiзацыi. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя спецыялiсты гатовы ўдзельнiчаць у рабоце Сусветнай турысцкай арганiзацыi. Аб гэтым сказаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэч
|
|