Сочы — курорт беларускi
Сяргей ГРЫБ
Добрая навiна для аматараў актыўнага адпачынку. Новы беларускi гарналыжны комплекс у пасёлку Чырвоная Паляна блiз Сочы, урачыстае адкрыццё якога адбылося ў сакавiку гэтага года, будзе прымаць турыстаў не толькi зiмой, але i летам.
Як паведамiў начальнiк дзяржаўнай установы «ЦэнтрКурорт» Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Беларусі Алег Мiхайлаў, сёння распрацавана спецыяльная праграма адпачынку з улiкам наяўнасцi ў Сочы яшчэ аднаго беларускага аздараўленчага аб’екта — санаторыя «Беларусь». Такiм чынам, 14-дзённы тур на гарналыжны комплекс у «цёплы» перыяд года будзе падзелены на дзве роўныя часткi. Адна з iх разлiчана на наведванне санаторыя, а другая — на адпачынак у гарах. Дарэчы, новы комплекс у пасёлку Чырвоная Паляна ўяўляе сабой сучасную 4-зоркавую гасцiнiцу з усёй належнай iнфраструктурай — адкрытым i закрытым басейнамi, лазняй, SPA-цэнтрам, спартыўнымi пляцоўкамi. Да таго ж пры жаданнi тут жа ёсць магчымасць наладзiць рафтынг- i джыпiнг-туры, а таксама конныя прагулкi па Каўказскаму бiясфернаму запаведнiку. Што да кошту паездкi, то, паводле слоў Алега Мiхайлава, у залежнасцi ад умоў пражывання ўлетку яна будзе вагацца ў межах 600—800 долараў. Прычым значная частка гэтай сумы «запланавана» на трохразовае харчаванне па прынцыпу «шведскага стала». Адначасова, зазначыў Алег Мiхайлаў, ужо зараз вывучаецца пытанне аб пашырэннi комплексу ў Чырвонай Паляне — гаворка iдзе, у прыватнасцi, аб будаўнiцтве другога корпуса. Пры гэтым чакаецца, што база новага аб’екта пад Сочы будзе выкарыстоўвацца не толькi для адпачынку, але i для падрыхтоўкi нацыянальных зборных Беларусi па зiмовых вiдах спорту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрая навiна для аматараў актыўнага адпачынку. Новы беларускi гарналыжны комплекс у пасёлку Чырвоная Паляна блiз Сочы, урачыстае адкрыццё якога адбыл
|
|