Беларускія будаўнічыя кампаніі гатовы працаваць у Расіі
Беларусь прапанавала рэгiёнам Паўночна-Заходняй федэральнай акругi перайсцi ад прамых паставак беларускай прадукцыi да стварэння на тэрыторыi Расii беларускiх гандлёва-лагiстычных цэнтраў.
Як адзначыў падчас рабочага вiзiту ў Санкт-Пецярбург прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з паўнамоцным прадстаўнiком прэзiдэнта Расii ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе Iльёй Клябанавым, «нам неабходна ствараць iнфраструктуру ў сферы ўзаемнага гандлю». Прэм’ер-мiнiстр таксама падкрэслiў, што ў Беларусi ўжо ёсць дамоўленасць аб стварэннi аналагiчных цэнтраў у Маскве. Тут, у прыватнасцi, за кошт беларускiх сродкаў будуць будавацца складскiя памяшканнi, у якiх у асноўным будзе размяшчацца беларуская тэхнiка. Беларускi бок таксама прапанаваў пачаць рэалiзацыю праекта па будаўнiцтву ў малых гарадах акругi i ў вёсцы малапавярховых дамоў коштам $30-40 тыс. «Беларусь гатова завезцi сюды свае будаўнiчыя матэрыялы, тэхналогii для будаўнiцтва гарадкоў новага тыпу», — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi. Беларускi бок заявiў аб гатоўнасцi будаваць у Расii шматкватэрныя дамы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь прапанавала рэгiёнам Паўночна-Заходняй федэральнай акругi перайсцi ад прамых паставак беларускай прадукцыi да стварэння на тэрыторыi Расii бе
|
|