«Новыя машыны, якiя ГАЗ ставiць на паток на сваiх заводах у Англii i Расii, забяспечаць аўтамабiльПрадстаўляем суразмоўцу З 1980 па 1983 год знаходзiўся ў службовай камандзiроўцы ў В’етнаме. Там iшло актыўнае ўзвядзенне станцый тэхнiчнага аблугоўвання аўтамабiляў, сельскагаспадарчай i будаўнiчай тэхнiкi, i яго веды спатрэбiлiся. Амаль паўтара дзесятка гадоў ўзначальвае «БелГАЗаўтасэрвiс». Можна сказаць, што знакамiты ГАЗ стаў лёсам не толькi Мiхаiла Андрэевiча, але i членаў яго сям’i. Старэйшы сын жыве ў Нiжнiм Ноўгарадзе, кiруе гандлёвым прадпрыемствам, якое займаецца пастаўкай запасных частак да газаўскай тэхнiкi ў Беларусь. Сярэднi таксама пайшоў па слядах бацькi, працуе побач. Работа ў БелГАЗ аўтасэрвiсе хлопцу падабаецца, i ён збiраецца працягваць сваю спецыяльную адукацыю ў БДАТУ. А вось дачцэ яшчэ трэба будзе вызначыцца з прафесiяй — у гэтым годзе яна заканчвае сярэднюю школу. 1. Замест уступу Дзве апошнiя нашы сустрэчы з генеральным дырэктарам вытворча-гандлёвага ЗАТ «БелГАЗаўтасэрвiс» Мiхаiлам СУПРУНОВIЧАМ кожны раз праходзiлi роўна праз тры гады i чатыры месяцы. Не ведаю, цi ёсць у гэтым супадзеннi нейкая заканамернасць, але нашаму суразмоўцу заўсёды было што расказаць новага чытачам «Звязды». Вось i зараз навiн хапала. Што-нiшто мы паспелi заўважыць самi, пакуль падымалiся на трэцi паверх офiса. На першым паверсе, у адрозненне ад мiнулых гадоў, было шматлюдна — заказчыкi масава стаялi каля вакенцаў, афармлялi пакупку цi сэрвiснае абслугоўванне аўтамабiляў, набыццё запасных частак да iх. Некаторыя чакалi сваёй чаргi тут жа, на лаўцы, а хто хацеў прабавiць час — глядзеў тэлевiзар у спецыяльным пакоi для наведвальнiкаў. Па ўсiм было вiдаць, што «БелГАЗаўтасэрвiс» за той час, што мы не бачылiся з яго нязменным кiраўнiком, на клiентуру пабагацеў. З гэтага i пачалi нашу гутарку з Мiхаiлам Андрэевiчам. 2. Новыя машыны на ГАЗе будуць выпускацца не замест «Волгi», а паралельна з ёю
— На прадпрыемстве-гiганце праводзяцца сур’ёзныя структурныя рэформы, — працягвае свой расказ Мiхаiл Супруновiч. — Прыйшлi кiруючыя менеджары высокага класа — тыя, хто пачынаў сваю працоўную бiяграфiю на ГАЗе i хто праводзiў структурную i тэхналагiчную «рэвалюцыю» на такiх славутых кампанiях, як БМВ, «Фольксваген», «Даймлер-Крайслер». Ажыццяўляецца працэс, якi называецца РРDS (працэс планавання новых прадуктаў). Вырашана, што галоўным накiрункам развiцця ГАЗа становiцца не легкавы, а камерцыйны транспарт. У гэтым сегменце рынку ў гiганта на Волзе самыя сур’ёзныя праекты: лёгкi камерцыйны аўтамабiль наступнага пакалення «Максус» i сiцi-вэн на платформе легкавога аўтамабiля. Нават платформа «Себрынга» разглядаецца як базавая для камерцыйных мадыфiкацый. — А што ўсё ж з легкавiкамi, Мiхаiл Андрэевiч? З той жа «Волгай», якой зусiм нядаўна споўнiлася 50 гадоў (знакамiтаму ГАЗу-21)? — Легкавыя аўтамабiлi будуць дапаўняць гаму. Пасля аналiзу рынку менеджары ГАЗа прыйшлi да высновы, што патэнцыял «Волгi» вычарпаны не поўнасцю, i яе выпуск будзе весцiся яшчэ прыкладна 4—5 гадоў. Таму пастаянна ўносяцца змены ў канструкцыю i дызайн. Вядуцца работы па змяненню салона («Волга» 2007-га мадэльнага года атрымала новы салон), iнакш размяшчаюцца вузлы кiравання. Большая частка гэтых машын ужо зараз выпускаецца з рухавiком «Крайслер», у вынiку «Волга» стала больш прыёмiстая, па расходу палiва i надзейнасцi адпавядае еўрапейскiм параметрам. Мiнчане i госцi беларускай сталiцы маглi бачыць яе ў канцы сакавiка на 3-й мiжнароднай спецыялiзаванай выставе «Аўтатэхэкспа» ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БЕЛЭКСПА». Рынак яе збыту — у асноўным Расiя i краiны СНД. Прынятыя ў апошнi час лiзiнгавыя праграмы па Расii павiнны паспрыяць таму, што абноўленая «Волга» можа i ў далейшым выкарыстоўвацца даволi паспяхова. У пачатку 2008 года ў Нiжнiм пачнецца выпуск сучасных, дынамiчных аўтамабiляў «Себрынг» на платформе «Крайслер-Себрынг». Плануецца ў тым жа годзе паставiць на канвеер i «Максус», якi заклiканы канкурыраваць з такiмi брэндамі, як «Форд» і «Мерседэс». — Такiм чынам, калi паспрабаваць сфармуляваць асноўныя мэты, якiя ставiць зараз перад сабой «Група ГАЗ»... — Па-першае, кампанiя iмкнецца застацца ў сямёрцы вядучых сусветных вытворцаў новага пакалення лёгкiх камерцыйных грузавiкоў масай ад 2,8 да 6 тон (сёння яна якраз з’яўляецца сёмай такой кампанiяй свету i вядучай — па суадносiнах цаны i якасцi). Па-другое, увайсцi ў тройку буйнейшых пастаўшчыкоў аўтобусаў. Пакуль што за ГАЗам замацавалася чацвёртае месца. Нарэшце, усе аўтамабiлi, што выпускаюцца пад брэндам «ГАЗ», павiнны быць аснашчаны ўласнымi дызельнымi рухавiкамi стандарту «Еўра-4» i «Еўра-5». І, бадай, апошняе: у блiжэйшай будучынi Нiжнi будзе забяспечваць аўтазапчасткамi i камплектуючымi ўвесь расiйскi аўтапрам. Падпiсаны мемарандум памiж групай кампанiй па будаўнiцтву двух заводаў, якiя зоймуцца вытворчасцю штампаваных дэталяў з металу i пластмасы. Вы пытаецеся, наколькi ўсё гэта рэальна? Рэальна, бо калектывы холдынгу даказалi, што ўмеюць працаваць. Асноўнае прадпрыемства кампанii ўжо зараз пастаўляе прадукцыю ў 30 краiн свету, а да 2010 года дзякуючы такой сваёй агрэсiўнай палiтыцы зможа павялiчыць экспарт у 2,5 раза. 3. Было шэсць дылераў, засталося два — Цяпер, калi ласка, пра работу калектыву, якi вы ўсе гэтыя 14 з лiшнiм гадоў узначальваеце. — Летась мы выйгралi тэндар i пацвердзiлi права з’яўляцца дылерам ГАЗа. Гэта пачэсна яшчэ i таму, што зараз замест шасцi яго дылераў на Беларусi засталося толькi два. Мы таксама выйгралi тэндары i замацавалi сваю прысутнасць на рынку запасных частак да газаўскай тэхнiкi. Плануем нарошчваць iх продаж, давесцi рэалiзацыю да 50 працэнтаў аб’ёмаў рынку. — Якая статыстыка рэалiзацыi газаўскай тэхнiкi ў зоне вашага ўплыву? — Продаж газаўскiх аўтамабiляў павялiчыўся ў Беларусi да чатырох з паловай тысяч машын у год. На 2007 год планы яшчэ большыя — рэалiзаваць да пяцi тысяч адзiнак, у тым лiку «БелГАЗаўтасэрвiс» павiнен прадаць большую частку з iх. Прадаём тэхнiку як за «жывыя» грошы, такi ў лiзiнг. Думаем пра стварэнне сумесна з адным з банкаў уласнай лiзiнгавай кампанii. Усё робiцца для таго, каб было зручна клiенту. — А хто зараз вашы асноўныя пакупнiкi, Мiхаiл Андрэевiч? Раней у iх лiку былi дзяржаўныя прадпрыемствы, калгасы, мiлiцыя... — Спектр спажыўцоў шырокi. Прадстаўлена сельская гаспадарка — сельскiя вытворчыя кааператывы з’яўляюцца пастаяннымi пакупнiкамi, асаблiва сярэднiх грузавiкоў. Як i спажывецкая кааперацыя, харчовая перапрацоўчая прамысловасць — мясакамбiнаты, масласырзаводы, малочныя камбiнаты. А таксама энергетыкi, дарожнiкi, прадпрыемствы сувязi. Па камерцыйных аўтамабiлях — найчасцей дзяржаўныя i прыватныя прадпрыемствы, якiя займаюцца маршрутнымi перавозкамi. Індывiдуальныя прадпрымальнiкi, малыя камерцыйныя фiрмы. Так што пакупнiкоў хапае. Але мы не супраць, калi iх стане i больш. Мiнулы год быў асаблiва ўдалым па продажах, i адным з лiдараў рынку якраз з’яўлялася сельская гаспадарка. Маглi б больш браць фермеры, але iх самiх пакуль нямнога. Пагранiчныя войскi правялi тэндар па «Газелях» i аўтамабiлях высокай праходнасцi «Садко», у вынiку якога закупiлi аўтамабiлi прама на ГАЗе. Зараз iдзе выкананне гэтага кантракта. — Значыць, вашым канкурэнтам стаў сам ГАЗ. Што ж, канкурэнт дастойны. Як, дарэчы, складваюцца вашы адносiны з «метраполiяй»? Памятаецца, тры гады таму новае кiраўнiцтва завода павяло сябе даволi жорстка ў адносiнах да ўласнай дылерскай сеткi... — Адносiны з ГАЗам у нас нармальныя. Гiгант на Волзе перагледзеў сваю дылерскую сетку, i да тых, хто застаўся, ставiцца як да паўнапраўных партнёраў па развiццю бiзнэсу. Iснуе адладжаная сiстэма ўзаемаадносiнаў, у выпадку неабходнасцi прадастаўляюцца адтэрмiноўкi па плацяжах за пастаўленую тэхнiку. Пры гэтым высокi ўзровень патрабаванняў да эфектыўнасцi работы, вядзецца атэстацыя дылераў — па сусветных стандартах, з улiкам новых праектаў. Як можна было зразумець з усяго сказанага вышэй, амбiцыйныя планы выношваюць не толькi яны, але i мы. Улiчваючы тое, што для рэалiзацыi ў Беларусi запланавана сёлета пяць тысяч аўтамабiляў, завод адгрузiў нам у першым квартале больш чым квартальную норму машын. Сёння на складзе «БелГАЗ- аўтасэрвiса» налiчваецца каля 500 адзiнак тэхнiкi, якая ўжо праплачана на завод. Такi прырост не можа прайсцi бязбольна, i ёсць пэўныя перакосы. Я б iх назваў чыста тэхналагiчнымi. Мы мусiлi больш браць крэдытаў, каб праплацiць тэхнiку, а крэдыты дастаткова дарагiя — сярэднi працэнт з банкаўскiмi паслугамi даходзiць недзе да 15. Плюс да гэтага патрэбна заплацiць падатак на дабаўленую вартасць на ўвезеныя аўтамабiлi, не чакаючы iх рэалiзацыi. Нейкiя складанасцi iснуюць заўсёды. — Такой складанасцю ў свой час быў пераход на грашовую форму разлiкаў замест прывычнага бартара — абмену расiйскiх аўтамабiляў на беларускiя камплектуючыя. Аб гэтым мы гаварылi падчас мiнулай нашай сустрэчы. — Пераход стаў дастаткова станоўчым крокам для ўсiх — i для ГАЗа, i для нас, дылераў, i для рэспублiкi. «Жывыя грошы» заўсёды лепш, чым тавараабмен, бо эканомiка робiцца прадказальнай. Працуючы па бартару, можаш аддаць камплектуючыя на заводы-парнёры, а калi атрымаеш за iх гатовы аўтамабiль — невядома. — Да iдэi зборкi газаўскай тэхнiкi ў Беларусi не вярталiся? — Пакуль яна не актуальная. Такiя перспектыўныя планы iснуюць — у нас i расiян: пачаць у будучым на нашай пляцоўцы зборку сярэднiх грузавiкоў з мiнскiм рухавiком. Iдэя знаходзiцца ў стадыi грунтоўнай прапрацоўкi, бо эканомiка патрабуе ўзважаных падыходаў. Наогул жа ў рэспублiцы iснуе вытворчы патэнцыял, якi змог бы забяспечыць такую зборку з шырокiм выкарыстаннем беларускiх камплектуючых. Пераконвае прыклад таго ж Мiнскага маторнага завода — ён цудоўна супрацоўнiчае з ГАЗам, летась паставiў 18 700 рухавiкоў. Працуюць напрамую i iншыя беларускiя заводы. З многiмi з iх падтрымлiваем цесныя дзелавыя сувязi i мы, перш за ўсё па гарантыйнаму абслугоўванню — тых жа рухавiкоў, i па запасных частках пад патрэбнасцi айчыннага рынку. 4. «Уся газаўская тэхнiка, якую прадаём, прайшла сертыфiкацыю ў Беларусi» — Што вы рэалiзуеце ў Беларусi, якiя маркi i мадыфiкацыi газаўскай тэхнiкi? — Сёння ў Беларусi прадаюцца ўсе аўтамабiлi, што выпускаюцца ГАЗам. Завод вырабляе даволi шырокую гаму аўтамабiляў. Як я ўжо адзначаў, зараз вельмi папулярныя лёгкiя камерцыйныя аўтамабiлi — «Газелi», «Собалi». Яны паўсюдна працуюць на маршрутных перавозках, у тым лiку i ў сталiцы Беларусi. Многа камерцыйных аўтамабiляў-фургонаў на базе той жа «Газелi», грузавых аўтамабiляў гэтага класа. Надзвычай папулярныя ў Беларусi аўтамабiлi сярэдняй грузападымальнасцi — гэта i ГАЗ-3307, i асаблiва ГАЗ-3309 з мiнскiм рухавiком. Знакамiты «Газон», як яго называлi заўсёды. Карыстаецца попытам новы аўтамабiль «Валдай», таксама з мiнскiм рухавiком. Дарэчы, летась «БелГАЗаўтасэрвiс» больш за iншых дылераў, якiя дзейнiчаюць у Расii i Беларусi, рэалiзаваў аўтамабiляў сярэдняй грузападымальнасцi — ГАЗ-3309 i «Валдай». I атрымаў ад галаўнога прадпрыемства ганаровую «Зорку». — Як складваецца лёс навiнак — «Камбата» i «Тыгра», пра якiя мы некалi пiсалi? — Яны выпускаюцца ў невялiкай колькасцi, як спецыяльныя аўтамабiлi. Варта сказаць, што спецыяльныя аўтамабiлi — гэта тая нiша, дзе ГАЗ адчувае сябе даволi ўпэўнена. У мiнулым годзе завод заняў першае месца ў тэндары па федэральнай праграме «Здароўе» i паставiў прыкладна сем тысяч аўтамабiляў установам аховы здароўя Расii: рэанiмабiлi, машыны iнтэнсiўнай тэрапii i для лiнейных медыцынскiх службаў. Усе мадэлi санiтарных машын выраблены на базе «Газелi» i «Собаля» i аснашчаны сучасным медыцынскiм абсталяваннем. Мы таксама гатовы цалкам забяспечыць патрэбнасцi ў такой тэхнiцы беларускiх медыкаў. А на шасi «Валдая» гаркаўчане выпусцiлi спецыяльныя пажарныя аўтамабiлi. Да ведама беларускага МНС: на выставе ў Маскве гэты аўтамабiль быў прызнаны лепшым. Так што гатовы прыняць заказы i гарантуем якасць. — Што з iзатэрмiчнымi фургончыкамi, Мiхаiл Андрэевiч? Раней яны iшлi са «скрыпам», што для постчарнобыльскай Беларусi здавалася дзiўным. — Для перавозкi прадуктаў харчавання iзатэрмаў закупляецца ўсё больш i больш. Асаблiва ахвотна iх выкарыстоўваюць перапрацоўчыя камбiнаты, прадпрыемствы Белкаапсаюза i Мiнiстэрства гандлю. Два асноўныя iх вытворцы ў Беларусi на шасi ГАЗа — «Купава» i «Любава» — працуюць з сур’ёзным напружаннем. А шасi ў асноўным пастаўляем мы. Варта падкрэслiць, што ўся газаўская прадукцыя, якую рэалiзуем, прайшла сертыфiкацыю ў нашай краiне, мы без сертыфiкацыi не працуем. У Беларусi даволi высокая сертыфiкацыйная «планка», яна нават больш высокая, чым у Расii, але прадукцыя ГАЗа адпавядае самым жорсткiм патрабаванням. Бо завод паспяхова праводзiць палiтыку рыстайлiнга — удасканалення правераных часам аўтамабiляў, паляпшэння iх спажывецкiх якасцяў. Новыя машыны, якiя ГАЗ паставiць на паток на сваiх заводах у Англii i Расii сёлета i ў наступным годзе, забяспечаць, я ўпэўнены, яшчэ большую папулярнасць аўтамабiльнаму гiганту на Волзе. І будуць нармальна прадавацца на беларускiм рынку. 5. Планаў грамаддзё — Раскажыце, калi ласка, нашаму чытачу пра сваю сетку сэрвiснага i гандлёвага абслугоўвання, якая дзейнiчае ў рэспублiцы. Каб людзi ведалi, куды звяртацца па пакупкi цi тэхнiчную дапамогу. — Перш за ўсё гэта салiдная вытворчая база ў Калядзiчах з буйной станцыяй тэхнiчнага абслугоўвання. Акрамя таго, яшчэ чатыры прадпрыемствы працуюць на правах фiлiялаў «БелГАЗаўтасэрвiса» ў гарадах Калiнкавiчы i Акцябр Гомельскай вобласцi, Бяроза i Пiнск — Брэсцкай. Усе яны маюць уласныя СТА, склады i магазiны запасных частак, i актыўна вядуць продаж i абслугоўванне газаўскай тэхнiкi. На блiжэйшы час стаiць задача стварэння нашых даччыных прадпрыемстваў i ў Магiлёўскай вобласцi, сумесна з «Амегай» — на Вiцебшчыне. Ёсць планы i наконт гарадоў Брэста i Гомеля. А другi дылер ГАЗа будзе развiваць сетку сваiх сэрвiсна-збытавых прадпрыемстваў у Мiнскай i Гродзенскай абласцях. — Наколькi мы ведаем, у вас сур’ёзныя праекты па развiццю сэрвiсна-збытавой сеткi непасрэдна ў беларускай сталiцы. — Сёлета пачынаем будаўнiцтва новага корпуса, якi значна палепшыць вытворчую сiтуацыю на базе ў Калядзiчах, расшырыць магчымасцi па абслугоўванню i рамонту аўтамабiляў. Зараз тут СТА працуе ў даволi напружаным рэжыме — за дзень праз яе праходзiць прыкладна 40 аўтамабiляў. I дарэчы будуць новыя вытворчыя ўчасткi, бытавыя памяшканнi для персаналу i наведвальнiкаў. Акрамя таго, задумалi будаваць вялiкi дылерскi цэнтр на праспекце Жукава, зараз ажыццяўляецца стадыя праектавання. Цэнтр уключыць у сябе вялiкую выставачную залу новай аўтамабiльнай тэхнiкi, яшчэ адну станцыю тэхнiчнага абслугоўвання, стаянкi ў двух узроўнях i офiсныя памяшканнi, куды перабярэцца дырэкцыя «БелГАЗаўтасэрвiса». Такая ўвага да аўтамабiльнага сэрвiсу з нашага боку тлумачыцца тым, што як спецыялiсты мы перакананыя ў важнасцi пастаяннага квалiфiкаванага догляду тэхнiкi, бо эксплуатуецца яна даволi iнтэнсiўна. Можна сказаць i так, што мы адчуваем адказнасць перад сваiм клiентам, якому рэалiзавалi аўтамабiлi, i хочам, каб яны служылi яму доўга i бездакорна. У адрозненне ад вытворцаў iншамарак, мы знаходзiмся геаграфiчна побач са сваiм спажыўцом i гатовы суправаджаць прададзеную яму аўтатэхнiку столькi, колькi спатрэбiцца. Задача спрашчаецца тым, што газаўскi сэрвiс таннейшы, чым рамонт i абслугоўванне iмпартных машын, бо больш танная норма-гадзiна пры абслугоўваннi i больш танныя запчасткi. Яны заўсёды ёсць у поўным аб’ёме. Важнасць добра наладжанага абслугоўвання можна праiлюстраваць на прыкладзе «Газелi». Праверана шматгадовай практыкай: пры граматнай эксплуатацыi, належным доглядзе, пастаянным абслугоўваннi на спецыялiзаваных станцыях «Газель» служыць свайму гаспадару доўга i надзейна. За ўсе гады iснавання нашай арганiзацыi мы не замянiлi нiводнага аўтамабiля па прычыне яго тэхнiчнай ненадзейнасцi. Зараз з улiкам новых магчымасцяў, якiя адкрылiся перад заводам з набыццём замежных тэхналогiй, пачынаецца распрацоўка яшчэ больш дасканалай мадэлi — «Газель-2», i з цягам часу яна з’явiцца на беларускiм рынку. У «Газелi», лiчаць спецыялiсты, ёсць усе шанцы не толькi захаваць, але i павялiчыць сваю долю на рынках Расii i СНД. А калi нядбайна даглядаць машыну, у тым лiку i гэтую, яна i служыць так будзе. Там, дзе эксплуатуюць аўтамабiль спецыялiсты, пытанняў няма. Аддайце ў выпадковыя рукi хоць бы «Мерседэс» — з’явяцца пытаннi да «Мерседэса». Канешне, мы разумеем, што не ўсе нашы пакупнiкi могуць наладзiць належны догляд тэхнiкi. У гэтай сувязi плануем пашырэнне сэрвiсу: збiраемся iнiцыяваць цi нават арганiзаваць у сябе паслугi па перавозцы грузаў на горкаўскiх камерцыйных аўтамабiлях. Каб нейкае малое прадпрыемства, iндывiдуальны прадпрымальнiк цi невялiкая бюджэтная арганiзацыя маглi заказаць аўтамабiль на гадзiну-дзве, заплацiць невялiкiя грошы i перавезцi свой груз. Для гэтага iм не абавязкова мець уласны аўтобус цi грузавiчок. — Перадпрадажнае абслугоўванне — таксама ваш клопат? — I гарантыйнае, i перадпрадажнае абслугоўванне. Гэта абавязковая паслуга клiенту, якая аказваецца бясплатна. Дакладней, яна ўваходзiць у кошт прададзенага аўтамабiля. Калi, скажам, не выконваць перадпрадажнае абслугоўванне, то ўзрасце колькасць зваротаў у гарантыйны перыяд эксплуатацыi. Бо ва ўмовах канвеернай зборкi на заводзе-гiганце на аперацыю адводзяцца лiчаныя секунды, i немагчыма «дацiснуць» кожную гайку. Правяраем увесь аўтамабiль: мацаваннi, работу механiзмаў, вузлоў i сiстэм, займаемся iх рэгулiроўкай, а пры неабходнасцi нават заменамi. Перацяжку, дацяжку, рэгулiроўку ажыццяўляюць нашы спецыялiсты. — Традыцыйнае для нашых з вамi сустрэч пытанне: што перашкаджае рабоце? — Праблемы многiя вырашаны, замест iх з’яўляюцца новыя — такое жыццё. З тых праблем, якiя мы абмяркоўвалi, захаваўся, на жаль, пяцiпрацэнтны падатак на продаж, да яго дадалiся падатак на паслугi i збор за гандаль на тэрыторыi горада Мiнска. Асобна варта сказаць вось пра што. Склалася дзiўная для Беларусi сiтуацыя: ужо другi год мы знаходзiмся не ў роўных умовах з iмпарцёрамi, што ўвозяць у нашу краiну аўтамабiлi заходнiх iншамарак з iншых краiн, акрамя Расii, i якія вызвалены ад падатку на дабаўленую вартасць i акцызных збораў пры ўвозе аўтамабiляў. Магчыма, гэта палiтыка прыцягвання замежнай тэхнiкi на беларускi рынак. Але ў такiм выпадку расiйскiя вытворцы аўтамабiляў пастаўлены ў яўна горшыя ўмовы. Я лiчу, што ўмовы для ўсiх павiнны быць аднолькавымi. Яшчэ i таму, што з савецкiх часоў ГАЗ у пэўнай ступенi быў сумесным расiйска-беларускiм праектам, многiя свае аўтамабiлi завод i сёння камплектуе вузламi i агрэгатамi з Беларусi, адпаведна i запчасткамi таксама. Пастаўка камплектуючых з нашай краiны на ГАЗ разы ў чатыры перавышае пастаўкi з ГАЗа ў Беларусь. Каго патрэбна падтрымлiваць — расiйскага вытворцу, якi дае работу тысячам беларусаў, цi вытворцу з далёкага замежжа, якi нiколi не выкарыстоўваў i не возьме беларускую камплектацыю? Пакуль жа беларуская дзяржава iстотна падтрымлiвае германскiх, японскiх, амерыканскiх, французскiх i iншых замежных вытворцаў аўтамабiляў. Расiйскi аўтапрам — гэта не толькi нашы ўчарашнiя сумесныя грошы, гэта i наш сённяшнi сумесны капiтал. — Мiхаiл Андрэевiч, а ваш калектыў павiнен быць дылерам толькi ГАЗа? — Ды не, гэта мая асабiстая пазiцыя. Мая асабiстая адданасць ГАЗу. Улiчваючы зноў жа, што ГАЗ — дзецiшча ўсёй вялiкай краiны. Вялiкую краiну мы не змаглi захаваць, але засталiся народы, якiя яе насялялi, па-ранейшаму звязаныя братнiмi сувязямi, зараз у першую чаргу эканамiчнымi. Многiя дылерскiя цэнтры, якiя раней займалiся ГАЗам, зараз займаюцца прасоўваннем на рынкi аўтамабiляў iншых марак. Што ж, гэта iх рашэнне. Маё рашэнне iншае. Я займаюся папулярызацыяй газаўскай прадукцыi. Хоць мы маем лiцэнзii i на тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт iншамарак i прайшлi адпаведную сертыфiкацыю. Але ў нас вельмi многа работы, звязанай менавiта з прасоўваннем аўтамабiляў ГАЗа. Аб’ёмы продажу i абслугоўвання вялiкiя, так што не варта распыляць сiлы на iншыя брэнды, нам падабаецца наш.
ПТ ЗАО "БелГАЗавтосервис" предлагает: «Волга» ГАЗ-3102. Используется в качестве служебного и личного автомобиля. «Волга» ГАЗ-31105. Используется в качестве служебного и личного автомобиля. «Газель» ГАЗ-2705. Трехместный цельнометаллический фургон. Используется в качестве транспортного средства для перевозки малогабаритных грузов весом до 1,5 тонны промышленными, торговыми предприятиями, предприятиями почты и индивидуальными предпринимателями. «Соболь» ГАЗ-2752. Трехместный цельнометаллический фургон. Используется в качестве транспортного средства для перевозки малогабаритных грузов весом до 1,0 тонны промышленными, торговыми предприятиями, предприятиями почты и индивидуальными предпринимателями. «Соболь» ГАЗ-2217. Цельнометаллический микроавтобус с салоном «люкс-купе» с мягкими диванами для комфортабельных служебных поездок (до 10 человек) и поездок выходного дня. «Фермер» ГАЗ-33023. Универсальный бортовой автомобиль c тентом и сдвоеной кабиной на 6 мест. Используется службами ЖКХ, ремонтно-дорожными службами, сельскохозяйственными предприятиями, индивидуальными предпринимателями для перевозки людей и грузов до 1,5 тонны. «Газель» ГАЗ-3302. Универсальный бортовой автомобиль c тентом и 3-местной кабиной. Используется службами ЖКХ, ремонтно-дорожными службами, сельскохозяйственными предприятиями, индивидуальными предпринимателями для перевозки людей и грузов до 1,5 тонны. «Соболь» ГАЗ-2310. Универсальный бортовой автомобиль c тентом и 3-местной кабиной. Используется службами ЖКХ, ремонтно-дорожными службами, сельскохозяйственными предприятиями, индивидуальными предпринимателями для перевозки людей и грузов до 1,0 тонны. Газель» 2775. Автомобиль-фургон (изотермический, промтоварный, хлебный) на базе шасси ГАЗ-3302. Для перевозки пищевых и промтоварных грузов до 1,5 тонны. Используют предприятия торговли, потребкооперации, фермеры и индивидуальные предприниматели. «Газель» ГАЗ-3221. Цельнометаллический микроавтобус с салоном на 8—13 мест. Используется в качестве маршрутных такси, а также служебного транспорта предприятий. ГАЗ-3307. Универсальный бензиновый бортовой автомобиль для перевозки грузов до 4,5 тонны. Используют в промышленности, сельском хозяйстве. ГАЗ-3309. Универсальный дизельный бортовой автомобиль для перевозки грузов до 4,5 тонны. Используют в промышленности, сельском хозяйстве. «Садко» ГАЗ-3308. Бортовой дизельный автомобиль повышенной проходимости для перевозки людей и грузов до 3,5 тонны. Используют дорожно-строительные организации, предприятия ТрансГаза и ТрансНефти для строительства и обслуживания трубопроводов (вахтовки), а также транспортные подразделения Министерства обороны и Пограничных войск. «Валдай» ГАЗ-33104. Универсальный бортовой дизельный автомобиль с трехместной комфортабельной кабиной для грузов до 3,5 тонны. Используют в промышленности, сельском хозяйстве. «Валдай» ГАЗ-331043. Универсальный бортовой дизельный автомобиль со сдвоенной 6-местной кабиной для перевозки грузов до 3,5 тонны. Используют в промышленности, сельском хозяйстве. ГАЗ-27751. Автомобиль-фургон (изотермический, промтоварный, хлебный) на базе шасси ГАЗ-3307/3309. Для перевозки пищевых и промтоварных грузов до 3,5 тонны. Используют предприятия торговли, потребкооперации, фермеры и индивидуальные предприниматели. Перечень сокращенный. С полным перечнем модельного ряда можно ознакомиться на нашем сайте. Публiкацыю падрыхтавалi Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ i Веранiка АРЛОЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве апошнiя нашы сустрэчы з генеральным дырэктарам вытворча-гандлёвага ЗАТ «БелГАЗаўтасэрвiс» Мiхаiлам СУПРУНОВIЧАМ кожны раз праходзiлi роўна праз т
|
|