Браканьеры папалiся на ўласную «пастку»
Iгар ГРЫШЫН
Супрацоўнiкi Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце затрымалi на вадасховiшчы Крылова паблiзу вёскi Вiшнёўка Мiнскага раёна браканьера з рыбалоўнай сеткай.
46-гадовы рабочы аднаго са сталiчных прадпрыемстваў разам з невядомым, паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, падгадалi час, калi рыба нерастуецца, i ў забароненым месцы расставiлi на яе «пасткi». Прычым дзейнiчалi «рыбаловы», як iм падавалася, крайне асцярожна — пад покрывам ночы: затрымалi iх каля 23 гадзiн. З месца здарэння канфiскавана 360 метраў рыбалоўнай сеткi, а таксама 15 судакоў, 75 ляшчоў, адзiн акунь i 2 шчупакi. Паводле папярэднiх ацэнак, браканьеры здабылi рыбы на агульную суму каля 10 мiльёнаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце затрымалi на вадасховiшчы Крылова паблiзу вёскi Вiшнёўка Мiнскага |
|