«Друкавалi» грошы на кватэры
Iгар ГРЫШЫН
«Звязда» паведамляла ўжо аб здарэннi, якое адбылося ў Любанскiм раёне ў магазiне вёскi Орлева: тут пры пералiку грашовай выручкi было знойдзена дзве фальшыўкi па 10 тысяч беларускiх рублёў кожная. Хутка былi затрыманы i падазроныя ў збыце падробак — двое жыхароў Салiгорска.
Як стала нам вядома, гэта крымiнальная гiсторыя атрымала працяг. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, у ходзе далейшага следства высветлiлася, што адзiн з затрыманых разам з iншым сваiм земляком на кватэры з дапамогай камп’ютэрнай тэхнiкi вырабiлi 60 аналагiчных фальшывак: махляры планавалi збыць саматужны «прадукт». Праваахоўнiкамi канфiскаваны сiстэмны блок, прынтар, 11 дыскет i 11 СD дыскаў. Усе трое прайдзiсветаў затрыманы i змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Звязда» паведамляла ўжо аб здарэннi, якое адбылося ў Любанскiм раёне ў магазiне вёскi Орлева: тут пры пералiку грашовай выручкi было знойдзена дзве ф |
|