Iкру грузiлi цэнтнерамi
Яна СВЕТАВА
Але кантрабандыстаў затрымалi супрацоўнiкi ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласцi разам з работнiкамi мытнi «Заходнi Буг».
У мiкрааўтобусе, якi накiроўваўся ў Польшчу, было знойдзена 369 паўкiлаграмовых бляшанак чорнай iкры асятровых рыб. Тавар на суму больш за 400 мiльёнаў рублёў быў канфiскаваны. А ў адносiнах да асобаў, якiя перавозiлi кантрабанду, заведзена крымiнальная справа. Як паведамiлi ў прэс-службе УКДБ па Брэсцкай вобласцi, у ходзе аператыўна-пошукавай работы былi ўстаноўлены асобы жыхароў Брэста, якiя захоўвалi ў сябе i назапашвалi тавар па меры паступлення яго з блiзкага замежжа. Такiм чынам, праваахоўнiкамi спынена дзейнасць мiжнароднай крымiнальнай групоўкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але кантрабандыстаў затрымалi супрацоўнiкi ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласцi разам з работнiкамi мытнi «Заходнi Буг» |
|