21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыццё ў шакаладзе

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анастасія ФАНДО

САЛОН ПРЫГАЖОСЦI

Хто, скажыце, можа ўстаяць перад дзiвосным водарам гарачага шакаладу?! Гэта не толькi смачны прадукт, але i вельмi карысны для нашага здароўя, асаблiва ў гэты перыяд, калi арганiзм перабудоўваецца пасля зiмовай «спячкi». Кажуць, шакалад выдатна ўзнiмае настрой. Вучоныя пастаянна знаходзяць у iм новыя i новыя карысныя ўласцiвасцi. Какава-бабы з’яўляюцца багатай крынiцай бiялагiчна актыўных рэчываў, такiх, як вiтамiны В1, В2, РР, правiтамiну А, мiкраэлементаў: магнiю, калiю, натрыю, жалеза, кальцыю, а таксама раслiнных пратэiнаў, фiтастэрынаў i шмат чаго яшчэ.

Флаваноiды, якiя ўтрымлiваюцца ў какава, знiжаюць крывяны цiск, рэгулююць узровень халестэрыну i павышаюць здольнасць арганiзма засвойваць цукар, дакладней —- маюць антыдыябетычную ўласцiвасць. Шакалад — выдатны антыаксiдант, якi перашкаджае з’яўленню свабодных радыкалаў i змагаецца са старэннем. А нядаўна група англiйскiх вучоных выявiла, што шакалад яшчэ — выдатны сродак ад кашлю, прычым значна больш эфектыўны, чым розныя сiропы i лекавыя сродкi, што прадаюцца ў аптэках. Вядома ж, шакалад лечыць i ад дэпрэсii. Менавiта таму многiя з нас у дрэнным настроi падсвядома цягнуцца да гэтай карычневай плiткi. Водар шакаладу дапамагае зняць стому i раздражняльнасць, аднаўляе эмацыянальную раўнавагу, надае адчуванне спакою i ўнутранага цяпла. Высветлiлася, што i дзецi, мамы якiх у перыяд цяжарнасцi елi шакалад, таксама бываюць больш бадзёрымi, жыццярадаснымi i шчаслiвымi.

А цяпер — да галоўнага. Для поўнага шчасця шакалад можна не толькi есцi, але i рабiць з яго маскi i ванны. Прычым слова «шчасце» ў гэтым выпадку азначае стан, у якiм вы будзеце знаходзiцца пасля гэтых працэдур. У свеце зараз адбываецца сапраўдны шакаладны бум, выпускаюцца касметыка i шампунi на аснове какава, у касметычных салонах заваёўваюць папулярнасць антыцэлюлiтныя шакаладныя абгортваннi. Пры гэтым улiчвайце, што касметыка колеру сапраўднага шакаладу, хутчэй за ўсё, абавязана гэтаму адценню штучным фарбавальнiкам. Сродкi з утрыманнем абястлушчанага экстракту какава цi яго актыўных кампа-нентаў (кафеiну, тэабрамiну, магнiю) маюць цалкам нейтральны, практычна белы колер. Пасля ўздзеяння шакаладу скура ачышчаецца, становiцца больш вiльготнай, набывае прыемнае бронзавае адценне, знiкаюць пiгментныя плямы i вугры. Вось некалькi парад.

ШАКАЛАДНАЯ МАСКА ДЛЯ АМАЛАДЖЭННЯ СКУРЫ ТВАРУ

Маска падыходзiць для ўсiх тыпаў скуры, але асаблiва рэкамендуецца для сухой. Яна надае ёй свежасць i залацiсты колер.

Растапiце 50 г цёмнага шакаладу (гэта можна зрабiць у мiкрахвалевай печы цi з дапамогай пары), дадайце чайную лыжку алiўкавага масла, дайце астыць да пакаёвай тэмпературы цi крыху вышэй, нанясiце на твар i патрымайце 20 хвiлiн. Пасля змыйце ўсё цёплай вадой.

ШАКАЛАДНАЯ ВАННА ДЛЯ ДУША

Вам спатрэбiцца парашок какава. Але абавязкова звярнiце ўвагу на яго склад: какава для касметычных мэтаў не павiнна ўтрымлiваць цукар i араматызаваныя дабаўкi. Лепш за ўсё купiць недарагi, але чысты парашок какава, без усялякiх дадатковых iнгрэдыентаў.

Залiце 1 лiтрам гарачай вады 100—200 г парашку, размяшайце i вылiце атрыманую масу ў ванну. 15—20 хвiлiн шакаладнай працэдуры нададуць пругкасць вашай скуры, дапамогуць зрабiць яе больш вiльготнай, супакояць вас i падтрымаюць у перыяд стрэсу.

ШАКАЛАДНЫЯ АБГОРТВАННI

Гэта — эфектыўная i прыемная методыка ўздзеяння на цэлюлiт. У шакаладзе ўтрымлiваецца да 40 працэнтаў кафеiну, а гэта — адзiн з самых эфектыўных сродкаў у барацьбе i з лiшняй вагой, i з цэлюлiтам. Пад уздзеяннем кафеiну актывiзуецца распад тлушчаў (лiполiз). Вядома, больш зручна выконваць гэту працэдуру ў касметычным салоне, але можна i дома.

Для маскi, якую будзеце наносiць на праблемны ўчастак цела, залiце 500 мл гарачай вады 150—200 г парашку какава, перамяшайце, дайце астыць да 35—40 градусаў. Атрыманую масу нанясiце на праблемныя зоны слоем у 2—3 мм i патрымайце каля 15 хвiлiн. Для лепшага эфекту можна абгарнуць участак цела полiэтыленавай плёнкай. Гэта створыць «парнiковы эфект», актывiзуючы лiполiз. Пасля заканчэння працэдуры змыйце скуру цёплай вадой.

Дарэчы, амерыканскiя i нямецкiя даследчыкi даказалi, што шакалад, асаблiва цёмны, папярэджвае i некаторыя захворваннi сэрца дзякуючы полiфенолам, якiя ахоўваюць клеткi ад уздзеяння свабодных радыкалаў.

Так што ешце шакалад, купайцеся ў iм, i жыццё ў вас будзе як у шакаладзе!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто, скажыце, можа ўстаяць перад дзiвосным водарам гарачага шакаладу?! Гэта не толькi смачны прадукт, але i вельмi карысны для нашага здароўя, асаблiв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика