Вырашэнне пытання аб iльготах будзе заснавана на прынцыпе сацыяльнай справядлiвасцi
Алена ПРУС, БЕЛТА
Пытанне ўпарадкавання льгот — вельмi складанае, яно патрабуе сур’ёзнай ацэнкi па ўсiх пазiцыях i па ўсiх катэгорыях iльготнiкаў. Аб гэтым паведамiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец.
Ён адзначыў, што неабходны дасканалы аналiз iльгот, што прадастаўляюцца ў рэспублiцы. Пытанне iх упарадкавання будзе вырашацца ў кантэксце рэалiзуемай у краiне сацыяльнай палiтыкi. «Нашы людзi павiнны бачыць i адчуваць клопат дзяржавы, для гэтага будуць задзейнiчаны ўсе магчымасцi i рэсурсы, — падкрэслiў Аляксандр Косiнец. — Асноўны падыход пры вырашэннi пытання аб iльготах — сацыяльная справядлiвасць». Усе нюансы, што датычацца перагляду льготных пазiцый, будуць максiмальна поўна асвятляцца ў сродках масавай iнфармацыi. Такiм чынам, будзе забяспечана галоснасць у гэтым пытаннi, рэзюмаваў вiцэ-прэм’ер.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне ўпарадкавання льгот — вельмi складанае, яно патрабуе сур’ёзнай ацэнкi па ўсiх пазiцыях i па ўсiх катэгорыях iльготнiкаў. Аб гэтым паведамiў на
|
|