Дэпутаты праверылi боегатоўнасць — сваю i армii
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
У чацвер дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi вывучалi вынiкi ваеннага будаўнiцтва за 2001—2006 гады i перспектывы далейшага ўдасканалення Узброеных Сiл нашай краiны. Пабачанае i пачутае, адзначыў старшыня нiжняй палаты беларускага парламента Уладзiмiр Канаплёў, пераканала, што Узброеныя Сiлы Беларусi адпавядаюць сучасным патрабаванням i гатовы выконваць самыя складаныя задачы па забеспячэнню бяспекi краiны.
Спярша парламентарыям паказалi дэманстрацыйныя палёты авiяцыi ваенна-паветраных сiл i войскаў процiпаветранай абароны, затым азнаёмiлi з парадкам правядзення заняткаў з курсантамi Ваеннай акадэмii на палiгоне «Белая лужа». Жадаючыя маглi стрэлiць не толькi з пiсталета i вiнтоўкi, але i з кулямёта i нават гранатамёта. Падвёў вынiк стрэльбаў У. Канаплёў: дэпутаты прадэманстравалi добры ўзровень боегатоўнасцi, прычым не толькi мужчыны, але i жанчыны. Не меншую цiкавасць выклiкала i тэарэтычная частка, у прыватнасцi, выступленне мiнiстра абароны Леанiда Мальцава. Паводле слоў, на палiтыку Беларусi, што заснаваная на абароне нацыянальных iнтарэсаў, аказваецца знешнi цiск. I хоць непасрэдная пагроза развязвання вайны адсутнiчае, сама ваенная небяспека захоўваецца. Таму задача беларускiх Узброеных Сiл заключаецца ў тым, каб гэта небяспека не перарасла ў рэальную ваенную пагрозу дзяржаве, якая на апошнiм этапе можа перайсцi ў вайну. Вайну ж у сучасных умовах, упэўнены Л. Мальцаў, можна выйграць нават без адзiнага стрэлу. Сродкi iнфармацыi ўжо дасягнулi такога развiцця, што могуць вырашаць мэты вайны. Цяпер «зброя масавага ўздзеяння» становiцца не менш эфектыўнай за звычайную ваенную зброю. Незалежнасць Беларусi самым непасрэдным чынам уплывае на ход ваенных рэформаў. Суверэнiтэт азначае, лiчыць Л. Мальцаў, што ўсе свае праблемы мы павiнны вырашаць самi, няхай i з дапамогай саюзнiкаў. Такая пазiцыя фармiруе новае разуменне ролi армii. Узброеныя Сiлы цяпер — гэта ў першую чаргу не iнструмент вядзення вайны, а важны фактар яе недапушчэння. Фiласофiя прызначэння Узброеных Сiл Беларусi заключаецца ў тым, падсумаваў Л. Мальцаў, каб «сваёй баявой магутнасцю i гатоўнасцю забяспечваць галоўныя ўмовы паспяховага сацыяльна-эканамiчнага развiцця дзяржавы, яе бяспеку, суверэнiтэт i мiр для нашых грамадзян». Паводле яго слоў, «мы зрабiлi ўсё, каб беларуская армiя адпавядала гэтаму прызначэнню». I пасля яе рэфармавання можна назiраць усе элементы Узброеных Сiл незалежнай дзяржавы. Станоўчым Л. Мальцаў назваў тое, што падчас рэфармавання армii ў нашай краiне не адмовiлiся ад тэрмiновай ваеннай службы. Гэта было зроблена таму, што тэрмiновая служба — адна з асноўных формаў падрыхтоўкi спецыялiстаў запасу. Вайну выйграе не армiя, а народ, а таму, лiчыць мiнiстр абароны, ён павiнен быць гатовым пастаяць за сябе. Паводле слоў Л. Мальцава, «мы нiкога ў армiю не забiраем. Мы забяспечваем магчымасць маладому чалавеку навучыцца выконваць свой канстытуцыйны абавязак, каб ён мог абаранiць самога сябе, сваю сям’ю». Як вядома, цяперашняя працягласць тэрмiновай службы — 18 месяцаў. Аднак у будучым яна можа паменшыцца. Паводле слоў Л. Мальцава, цяпер iдзе ўзгадненне законапраекта, у якiм працягласць тэрмiновай службы складзе 12 месяцаў. Асобы з вышэйшай адукацыяй ужо цяпер у армii служаць адзiн год, тыя, хто скончыў ваенны факультэт, — 6 месяцаў. У перспектыве могуць паменшыцца i гэтыя тэрмiны: для першых да 9 месяцаў, а другiя ўвогуле змогуць абысцiся без тэрмiновай службы. Што датычыцца праходжання службы па кантракту, то па iм будуць служыць тры катэгорыi грамадзян. Па-першае, гэта тыя, чыю спецыяльнасць можна падрыхтаваць на грамадзянцы, — повары, вадзiцелi. Па-другое, па кантракту будуць служыць асобы, спецыяльнасцi якiх нельга асвоiць за тэрмiновую службу. Па-трэцяе, ёсць вайсковыя часцi, дзе салдат мала, а таму ўтрымлiваць iх на поўным дзяржаўным забеспячэннi эканамiчна неэфектыўна. Яшчэ адзiн вiд службы — служба ў рэзерве. Паводле слоў Л. Мальцава, яна не саступае, а па некаторых параметрах i лепшая за тэрмiновую службу. Службу ў рэзерве праходзяць, як правiла, асобы з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якiя тэрмiновую службу праходзяць рэдка. Атрымалася, лiчыць мiнiстр абароны, «не тое што нядрэнна, а вельмi добра». Паводле слоў Л. Мальцава, узровень падрыхтоўкi вайскоўцаў запасу не павiнен саступаць падрыхтоўцы кадравых вайскоўцаў. Так, з 1 чэрвеня пачне працаваць Гродзенскi тэрытарыяльны цэнтр падрыхтоўкi вайскоўцаў, рэзервiстаў, ваеннаабавязаных, малодшых камандзiраў i афiцэраў запаса з выкарыстаннем навучальнай базы Гродзенскага гарнiзона i ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Пазней такiя ж цэнтры будуць створаны i ва ўсiх iншых рэгiёнах краiны. Л. Мальцаў таксама адзначыў, што цяпер ва Узброеных Сiлах Беларусi адмовiлiся ад вынiковых праверак, хоць раней iх было нават дзве. У вынiку праверкi сталi праводзiцца выбарачна, а аб iх правядзеннi ў вайсковых часцях загадзя не становiцца вядома. Такiм чынам, адзначыў мiнiстр абароны, «iдэю аб тым, што войска павiнна быць гатова ў любы момант, мы пераклалi на практыку». Станоўча характарызуецца i сiстэма правапарадку ў войсках. Мiнiстр абароны адзначыў, што каэфiцыент злачыннасцi на тысячу чалавек у 2005 годзе склаў 5,4, а летась — 4,2 (для параўнання ў 2004 годзе — 10,9, а ў Расii — 16,7). Паводле слоў Л. Мальцава, здабыткам гiсторыi стаў той факт, што з краiн СНД менавiта Беларусь «надзейна забяспечвае для сваiх грамадзян мiр, стабiльнасць i бяспеку».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi вывучалi вынiкi ваеннага будаўнiцтва за 2001—2006 гады i перспектывы далейшага ўда
|
|