Студэнты зробяць паштоўку
Аляксандр ПУКШАНСКI
Студэнты ВНУ з Беларусi, Расii, Латвii якiя атрымлiваюць мастацкiя спецыяльнасцi, возьмуць удзел у конкурсе на стварэнне паштоўкi, прысвечанай творчай спадчыне Шагала, Купалы i Коласа ў гонар юбiлеяў з дня iх нараджэння. Гэты незвычайны арт-эксперымент ажыццяўляецца ў рамках конкурсу-выставы вiзуальных мастацтваў «Арт-сесiя», што пройдзе ў Вiцебску 20—21 красавiка.«Арт-сесiя» праводзiцца ў горадзе на Дзвiне, пачынаючы з 1992 года, i не мае аналагаў. Як i заўсёды, студэнты прадставяць свае творы ў 7 намiнацыях у культурна-дзелавым цэнтры «Вiцебск». Пераможцы атрымаюць па так званай «Арт-стыпендыi аднаго дня» — 50 умоўных адзiнак у эквiваленце беларускiх рублёў. А за лепшы эскiз паштоўкi прызёр атрымае спецыяльны прыз i пра яго аўтарскiя правы не забудуць пасля вырабу паштовак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнты ВНУ з Беларусi, Расii, Латвii якiя атрымлiваюць мастацкiя спецыяльнасцi, возьмуць удзел у конкурсе на стварэнне паштоўкi, прысвечанай творчай
|
|