21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Насуперак i нягледзячы

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.




З усiх натуральных законаў у гэтым свеце найлепш i амаль безадмоўна спрацоўвае закон подласцi. Толькi-толькi схавалiся ў шафы дублёнкi, зiмовыя палiто, цяжкiя чаравiкi i пушыстыя шалiкi, паненкi дазволiлi сабе кароткiя спаднiцы, а мужчыны перайшлi на лёгкiя вятроўкi — i на табе, снег. Ёсць нават верная народная прымета: рэзкае пахаладанне наступае на наступны дзень пасля адключэння батарэй у вытворчых памяшканнях...

12.04.2007

У такiя днi самыя папулярныя навiны — прагноз надвор’я, а медыяперсоны нумар адзiн — дзяжурныя сiноптыкi Гiдраметцэнтра. Зрэшты, iх асцярожныя i размытыя прадказаннi асаблiвага аптымiзму не ўсяляюць. Падумаеш, напрыканцы тыдня плюс дзесяць — гэта ж у сярэдзiне дня, i то дзе-небудзь на ўзгорку, а мне на працу да дзевяцi ранiцы, i дадатковых фактараў цяпла, кшталту тэрмальных крынiц, гейзераў або вулканаў, побач не назiраецца. Калi, канешне, не ўлiчваць электраабагравальнiк — але ён, зараза, мае звычку «жэрцi» кiсларод i выклiкаць панiчны жах у дзяжурных электрыкаў. Застаецца або гарбата лiтрамi (наступствы зразумелыя), або чукоцкi спосаб захутацца ў што-небудзь цёплае ад пятак да кончыка носа. Дома, скажам, найбольш запатрабаванае адзенне — коўдра. У суме з батарэяй дае неперадавальны эфект. Але, па-першае, батарэй на ўсiх не хапае, а па-другое, усё адно на рабоце яны зараз бастуюць, выконваючы функцыю прадмету нязручнай мэблi.

Тады на дапамогу прыходзiць другая народная прымета. Па сезону ў нашых шыротах апранаюцца i абуваюцца або замежнiкi, або проста ўпартыя i загартаваныя асобы. Астатнiя, больш вопытныя, палову ранiцы праводзяць ля акна, выкарыстоўваючы прынцып «а ў чым там людзi». Але i тут магчымыя праколы. Скажам, адзiн крочыць у цёплым палiто, зiмовым капелюшы i з парасонам пад мышкай, а другi — у лёгкiх красовачках, свiтэры (мяркуючы па ўсiм, на голае цела) i сонечных акулярах. Пры ўсiм тым тэрмометр у нас на балконе застыў на плюс 5. Пытанне на засыпку: хто звар’яцеў — людзi, тэрмометр або я?..

Калi раптам клiчуць на «ўрачыстае мерапрыемства», у нас з сяброўкамi пачынаюцца душэўныя пакуты. Апрануцца «гламурненька» — значыць выглядаць прыгожа, але замерзнуць у першыя ж пяць хвiлiн, як той цуцык. Аддаць перавагу здароваму сэнсу i здароўю ўвогуле — тады адразу трэба забiвацца ў цёмны куток i адтуль перажываць чорную зайздрасць у дачыненнi да даўганогiх паненак, якiя выскокваюць са сваiх лялечных аўтамабiльчыкаў, як серыйныя ажыўленыя Барбi, ледзьве не ў мiнi-бiкiнi.

У гэтую пятую пару года, якая называецца «мiжсезонне», добра, калi ўдасца знайсцi падключаную батарэю, прыцiснуцца да яе спiнай i чытаць усякiя жаночыя раманы пра Карыбы, Сен-Трапэ, Рыо-дэ-Жанэйра i iншыя экзатычныя месцы, дзе мужчыны ходзяць у палатняных белых касцюмах, а жанчыны ў шыкоўных сукенках з глыбокiмi дэкальтэ i ажурных панчохах. Галоўнае — каб нiхто не адцягнуў увагу да рэчаiснасцi, да прадукцыi Брэсцкага панчошна-шкарпэткавага камбiната i нелюбiмых з савецкiх часоў шарсцяных калготак са швом на попе — неэстэтычных, затое цёплых...

Зрэшты, што там надвор’е — яго можна i перацярпець, акапацца дома i выходзiць толькi па самых неадкладных справах. Ёсць мноства iншых рэчаў, як быццам назнарок прыдуманых дзеля таго, каб сапсаваць жанчыне настрой i не даць праявiць сябе ва ўсёй прыгажосцi. Напрыклад, вулiца ля нашага Дома прэсы рамантуецца ўжо некалькi тыдняў, стабiльна закрываючыся на выхадныя. Нiчога не мяняецца — толькi ям на i без таго шчарбатым асфальце робiцца ўсё больш, дый участкi, агароджаныя чырвонымi сцяжкамi, усё цяжэй абысцi. «Зорны цырк» у параўнаннi са штодзённымi акрабатычнымi практыкаваннямi на гэтай дарозе адпачывае. Гэта, вiдаць, замест зарадкi. Вы нiколi не бачылi хуткаснай эквiлiбрыстыкi на абцасах? Прыходзьце, паглядзiце. Толькi лепш бярыце абутак на плоскай падэшве, iнакш i вы будзеце вымушаным эквiлiбрыстам.

Ну, дарогi — праблема нязбыўная, не я першая i не я апошняя iмi абураюся. А метро? Якi садыст, скажыце, выдумаў гэтую сiстэму дзвярэй i вентылятараў? Там жа ў спаднiцы вышэй калена немагчыма прайсцi! А вытворцы лiўневых стокаў, я падазраю, у патаемнай змове з вытворцамi абутку ва ўсiм свеце. Iнакш чым можна растлумачыць, што дыяметр абцасаў-«шпiлек» дакладна, да мiлiметра адпавядае адтулiнам у стоках? Калi б нехта ўзяўся падлiчыць, колькi набоек з жаночага абутку штодня дастаецца сквапным каналiзацыйным монстрам, гэта, упэўнена, была б жахлiвая статыстыка. А нам, заўважце, пасля ўсiх гэтых прыгод яшчэ працаваць, усмiхацца, быць з усiмi мiлымi i абаяльнымi.

Ёсць, канешне, выйсце — насiць нас на руках цераз усе гэтыя перашкоды i небяспекi. Але гэта iдэя, вiдаць, яшчэ больш нерэальная, чым адначасовы рамонт усiх дарог, замена лiўневых стокаў i кiраванне надвор’ем па жаданню чалавецтва. Затое я зараз ведаю адказ на распаўсюджанае пытанне «Чаму беларускiя жанчыны такiя прыгожыя?». Насуперак абставiнам i нягледзячы нi на што.

Р.S. Наведала тут метэаралагiчныя сайты — на наступным тыднi ўсё ж абяцаюць пацяпленне. Калi зноў не падмануць...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З усiх натуральных законаў у гэтым свеце найлепш i амаль безадмоўна спрацоўвае закон подласцi. Толькi-толькi схавалiся ў шафы дублёнкi, зiмовыя палiт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика