21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Львоў чакаюць знаёмствы з цiкавымi людзьмi, а Стральцоў — дапамога i падтрымка сяброў

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Тыдзень будзе яркi, дынамiчны i прадуктыўны. Будзеце шмат зносiцца, але не спяшайцеся запiсваць у сябры новых знаёмых. Не выключана, што iм проста штосьцi ад вас трэба. Аўторак можа аказацца актыўным днём, напоўненым станоўчымi эмоцыямi i лаўрамi поспеху. Больш прыслухоўвайцеся да парад калег i дзейнiчайце разам, пастарайцеся не забывацца пра чужыя амбiцыi i iнтарэсы. Пачуццё гумару ў выхадныя днi дапаможа пазбегнуць скандалаў. У нядзелю варта адпачыць i аднавiць затрачаныя сiлы.

Цялец. Тыдзень спрыяльны для рашэння старых праблем i стварэння новых. Лепш выбраць першае. Пастарайцеся быць больш стрыманымi i не псаваць адносiны з начальствам, iнакш мара аб павелiчэннi зарплаты застанецца марай назаўсёды. Старайцеся рацыянальна расходаваць энергетычныя рэсурсы. Акунаючыся ў работу, не забудзьцеся паставiць будзiльнiк на час заканчэння працоўнага дня, у iншым выпадку рызыкуеце забыцца вярнуцца дадому.

Блiзняты. Тыдзень абяцае быць удалым, пры ўмове, што вы перастанеце лунаць у аблоках i пачняце спалучаць падказкi iнтуiцыi з рэальнымi магчымасцямi. У панядзелак разлiчвайце на дапамогу сяброў, але пастарайцеся не ўвязвацца ў спрэчкi, якiя могуць азмрочыць ваш бязвоблачны настрой. У аўторак пажадана не расказваць пра сябе, iнакш гэта паслужыць нагодай для плётак. У сераду лепш трымацца падалей ад вельмi спакуслiвых i прывабных праектаў. У чацвер добра вызначаць планы на блiжэйшую будучыню. У суботу, калi вам спатрэбiцца выйсцi на работу, лепш не абурацца, iнакш многае згубiце.

Рак. Настрой (ды i стан) можа аказацца абсалютна непрацоўным. Пастарайцеся сабрацца, паколькi менавiта зараз вы зможаце вырашыць нават самыя, здавалася б, непераадольныя прабелы ў прафесiйнай сферы. Калi, канешне, не будзеце губляць час i сiлы на крытыку навакольных i жаль да сябе. Спытайце парады, перш чым пачаць ажыццяўляць новы план: не выключана, што вас засцерагуць ад памылкi. Пачатыя справы ў нядзелю кiдаць не варта, лепш давесцi iх да пераможнага канца. Зносiны з дзецьмi i блiзкiмi роднымi запатрабуюць шмат часу, будзьце да гэтага гатовыя, бо змянiць нiчога не атрымаецца.

Леў. Магчымае знаёмства з цiкавымi людзьмi. Прыслухайцеся да парад, якiя выпадкова атрымалi. Жыццё прыадкрые перад вамi новыя перспектывы ў працы. У аўторак у размовах з сябрамi не варта вельмi цiснуць на iх. У сярэдзiне тыдня блiзкiм людзям будзе асаблiва неабходная дапамога — пастарайцеся не адмаўляць iм ва ўвазе. У чацвер, вырашаючы фiнансавыя пытаннi, не варта поўнасцю абапiрацца на iнтуiцыю, бо яна можа падвесцi. У нядзелю не прымайце блiзка да сэрца з’едлiвыя словы: яны, хутчэй за ўсё, будуць толькi жартам, а крыўда можа прывесцi да вялiкай сваркi.

Дзева. Пастарайцеся пабудаваць планы на тыдзень. Адгарадзiце сябе ад непатрэбных кантактаў, яны не прынясуць вам нiчога, акрамя расчаравання. Крытычна паглядзiце на свае iдэi — наколькi яны рэалiстычныя, i цi магчыма iх ажыццяўленне. Успомнiце пра сваiх дзяцей, удзялiце iм неабходную ўвагу, дапамажыце адчынiць новы, загадкавы свет, i вы адчуеце радасць жыцця.

Шалi. Сцiпласць будзе ўпрыгожваць вас i пазбавiць ад непаразуменняў i канфлiктных сiтуацый. А вось за свае правы давядзецца пазмагацца: падбярыце адпаведную аргументацыю, тады да вас прыслухаюцца. Вам неабходна схаваць свае слабыя месцы далей ад поглядаў навакольных — для таго, каб вырашыць важныя справы i пазбегнуць памылак.

Скарпiён. У пачатку тыдня пастарайцеся быць больш пунктуальнымi i не спазняцца на працу. Калi вы кудысьцi выбiраецеся, то прыходзьце ў патрэбнае месца загадзя. У панядзелак будзьце адкрытыя для навакольных, старайцеся паводзiць сябе шчыра з усiмi, з кiм давядзецца зносiцца. У чацвер з’явiцца магчымасць праявiць свае лепшыя якасцi. Не спрачайцеся з-за дробязяў. У пятнiцу планы могуць раптоўна разбурыцца па абставiнах, якiя не залежаць ад вас. Нядзеля абяцае новыя цiкавыя сустрэчы.

Стралец. Калi доўгачаканы адпачынак наперадзе цi толькi пачынаецца, ад’езд прызначайце цi на панядзелак цi на выхадныя. Першую палову тыдня будуць радаваць сустрэчы з сябрамi. Добры час для складання планаў на блiжэйшую будучыню. Не бярыцеся за выкананне чужых задач. Для тых, чый адпачынак яшчэ не настаў, у панядзелак пажадана праявiць асцярожнасць i разважнасць у дачыненнi да выгадных прапаноў: не ўсё так проста, як можа па- дацца на першы погляд. У сераду можаце разлiчваць на дапамогу i падтрымку сяброў. У чацвер парадуйце начальства канструктыўнымi прапановамi, а вось у пятнiцу лепш не мiльгайце перад шэфам — гэта можа выклiкаць у яго раздражненне i вострае жаданне заняць вас чым-небудзь, каб пад нагамi не блыталiся.

Казярог. У першай палове тыдня будзьце больш асцярожныя ў дзеяннях i выказваннi сваiх адносiнаў да чаго-небудзь. У панядзелак верагодныя канфлiктныя сiтуацыi. Прыслухайцеся да голасу iнтуiцыi — i вы апыняцеся ў патрэбны час у патрэбным месцы. Пачакайце з далёкiмi паездкамi да нядзелi, бо раней яны не апраўдаюць вашых чаканняў. Магчымы прыбытак ад сумеснага бiзнэсу з энергiчнымi партнёрамi. Аднак ад рызыкоўных праектаў з прымессю авантурызму лепш адмовiцца. Прысвяцiце больш часу дому i хатнiм праблемам. У нядзелю вам пад сiлу многiя справы, i яшчэ застанецца час для забаў.

Вадалей. Тыдзень падорыць новыя дасягненнi ў пастаўленых мэтах. Настае вельмi важны перыяд, на працягу якога вас чакае значнае прасоўванне ў справах. У аўторак зможаце дасягнуць таго, аб чым марылi, прычым на гэта не давядзецца затрачваць шмат намаганняў. У пятнiцу паездкi не прынясуць тых вынiкаў, якiх чакалi — лепш прысвяцiць гэты дзень звычайнай працы. У суботу пажадана не ўступаць у канфлiкт з навакольнымi людзьмi адкрыта: згаджайцеся i працягвайце спакойна рабiць усё па-свойму.

Рыбы. Першая палова тыдня будзе больш прадуктыўнай, чым другая, таму ўсе важныя справы лепш планаваць у пачатку гэтага перыяду. Пастарайцеся адэкватна сувымяраць сiлы: зараз не лепшы час для подзвiгаў. Лепш зрабiць менш, але больш якасна. Пастарайцеся, калi ёсць магчымасць, адкласцi паездкi, цi праявiце ў iх асаблiвую асцярожнасць. У сераду варта наблiзiць свае планы да рэальнай сiтуацыi. У гэты дзень будуць удалымi здзелкi, заключэнне дагавораў. Тыдзень спрыяльны для ўзбагачэння новымi ўражаннямi, для заняткаў творчасцю. У пятнiцу пастарайцеся не трапляцца лiшнi раз на вочы начальству. Выхадныя пажадана правесцi дома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика