Чэмпiянат стартаваўГульня № 1 Стартаваў 17-ы чэмпiянат Беларусi па футболу. У вышэйшай лiзе выступае 14 каманд: тры мiнскiя (МТЗ-РIПА, «Дынама» i «Мiнск»), чатыры з Мiнскай вобласцi («Дарыда», БАТЭ, «Шахцёр» i «Тарпеда»), дзве з Вiцебшчыны («Вiцебск» i «Нафтан»), дзве з Гродзеншчыны («Нёман» i «Смаргонь»), па адной з Гомеля («Гомель»), Брэста («Дынама») i Магiлёва («Днепр»).У першым туры дзеючы чэмпiён, барысаўскi БАТЭ, выйграў на сваiм полi ў гродзенскага «Нёмана» — 2:1. Не змог утрымаць лiдарства ў гасцях у жодзiнскага «Тарпеда» вiцэ-чэмпiён, мiнскае «Дынама», — 2:2. Бронзавы прызёр, салiгорскi «Шахцёр», разграмiў ждановiцкую «Дарыду» — 3:0. У сустрэчы навiчкоў вышэйшай лiгi мацнейшай за «Мiнск» аказалася «Смаргонь» — 2:1. «Гомель» выйграў у наваполацкага «Нафтана» — 3:1, «Вiцебск» прайграў магiлёўскаму «Дняпру» — 0:2, а брэсцкае «Дынама» — сталiчнаму МТЗ-РIПА — 0:1. Наступны тур пройдзе 21—22 красавiка. Курнеў развiтаўся з «Каўнасам» Беларускi трэнер Уладзiмiр Курнеў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага настаўнiка лiтоўскага «Каўнаса». Кiраўнiцтва клуба палiчыла, што пры Курневе каманда не паказвала вiдовiшчны футбол, хоць i лiдзiравала ў чэмпiянаце. Ведай нашых! Медаль вагой 266 кiлаграмаў На чэмпiянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Страсбургу (Францыя) сярэбраным прызёрам стаў беларус Вiталь Дзербянёў (вага 56 кг). У суме дваябор’я наш зямляк паказаў вынiк 266 кг: Вiталь адолеў штангу вагой 122 кг i быў лепшым у рыўку, а ў штуршку спартсмен узяў 144 кг i паказаў другi вынiк. Першыя ракеткi Масквы... з Беларусi Беларускiя тэнiсiсты Уладзiмiр Валчкоў i Сяргей Бетаў сталi пераможцамi мiжнароднага турнiру ў Маскве. У фiнале парнага разраду наш дуэт выйграў у расiян Яўгена Кiрылава i Канстанцiна Краўчука — 7:6, 6:3. Шайбу, шайбу! На чарзе нарвежцы Нацыянальная зборная па хакею двойчы святкавала перамогу ў таварыскiх матчах з iтальянцамi на выездзе — 4:1 (шайбы закiнулi Угараў, Дзямагiн, Дзянiсаў, Курылiн) i 3:1 (вызначылiся Антоненка, Бараўкоў, Кукушкiн). Надышоў час паглядзець на беларусаў на сваім лёдзе. 20 красавiка падначаленыя Курта Фрэйзера згуляюць супраць нарвежскiх iгракоў у Мiнску, а 21-га — у Жлобiне. Перад чэмпiянатам свету, якi пачнецца 27 красавiка, беларусы правядуць яшчэ адзiн замежны спарынг — са славакамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стартаваў 17-ы чэмпiянат Беларусi па футболу. У вышэйшай лiзе выступае 14 каманд
|
|