Наступным пакаленням — новы лес
Сяргей РАСОЛЬКА
Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi падведзены папярэднiя вынiкi агульнарэспублiканскай добраахвотнай акцыi «Дзень лесу-2007», якая прайшла 14 красавiка.
Удзел у мерапрыемстве прынялi больш за 35 тысяч чалавек — ад школьнiка да губернатара. Усяго было пасаджана каля 12 мiльёнаў дрэў на плошчы 2,5 гектара, што аказалася нават больш, чым планавалася. Такiм вынiкам добраахвотнай акцыi спрыяла належная арганiзацыя, у прыватнасцi, забеспячэнне ўсiх жадаючых прыняць у ёй удзел як прыладамi працы, так i пасадачным матэрыялам. Больш за тое, ва ўдзельнiкаў была нават магчымасць выбару, што пасадзiць — сасну, елку, бярозу цi дрэва iншай пароды. Найбольшая актыўнасць, паводле даных мiнiстэрства, была адзначана ў Мiнскай, Вiцебскай i Гомельскай абласцях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi падведзены папярэднiя вынiкi агульнарэспублiканскай добраахвотнай акцыi «Дзень лесу-2007», якая прайшла 14 красавiка
|
|