Ацяпляльны сезон у Беларусi будзе завершаны да канца красавiка
Мiлена АНУФРЫЁНАК, БЕЛТА
У Беларусi завяршаецца ацяпляльны сезон. Як паведамiлi ў ДВА «Белэнерга», у гарадах рэспублiкi адключана ацяпленне ў адмiнiстрацыйных будынках i на прадпрыемствах. У жылым сектары масавае адключэнне ацяплення чакаецца на наступным тыднi. У блiжэйшыя выхадныя надвор’е будзе яшчэ дастаткова халодным. Таму, на думку спецыялiстаў аб’яднання, «актыўна па ўсёй рэспублiцы» адключэнне ацяплення ў жылых дамах будзе праводзiцца з наступнага тыдня. Рашэнне аб адключэннi ацяплення па кожнаму гораду прымаюць мясцовыя органы ўлады з улiкам паказчыкаў сярэднясутачнай тэмпературы паветра. У апошнюю чаргу ацяпленне адключаецца ва ўстановах сацыяльнай сферы. У цэлым да канца красавiка ацяпляльны сезон у Беларусi будзе завершаны, лiчаць у ДВА «Белэнерга».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi завяршаецца ацяпляльны сезон. Як паведамiлi ў ДВА «Белэнерга», у гарадах рэспублiкi адключана ацяпленне ў адмiнiстрацыйных будынках i на пр |
|