У абарону законных iнтарэсаў дзятвы
Надзея НIКАЛАЕВА
У Мiнску на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi (вул. Кiрава, 16) пачынае працаваць прыёмная Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi. Рашэнне аб яе адкрыццi было прынята на першым у гэтым годзе пасяджэннi Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi, якую ўзначалiў вiцэ-прэм’ер беларускага ўрада Аляксандр КОСIНЕЦ.
У прыёмнай Нацыянальнай камiсii будзе весцiся прыём грамадзян, у тым лiку дзяцей i iх законных прадстаўнiкоў па пытаннях абароны законных iнтарэсаў непаўналетнiх. Работа аналагiчных прыёмных будзе арганiзаваная ў блiжэйшы час аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам у кожным абласным цэнтры i ў сталiцы. Прыём у iх будуць весцi ўпаўнаважаныя Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi ў абласцях i горадзе Мiнску. Аляксандр Косiнец падкрэслiў, што прыёмныя павiнны быць поўнасцю абсталяваныя ўсёй неабходнай тэхнiкай, каб грамадзяне маглi атрымаць любую iнфармацыю аб дзейнасцi прыёмнай, а члены камiсii мелi магчымасць зносiнаў з бацькамi i дзецьмi не толькi на асабiстым прыёме, але i пры дапамозе тэлефона i электроннай пошты. Пры зваротах грамадзян у прыёмную Нацыянальнай камiсii будзе весцiся рэгiстрацыя ўсiх заяў i адсочвацца вынiкi iх разгляду. У прыёмнай будзе сканцэнтраваны вялiкi аб’ём даведачна-кансультацыйнай iнфармацыi: адрасы ўсiх сацыяльных прытулкаў, што маюцца ў краiне, тэрытарыяльных цэнтраў абслугоўвання насельнiцтва, iншых карысных кансультацый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi (вул. Кiрава, 16) пачынае працаваць прыёмная Нацыянальнай камiсii па правах
|
|