Беларусаў — 9,7 мiльёна чалавек
Сяргей КУРКАЧ
Слова — мiнiстру Паводле даных на пачатак сакавiка, у нашай краiне пражывае 9 мiльёнаў 708,3 тысячы чалавек. Аб гэтым журналiстам учора паведамiў мiнiстр статыстыкi i аналiзу Уладзiмiр ЗIНОЎСКI.Для паляпшэння дэмаграфiчнай сiтуацыi ўказам кiраўнiка дзяржавы была зацверджана Нацыянальная праграма дэмаграфiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь. Летась упершыню ў нашай краiне павялiчылася нараджальнасць i паменшылася смяротнасць. За два першыя месяцы гэтага года нарадзiлася на 1,4 тысячы дзяцей больш у параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам, а смяротнасць паменшылася на 1,8 тысячы чалавек. Паводле слоў Уладзiмiра Зiноўскага, сёлета ў краiне будзе пабудавана 4,7 мiльёна квадратных метраў жылля. За першыя тры месяцы года ў эксплуатацыю ўведзены 1 мiльён 121 тысяча квадратных метраў жылля, што на 170 тысяч квадратных метраў больш, чым у першым квартале летась. Па жыллёваму будаўнiцтву выдатна спрацавалi ўсе рэгiёны краiны, за выключэннем сталiцы, дзе за першы квартал пабудавана толькi 163 тысячы квадратных метраў жылля, што на 20 працэнтаў менш, чым за адпаведны мiнулагоднi перыяд. Ацэньваючы знешнегандлёвую дзейнасць краiны, мiнiстр адзначыў, што сёлета больш чым у два разы павялiчылася цана на расiйскi газ. Амаль на трэць паменшылiся пастаўкi нафты з Расii, таму на 30 працэнтаў упалi аб’ёмы экспарту нафтапрадуктаў у трэцiя краiны. Нягледзячы на гэта, за студзень—люты агульны аб’ём знешняга гандлю таварамi павялiчыўся на 13 працэнтаў у параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам. Разам з тым за першыя два месяцы года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамi склала 659 мiльёнаў долараў. Вiдавочна, што львiная доля iмпарту ў сённяшнiх умовах прыпадае на энерганосьбiты. Так, адмоўнае сальда знешняга гандлю з Расiяй складае 795,2 мiльёна долараў. Працягвае павялiчвацца налiчаная сярэднямесячная заработная плата. Самыя вялiкiя заробкi ў работнiкаў нафтаперапрацоўчай прамысловасцi i чорнай металургii, у лютым яны былi ў межах 1,1 мiльёна рублёў. У будаўнiцтве заработная плата склала 746,8 тысячы рублёў, у арганiзацыях аховы здароўя — 551, транспарту — 704,2, у сельскай гаспадарцы — 344,7, гандлi i грамадскiм харчаваннi — 499,4, фiзкультуры i спорце — 784,8, сацыяльным забеспячэннi — 442,8 тысяч рублёў. Сярод краiн СНД па велiчынi сярэднямесячнай заработнай платы ў доларавым эквiваленце наша краiна займае 3-е месца пасля Расii i Казахстана. Паводле слоў мiнiстра, сярэднямесячная пенсiя сёння складае 278 тысяч рублёў. Як выглядае наша краiна ў параўнаннi з iншымi краiнамi ў гэтым аспекце? У сакавiку сярэднямесячная пенсiя ў доларавым эквiваленце адпавядала 130 доларам, а ў Расii ў лютым пенсiянеры атрымлiвалi прыкладна 108 долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных на пачатак сакавiка, у нашай краiне пражывае 9 мiльёнаў 708,3 тысячы чалавек. Аб гэтым журналiстам учора паведамiў мiнiстр статыстыкi i |
|