21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А ў нас у доме газ... Будзе!

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

Мы жывём у вёсцы i вельмi хацелi б правесцi ў свой дом газ. Напiшыце, цi можна на гэтыя мэты ўзяць крэдыт на 10 гадоў пад 3 працэнты гадавых? Цi дадуць яго, напрыклад, пенсiянеру або сям’i з двух чалавек, дзе працуе толькi муж?

Н. МАТУКОЙЦЬ, Астравецкi раён.

Як патлумачыў член грамадскага аб’яднання «Веды» В.В. Савiцкi, указаныя крэдыты, паводле палажэння зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiстапада 2006 года № 1554 i распрацаванага ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года № 368, выдаюцца ва ўстаноўленым парадку грамадзянам, у тым лiку непрацаздольным (пенсiянерам i iнш.), якiя маюць патрэбу ў iх атрыманнi. Спiсы грамадзян, якiя маюць патрэбу ў атрыманнi такiх крэдытаў, зацвярджаюцца рашэннем райвыканкама (гарвыканкама) з выкананнем чарговасцi ў адпаведнасцi з датай звароту.

Iльготныя крэдыты выдаюцца грамадзянам ва ўстаноўленым парадку Ашчадным банкам «Беларусбанк» у памеры да 70 працэнтаў кошту работ згодна з пералiкам затрат, якi рыхтуецца (на падставе заявак гарвыканкамаў i райвыканкамаў) арганiзацыяй, што забяспечвае газам. Максiмальны тэрмiн, на якi выдаюцца такiя крэдыты, не павiнен перавышаць двух гадоў. Працэнтная стаўка за карыстанне льготнымi крэдытамi ўстаноўлена ў памеры 3 працэнтаў гадавых.

Канкрэтны памер iльготнага крэдыту вызначаецца пры заключэннi крэдытнага дагавора з уласнiкам жылога памяшкання зыходзячы з велiчынi яго даходаў i кошту работы згодна з пералiкам затрат i дагаворам падраду на iх выкананне. Выдача льготных крэдытаў непрацаздольным грамадзянам ажыццяўляецца пры наяўнасцi дагавораў паручыцельства па выкананню iмi абавязацельстваў па гэтых крэдытах.

Што да льготных крэдытаў у памеры 90 працэнтаў кошту затрат на тэрмiн да 10 гадоў i пад 3 працэнты гадавых, то яны выдаюцца ва ўстаноўленым парадку працаздольным грамадзянам (якiя пастаянна пражываюць i працуюць у населеных пунктах да 20 тыс. чалавек) на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў (або на асобныя вiды работ па капiтальнаму рамонту i рэканструкцыi жылога памяшкання, будаўнiцтву iнжынерных сетак або толькi на ўзвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у вёсцы i вельмi хацелi б правесцi ў свой дом газ. Напiшыце, цi можна на гэтыя мэты ўзяць крэдыт на 10 гадоў пад 3 працэнты гадавых? Цi дадуц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика