Жыхарка Алжыра нарадзiла семярых
Кар. БЕЛТА
Жыхарка алжырскай правiнцыi Бумердэс нарадзiла семярых дзяцей — хлопчыка i шэсць дзяўчынак, паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы. На жаль, хлопчык нарадзiўся мёртвым. Астатнiя шасцёра блiзнятак, якiя знаходзяцца пакуль пад наглядам урачоў, адчуваюць сябе добра. Вага нованароджаных складае ад 700 г да 1,4 кг. Для iх 27-гадовай мацi гэта была першая цяжарнасць. Апошнiя тры месяцы перад родамi яна была вымушана правесцi ў бальнiцы. Вядома таксама, што раней алжырка на працягу паўгода праходзiла курс лячэння ад бясплоднасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка алжырскай правiнцыi Бумердэс нарадзiла семярых дзяцей — хлопчыка i шэсць дзяўчынак, паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы. На жаль, хлопчык нара |
|