Пагроза «сядзячай смерцi»
Амаль 70 працэнтаў мiнчан пакутуюць ад няхваткi фiзiчнай актыўнасцi — гiпадынамii. Наступствы гiпадынамii настолькi сумныя, што ёй нават прысвоiлi другую назву — «сiндром сядзячай смерцi». Як расказала ўрач-гiгiенiст Цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Ленiнскага раёна Iрына Пазняк, амаль кожны другi жыхар сталiцы, якi вядзе маларухомы лад жыцця, ужо нажыў ускладненнi ад гiпадынамii. Так, 30 працэнтаў мiнчан пакутуюць ад залiшняй вагi, кожны трэцi — ад варыкознага расшырэння вен, якое стала наступствам сардэчна-сасудзiстай недастатковасцi. Столькi ж мiнчан з-за адсутнасцi фiзiчнай нагрузкi зарабiлi хранiчную вянозную недастатковасць. Прычым найбольшую небяспеку гiпадынамiя ўяўляе для дзяцей школьнага ўзросту, цяжарных жанчын i састарэлых людзей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 70 працэнтаў мiнчан пакутуюць ад няхваткi фiзiчнай актыўнасцi — гiпадынамii. Наступствы гiпадынамii настолькi сумныя, што ёй нават прысвоiлi дру
|
|