21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Мабiльныя» гульнi з небяспекай для здароўя

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Звышвысокачастотнае выпраменьванне, электрычнае i магнiтнае палi, мяккае рэнтгенаўскае выпраменьванне, элементы бачнага спектра ад манiтораў, iнфрачырвонае i ўльтрафiялетавае выпраменьванне... Пералiчаныя вышэй фактары — то паасобку, то разам — уздзейнiчаюць на нас лiтаральна кожную хвiлiну. Бытавая тэхнiка, камп’ютары, мабiльныя сотавыя тэлефоны зрабiлi наша жыццё камфортным, прадаставiлi больш магчымасцяў для кантактавання, атрымання iнфармацыi, навучання, аднак яны адначасова з’яўляюцца крынiцай небяспекi для нашага здароўя (пра што мы часта забываемся). А пагроза, прынамсi, самая рэальная, асаблiва для дзяцей i падлеткаў, людзей з паслабленым здароўем. Падрабязней пра «адваротны бок» уздзеяння бытавых электрапрыбораў i мабiльнiкаў на наш арганiзм мы папрасiлi расказаць загадчыка аддзела комплексных праблем фiзiчных фактараў асяроддзя пражывання чалавека РНПЦ гiгiены Станiслава Худнiцкага.

— Печы ЗВЧ, халадзiльнiкi, тэлевiзары, персанальныя камп’ютары (ПК) пажадана размяшчаць у асобных кутках пакоя, — расказвае Станiслаў Станiслававiч. — Аднак у нашых малагабарытных кватэрах такое, на жаль, не заўсёды магчыма. Асаблiва актуальна гэта для кухань, дзе бытавую тэхнiку часта размяшчаюць у адну зону — халадзiльнiк, на яго печку ЗВЧ, а зверху яшчэ i тэлевiзар. Пры такiм раскладзе адбываецца павелiчэнне электрамагнітных палёў, што вельмi небяспечна для чалавека. У iдэале ў кожную разетку трэба ўключаць толькi адзiн прыбор.

— Печку ЗВЧ называюць «бытавым кiлерам». Яе выпраменьванне адпавядае сумарнаму выпраменьванню халадзiльнiка, пыласоса, пральнай машыны, мiксера, кававаркi, электраплiты, праса i люмiнiсцэнтнай лямпы. Мо ад печкi ЗВЧ увогуле трэба адмовiцца?

— Гiсторыя печкi ЗВЧ налiчвае 80 гадоў (не так даўно яна святкавала свой юбiлей). Звышвысокачастотнае выпраменьванне зварочвае любыя бялкi за вельмi кароткi тэрмiн. Яно смажыць, варыць, разаграе, але пры гэтым — аказвае ўздзеянне i на чалавека. У мадэлях печак ЗВЧ новага пакалення ёсць таймер, якi дазваляе ўстанавiць сiстэму на пэўны час, раней такога не было. Аднак распрацоўшчыкi печкi ЗВЧ зараз адышлi ад гэтага спосабу прыгатавання ежы ў сувязi з высокай рызыкай неспрыяльнага ўздзеяння ЗВЧ-выпраменьвання i пераключылiся на больш перадавыя сiстэмы сухажарапаветранага абагрэву — кшталту паветраных грыляў. Яны дазваляюць прыгатаваць ежу гэтак жа хутка, але не даюць ЗВЧ-выпраменьванне.

— Пра небяспечнасць камп’ютараў сказана шмат. Ёсць даныя, што да 60 працэнтаў карыстальнiкаў ПК пакутуюць ад хвароб сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, каля 40 працэнтаў — ад расстройстваў страўнiкава-кiшачнага тракта. I тым не менш без камп’ютараў мы не абыдземся.

— Безумоўна, але мы можам прытрымлiвацца правiлаў карыстання i мераў бяспекi. Так, для дарослага здаровага чалавека час неадрыўнай працы з камп’ютарам не павiнен перавышаць 2 гадзiн. Потым — абавязковы перапынак. Агульная сутачная нагрузка (нават у прафесiяналаў) не можа быць большай за 4 гадзiны. Для дзяцей i падлеткаў гэтыя нормы яшчэ меншыя. Увогуле, работа з камп’ютарам патрабуе ад чалавека вялiкага нервова-эмацыянальнага напружання, у працэсе якой карыстальнiк падвяргаецца яшчэ i ўздзеянню электрамагнiтнага выпраменьвання (ЭМВ) у вельмi шырокiм дыяпазоне (ад 5 Герц да 300 ГiгаГерц). Дадайце сюды ж электрастатычнае выпраменьванне, УФ, iнфрачырвонае выпраменьванне i выпраменьванне бачнага спектра ад вiдэаманiтораў з электрапрамянёвай трубкай — тады карцiна будзе поўнай.

— Зараз шырокае распаўсюджанне атрымлiваюць манiторы на вадкакрышталiчных панэлях. Яны больш бяспечныя для здароўя?

— Так. Яны, як правiла, не з’яўляюцца крынiцамi павышанага ўзроўню электрамагнiтных палёў, пры ўмове, што дадзеныя сiстэмы правiльна выкананы i падключаны да электрычных сетак з адпаведнымi контурамi зазямлення. Сёння ў большасцi жылых дамоў пакуль адсутнiчаюць контуразазямляльныя нейтралi (трохполюсныя альбо еўрапейскiя разеткi), якiя значна памяншаюць уздзеянне нiзкачастотных электрамагнiтных палёў сетак электрахарчавання i вiдэаманiтораў. Хоць пры рэканструкцыi i рамонце пабудоў, згодна з iснуючымi нормамi i правiламi, старыя разеткi цяпер замяняюцца на еўрапейскiя. Толькi рабiць гэта павiнен прафесiянал. У народзе ж практыкуецца падключэнне контураў зазямлення на радыятары, што нiчога акрамя шкоды не прыносiць. Зарад можа накоплiвацца i прывесцi да паражэння чалавека.

Вяртаючыся да вадкакрышталiчных манiтораў, адзначу, што многiя людзi выкарыстоўваюць свае ноўтбукi i лэптопы як сiстэмы для работы пры харчаваннi ад электрычнай сеткi. У такiм выпадку нават ЖВманiторы не ўратуюць ад павышанага ўзроўню ЭМВ. Дадзеныя сiстэмы павiнны эксплуатавацца выключна ад акумулятараў. Тады яны бяспечныя — пры захаваннi рэжымаў работы.

— Ужо некалькi гадоў не сцiхае так званы мабiльны бум: сотавыя тэлефоны сёння маюць не толькi дарослыя, але i многiя школьнiкi. I мала хто з iх ведае пра правiлы карыстання сваёй «мабiлай»...

— Гэта сапраўды так. У нас як у спецыялiстаў выклiкае занепакоенасць шырокае распаўсюджанне сотавай сувязi сярод дзяцей i падлеткаў. Малады арганiзм у працэсе росту асаблiва адчувальны да ЭМВ. Сёння яшчэ цяжка дакладна ацанiць рэальную рызыку неспрыяльных наступстваў ад выкарыстання мабiльных тэлефонаў, аднак ужо даказана, што падчас размовы па сотаваму тэлефону тармозяцца ўсе рэакцыi цэнтральнай нервовай сiстэмы. Гэтым тлумачыцца забарона на выкарыстанне мабiльнiка падчас руху ў аўто.

Сур’ёзную небяспеку для здароўя маладога арганiзма выклiкаюць гульнявыя элементы, якiя ёсць лiтаральна ў кожным тэлефоне. Па-першае, трэба сказаць пра спецыфiчны рэжым пульсацыi экрана — «мерцающий свет» (ад 5 да 8 Герц), якi прыводзiць да блакiроўкi цэнтральнай нервовай сiстэмы. У дзяцей i падлеткаў, якiя захапляюцца гульнямi мабiльных тэлефонаў, могуць развiвацца эпiлептычныя сутаргi, страта прытомнасцi. Таму, шаноўныя бацькi, калi вы заўважылi ў свайго сына цi дачкi дрыжанне павейкаў, закатванне вачэй, — хутка вядзiце дзiця да ўрача. Па-другое, мабiльны тэлефон — гэта невялiкая партатыўная сiстэма, дзе ўсе гульнявыя элементы пабудаваны на хуткасных рэакцыях. Падлетку даводзiцца трымаць тэлефон у руках i двума пальцамi цiснуць на клавiшы, у вынiку чаго развiваецца так званы тунэльны сiндром. Упершыню ён быў зафiксаваны ў амерыканскiх аператараў буйных газет у 80-я гады. Праяўляецца ён болем у кiсцi i перадплеччы. Буйныя вытворцы сотавых тэлефонаў абавязкова папярэджваюць аб усiх вышэйазначаных рызыках у iнструкцыi. Калi ж набываць тэлефон на рынку цi з рук, падрабязнай iнструкцыi можна не атрымаць. Дарослыя павiнны адказна падыходзiць да выбару мабiльнiка для свайго дзiцяцi i дзесяць разоў узважыць — цi патрэбна непаўналетняму такая дарагая i небяспечная цацка.

— Станiслаў Станiслававiч, назавiце, калi ласка, правiлы бяспекi пры выкарыстаннi сотавай сувязi.

— Падрабязна яны прапiсаны ў мiждзяржаўных (расiйска-беларускiх) санiтарных нормах дапушчальных узроўняў фiзiчных фактараў пры прымяненнi тавараў народнага спажывання ў бытавых умовах, прынятых у 1995 годзе. Сёння ўсе ведаюць, што нельга насiць мабiлу ў кiшэнi кашулi, на поясе. Нават калi тэлефон знаходзiцца ў рэжыме чакання, яго лепш трымаць далей ад цела. Працягласць размовы па мабiльнаму тэлефону не павiнна перавышаць 3 хвiлiн, перапынкi памiж званкамi — 15—30 хвiлiн. Прынамсi, узровень вашага апраменьвання падчас размовы будзе залежаць ад розных прычын: ад адлегласцi ад базавай станцыi, ад перашкаджаючых фактараў. У такiх умовах тэлефон аўтаматычна выходзiць на максiмальны ўзровень магутнасцi.

— Напрыклад, у вагоне метро?

— А таксама ў аўтобусе, тралейбусе i ў любой iншай закрытай металічнай сiстэме. Спецыялiсты Японii, Скандынавii, Карэi правялi шэраг даследаванняў, якiя паказалi: калi 10 чалавек размаўляюць па сотаваму тэлефону ў вагоне метро, то ўзровень ЗВЧ-выпраменьвання там можа перавышаць гэты паказчык на прамысловых прадпрыемствах, адбываецца сумацыя ўзроўняў i вагон становiцца своеасаблiвай камерай ЗВЧ, дзе апраменьванне атрымлiваюць усе пасажыры. Гэта так званая вымушаная рызыка. Ёсць яшчэ рызыка добраахвотная — калi вы самi набываеце тэлефон, добра ведаючы, што ён нясе пэўную небяспеку для арганiзма. Мiж iншым, у тэлефонаў новага пакалення ўзровень выпраменьвання значна большы, чым у старых мадэляў. Хутчэй за ўсё гэта звязана з большым наборам функцый i аперацый, якiмi валодаюць сучасныя апараты.

— Якую рэальную небяспеку для здароўя ўяўляе сотавая сувязь?

— Сотавая сувязь неспрыяльна ўплывае на цэнтральную нервовую i сардэчна-сасудзiстую сiстэмы, на iмунiтэт. У шэрагу выпадкаў гавораць аб сувязi ЭМВ з анкалагiчнымi хваробамi крывi i галаўнога мозга. Каля 15 працэнтаў людзей увогуле маюць павышаную адчувальнасць да электрамагнiтных палёў, хоць спецыфiчных органаў iх успрымання ў чалавека няма. У такiх людзей назiраецца павышаная стамляльнасць, апатыя, дэпрэсii, вяласць, раздражняльнасць, нават прыпадкi, падобныя на эпiлептычныя. Таму сёння крайне важна абмежаваць выкарыстанне сотавых тэлефонаў сярод дзяцей i падлеткаў.

— На рынках прапануецца багаты выбар сродкаў iндывiдуальнай абароны ад ЭМВ — наклейкi на дынамiк мабiльнiка, насадкi на антэну, спецыяльныя чахлы, супертаблеткi i iнш. Наколькi яны на ваш погляд эфектыўныя?

— Любая сiстэма па абароне ад выпраменьвання прывядзе да страты сiгналу, а значыць, да страты асноўнай функцыi тэлефона — забеспячэння сувязi. У працэсе даследаванняў мы не атрымалi пэўных доказаў памяншэння ўзроўню ЭМВ пры выкарыстаннi сродкаў iндывiдуальнай абароны для мабiльных тэлефонаў. А вось што датычыцца камп’ютараў, на захадзе з’явiлася навiнка — «зялёны манiтор». Ён быў распрацаваны для абароны ад выпраменьвання i — для абароны iнфармацыi. Каштуе ён некалькi тысяч еўра i сапраўды з’яўляецца эфектыўным сродкам абароны ад ЭМВ.

— Дзякуй за размову.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звышвысокачастотнае выпраменьванне, электрычнае i магнiтнае палi, мяккае рэнтгенаўскае выпраменьванне, элементы бачнага спектра ад манiтораў, iнфрачыр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика