«Залатая» праца таргуноўцаўМТС — АГРАГАРАДКАМ У Докшыцкiм раёне, куды завiтала наша пастаянная рубрыка «МТС — аграгарадкам», каб расказаць чытачам, як аграгарадкi будуюцца i як яны «мабiлiзуюцца» кампанiяй МТС, павiнны адкрыцца 12 сучасных пасёлкаў. Аграгарадкi немагчыма ўявiць без надзейнай сотавай сувязi, што забяспечвае вядучы аператар мабiльных паслуг у нашай краiне — МТС.Людзi, дзе б яны нi жылi, ведаюць, што МТС — гэта якасць i даступнасць. У гэтым упэўнiлiся i жыхары прыгожага Докшыцкага краю. Ад Докшыц, 600-гадовы юбiлей якiх адсвяткуюць сёлета ў вераснi, да Мiнска нават блiжэй, чым да абласнога цэнтра — усяго 130 кiламетраў. I ў сезон водпускаў сюды з задавальненнем прыязджае шмат гараджан, у тым лiку i з-за мяжы. Iм ёсць што ўбачыць на свае вочы, чаму здзiвiцца. Больш за 40 працэнтаў плошчы Докшыцкага раёна займаюць лясы. У краi знаходзяцца частка Бярэзiнскага бiясфернага запаведнiка, рэспублiканскiя гiдралагiчныя заказнiкi... I для рыбакоў гэта месца запаведнае: 11 азёр з мноствам рыбы. Дарэчы, менавiта па тэрыторыi раёна праходзiць водападзел памiж Балтыйскiм i Чорным морамi. А якое ўражанне пакiдае стары дуб у вёсцы Сiтцы, якому больш за 450 гадоў! Усяго ў Докшыцкiм раёне 276 населеных пунктаў. Пазалетась цэнтральная сядзiба СВК «Таргуны» стала першым аграгарадком у краi. «Таргуны» ўваходзяць у спiс самых моцных у эканамiчным плане ў Беларусi так званых базавых гаспадарак. Больш за 30 гадоў яе ўзначальвае Герой Сацыялiстычнай Працы Уладзiмiр Новiкаў (на фота). Ён i яго падначаленыя, а ў калектыве больш за 530 чалавек, працуюць старанна. I, безумоўна, быць заўсёды на мабiльнай сувязi такiм працавiтым людзям неабходна, каб вырашаць самыя розныя рабочыя пытаннi. Летась рэнтабельнасць у СВК «Таргуны» склала 17,7 працэнта, атрымалi прыбытак больш за 1,8 мiльярда рублёў. Безумоўна, адзначаюць працаўнiкi, без дзяржаўнай падтрымкi такiх поспехаў не дабiлiся б. I заробак тут адпаведны. Напрыклад, механiзатары, якiя працуюць на сучасных пасяўных агрэгатах замежнай вытворчасцi, падчас сяўбы могуць зарабiць больш за 1,5 мiльёна рублёў. Добрыя грошы атрымлiваюць даяркi. Ад каровы тут надойваюць у сярэднім больш за 5460 кiлаграмаў у год, i амаль усё яно вышэйшай якасцi. Высакаякасных кармоў заўсёды хапае. У «Таргунах» укараняюцца самыя перадавыя тэхналогii. Займаюцца тут элiтным насеннем, выкарыстоўваюць «ноў-хау» пры вырошчваннi кукурузы i шматгадовых траў... Цяжка падлiчыць, колькi разоў адзначалася «залатая» праца «таргуноўцаў». У аграгарадку Таргуны цяпер жыць вельмi зручна. З раённага цэнтра да вяскоўцаў прыязджаюць адвакат, натарыус... На месцы дзейнiчае сучасная «бытоўка», працуюць прыгожа аформленыя крамы, адрамантаваны Дом культуры. Юныя жыхары ходзяць ва ўтульную школу. Заўсёды пракансультуюць i паправяць здароўе ў фельчарска-акушэрскiм пункце. У «сусветнае павуцiнне» можна выйсцi з бiблiятэкi i аддзялення сувязi. Дарэчы, на пошце, як i ў iншых аграгарадках, мясцовыя жыхары не толькi аплочваюць розныя паслугi, атрымлiваюць грошы, выпiсваюць газеты, але i падключаюцца да МТС. Нiкуды для гэтага ехаць не трэба! Сотавай сувяззю МТС на Вiцебшчыне ахоплена каля 80 аграгарадкоў. Спецыялiсты МТС устанаўлiваюць новыя базавыя станцыi, якiх у Прыдзвiнскiм краi налiчваецца ўжо за 200. У Вiцебску працуе камутатар МТС ёмiстасцю 750 тысяч нумароў. Такiм чынам, зроблены важныя крокi да павышэння якасцi сувязi i надзейнасцi злучэння абанен-таў. Вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Докшыцкiм раёне, куды завiтала наша пастаянная рубрыка «МТС — аграгарадкам», каб расказаць чытачам, як аграгарадкi будуюцца i як яны «мабiлiзуюцца»
|
|