21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Клiмавiцкай марка — гонар Беларусі

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар ХУРСIК

«Не пакаштуеш — праўды не напiшаш, — жартавалi сябры i дадавалi, — хоць не пакаштуеш — таксама не шмат страцiш». Маўляў, Клiмавiчы, — правiнцыя, а значыць i якасць гарэлкi там нiзкая. Мiж тым, пiсаць пра смак клiмавiцкай гарэлкi я i не збiраўся. I не таму, што пiсаць пра гэта забараняе закон. Хацелася самому разабрацца ў тым, наколькi чуткi адпавядаюць праўдзе. Не верылася, што клiмавiцкi завод, старэйшы ў рэспублiцы, сапраўды сышоў на нiшто.

Зiрнём на карту. На лiнii Брэст —Мiнск—Клiмавiчы размешчаны тры буйнейшыя лiкёра-гарэлачныя заводы рэспублiкi. Прычым адлегласць памiж iмi прыблiзна роўная. Здавалася б i ўмовы для гаспадарання павiнны быць аднолькавымi. Але, калi першыя два размешчаны ў буйных гарадах, то апошнi — у правiнцыi. У Мiнску цi Брэсце збыт прадукцыi куды большы, чым у Клiмавiчах. Кiраўнiкам у абласных цэнтрах лягчэй дайсцi i да прэсы, i да тэлебачання, лягчэй весцi перамовы з гарадскiмi ўладамi. Удзел iх марак у фэстах рэспублiканскага ўзроўню — гарантаваны. Клiмавiцкiя вытворцы (якiя застаюцца вытворцамi правiнцыйнымi) нясуць дадатковыя страты там, дзе сталiчныя не трацяць i капейкi. Цяжка ўявiць, скажам, каб Брэсцкi лiкёра-гарэлачны завод цi мiнскi «Крышталь» правяралi чатырыста разоў на год. Клiмавiцкiх жа вытворцаў «трэслi» летась менавiта столькi: штодзень — адна-дзве праверкi. Калi разабрацца — чаго трэсцi? Ахову завода ажыццяўляе ўзброеная мiлiцыя, а каб разабрацца ў паперах, i адной квалiфiкаванай камiсii дастаткова. На маю (не бясспрэчную) думку «прэсiнг» для таго, каб не дазволiць працаваць кiраўнiцтву i калектыву завода ўпэўнена, каб выбiць канкурэнта з рынку.

Прыпамiнаю тэлефонную размову, якая адбылася два гады таму з дырэктарам прадпрыемства Дзмiтрыем Бонахавым. Ён толькi што быў прызначаны на гэту пасаду i быў у роспачы ад таго, наколькi складаным аказаўся клубок праблем. Нават яму (а ён карыстаўся даверам у Прэзiдэнта краiны) шмат давялося папрацаваць, каб вырашыць пытаннi «знешняй» палiтыкi прадпрыемства i даць магчымасць калектыву ўздыхнуць з палёгкай.

Новага дырэктара на завод пакуль не прызначылi. Таму пра сучасны стан прадпрыемства я размаўляў з «пастаянным часовым» — галоўным iнжынерам, якi часова выконвае абавязкi генеральнага дырэктара, Аляксандрам Iванавiчам Арэхавым. Аляксандру Iванавiчу сорак чатыры гады, ён выдатны спецыялiст сваёй справы, скончыў Магiлёўскi тэхналагiчны iнстытут харчовай прамысловасцi, на прадпрыемстве з 1985 года, на пасадзе галоўнага iнжынера працуе апошнiх шаснаццаць гадоў. З першых слоў адчуваецца шырыня душы, шчырасць гэтага чалавека. Не хлусіла сетка Iнтэрнэт, у якой давялося прачытаць, што Арэхаў не iдзе на здзелку з сумленнем, гарой за калектыў, паслядоўна адстойвае яго iнтарэсы. Займеннiк «я» ў яго гутарцы не iснуе. «Мы» — i толькi. Мы — значыць калектыў у 1200 чалавек. Лiчба вялiкая. Палову з яе складаюць працуючыя непасрэдна на заводзе, другая палова — штат спiртзаводаў. Да гонару кiраўнiцтва Клiмавiцкага ЛГЗ яно здолела захаваць сыравiнную базу. Спiрт-сырэц пастаўляюць: Бялынкавiцкi спiртзавод з Касцюковiцкага раёна, Забялышынскi — з Хоцiмскага, Мiхалiнскi — з Клiмавiцкага, Грудзiнаўскi — з Быхаўскага. Спiрт-рэктыфiкат пастаўляе Касцюковiцкi спiртзавод.

— Аляксандр Iванавiч, Каўгарскi спiртзавод, размешчаны ў Асiповiцкiм раёне той жа Магiлёўскай вобласцi, даўно спынiў вытворчасць. Яго работнiкi iмкнулiся перабiцца хоць якiмi заробкамi, але так i засталiся ля разбiтага карыта — лёс калектыву нiкога не ўсхваляваў, людзям патлумачылi, што спiрт, маўляў, краiне больш не патрэбны. Дык цi патрэбны краiне спiрт?

— Калi не нашай, то iншым — безумоўна,— жартаўлiва адказвае ён. Ацанiце самi тэмпы развiцця, мы выйшлi на другое месца па аб’ёмах вытворчасцi ў краiне. Летась на прадпрыемстве было выраблена 1569 тыс. дал* гарэлкi i 559 тыс. дал пладова-ягадных вiнаў!

Зразумела, спiрт патрэбен. I з Каўгарскага спiртзавода, пра якi вы сказалi, таксама патрэбен. Патрэбен краiне, як прадукт экспарту. Танная гарэлка ў нашай краiне — сацыяльная заваёва, цана на яе за мяжой вышэй у разы. Таму лагiчна i абсалютна па-дзяржаўнаму развiваць гэту галiну. Iншая справа, што некаторыя вытворцы не зацiкаўлены ў гэтым. Куды прасцей працаваць не на экспарт, а трымаць у руках унутраны рынак. Тут усе iгракi вядомыя i кропкi над «i» даўно расстаўлены.

— Цi падзелены?

— Хай будзе па-вашаму. Хоць мы таксама абгрунтавана прэтэндуем на частку гэтага рынку. I не толькi з-за вялiкага аб’ёму вытворчасцi, а i на падставе высокай якасцi. У сталiцы кажуць: «Клiмавiцкая гарэлка — дрэнь». Зусiм iншага меркавання аб ёй спецыялiсты-дэгустатары традыцыйнай выстаўкi «Unitеd Vоdkа» ў французскiх Канах. У мiнулым годзе наша гарэлка «СССР» першая ў Беларусi была адзначана там залатым брэндам Еўропы. Як тут не сказаць, што землякi — дзiвакi. I мы не будзем пераконваць iх у адваротным. Наш выбар — шлях невялiкага гарадка Нямiраў ва Украiне: сусветная вядомасць — толькi за якасць.

— I ўсё ж, калi закранулi тэму ўнутранага рынку, як рэгулюецца на iм вытворчасць i збыт гарэлкi?

— Спачатку вытворцы падаюць свае прапановы па аб’ёмах яе вытворчасцi i рэалiзацыi. Упаўнаважаныя органы аналiзуюць iх, прапануюць свае лiчбы, затым урад зацвярджае квоты на выраб i рэалiзацыю гарэлкi з разбiўкай па абласцях, гораду Мiнску, Мiнсельгасхарчу, канцэрну «Белдзяржхарчпрам», канцэрну па рэалiзацыi фармацэўтычнай i мiкрабiялагiчнай прадукцыi. Апошнiя i вызначаюць каму i колькi дазволiць. Хто i колькi тысяч дэкалiтраў дазволiў нам рэалiзаваць у сакавiку гэтага года бачна з наступнай таблiцы:

Магiлёўская вобл.— 80,13

Мiнская вобл. — 39,1

г. Мiнск — 1,3

Гомельская вобл. — 5,12

Вiцебская вобл. — 13,55

Брэсцкая вобл. — 0,2

Гродзенская вобл. — 2,9.

Каментарый не патрэбны — Мiнск i Брэсцкая вобласць не пускаюць нас на свае рынкi, што не мае нiякага дачынення да якасцi нашых вырабаў. Нас проста баяцца. Спажыўцы Брэсцкай вобласцi, вiдаць, i не ведаюць, што iснуе наш завод, другi па магутнасцi ў краiне. У размеркаваннi квот неабходны новыя падыходы, якiя б больш поўна адпавядалi густу спажыўцоў.

— На вашым прадпрыемстве iдэальная чысцiня i парадак. А што ж усё-такi ляжыць у аснове высокай якасцi клiмавiцкiх вырабаў, чым вашы тэхналогii адрознiваюцца ад iншых?

— У нас вялiкiя традыцыi. 149 гадоў таму пан Карл Карлавiч Камiнскi заклаў у Клiмавiчах завод, якi ажыццяўляў ачыстку спiрту-сырца, што выраблялi мясцовыя вытворцы. I да цяперашняга часу на тэрыторыi завода захавалася памяшканне, дзе ў дарэвалюцыйныя часы месцiлася ўстаноўка па ачыстцы спiрту, якi Камiнскi адпраўляў гужавым транспартам на гарэлачны завод у г. Чэрыкаў. Такая спецыялiзацыя завода захоўвалася аж да 1935 года, пакуль не быў наладжаны выраб гарэлкi. «Маскоўскую» пачалi вырабляць у 1939 годзе, завод у той час уваходзiў у склад саюзнага аб’яднання «Цэнраспiрт». Дарэчы, амаль да распаду СССР наш завод пастаўляў прадукцыю ў маскоўскi Крэмль.

Зараз у аб’яднаннi працуюць дзве ўстаноўкi па вытворчасцi спiрту рэктыфiкаванага класа «Люкс». Гэта спiрт найвышэйшай якасцi, прыгатаваны са збожжа. Выдатнай якасцi ваду мы атрымлiваем з глыбiннай свiдравiны, размешчанай на тэрыторыi прадпрыемства. Спецыялiстам вядома, што асноўныя зыходныя кампаненты для вытворчасцi гарэлкi ў нас маюць рэпутацыю бездакорных. Гэта, дарэчы, было пацверджана пры атэстацыi нашай вытворчасцi на адпаведнасць мiжнародным стандартам, у тым лiку на стандарт СТБ ISО 9001-2004 i на прэстыжны экалагiчны стандарт ISО 14001-2000. Калi ж вас цiкавiць сам працэс вырабу — можаце азнаёмiцца з iм у цэхах. Аднак папярэджваю: убачыць зможаце не шмат, усе працэсы адбываюцца ў замкнёнай прасторы.

Гiдам у падарожжы па заводу была малады спецыялiст, галоўны тэхнолаг Таццяна Умецкая.

Дзве рэчы здзiўляюць адразу: на тэрыторыi такога «спецыфiчнага» завода пахаў алкаголю не адчуваецца. I яшчэ — вытворчасць гарэлкi поўнасцю ў жаночых руках.

Паколькi Таццяна — галоўны тэхнолаг, то менавiта яна са сваiмi каляжанкамi стварае новыя ўзоры клiмавiцкiх гарэлак i прадстаўляе iх на мiжнародных выставах. Так што, дарагiя мужчыны, калi вам давядзецца пакаштаваць клiмавiцкую, ведайце, што «спраектавалi» яе i выпусцiлi ў свет выключна жаночыя рукi.

Таццяна тлумачыць: нягледзячы на якасць вады яна праходзiць дадатковую апрацоўку. Гэты працэс уключае некалькi аперацый. Спачатку вада фiльтруецца цераз фiльтр з крэмневай загрузкай, што забяспечвае стабiлiзацыю гарэлкi пры захоўваннi. Потым вада «змякчаецца» цераз слой iонаабменнай смалы, якая ўтрымлiвае iоны натрыю (аперацыя дазваляе пазбегнуць выпадзенне асадку ў гатовай гарэлцы, выклiканага ўтрыманнем у вадзе мiкраэлементаў). Нарэшце, вада апрацоўваецца на спецыяльнай устаноўцы, якая дазваляе знiзiць утрыманне раствораных соляў, выдалiць арганiчныя прымесi i мiкрафлору. З дапамогай гэтай устаноўкi раствораныя ў вадзе прыродныя кампаненты выдаляюцца амаль на сто працэнтаў. «Клiмавiцкай вадзе, як i спiрту, з гарантыяй можна прысвоiць марку «Люкс»,— зазначае мой гiд.

Клiмавiцкi лiкёра-гарэлачны завод гэта, па сутнасцi, стэрыльная бiяхiмiчная вытворчасць. Вытворчасць, дарэчы, пажаранебяспечная. Таму казаць пра нейкiя парушэннi працоўнай дысцыплiны, звязаныя са «спецыфiкай» вытворчасцi, не даводзiцца. Заўважаныя ва ўжываннi спiртных напояў звальняюцца неадкладна.

Мой гiд заводзiць у памяшканне. У iм вялiзны вертыкальны рэзервуар i некалькi — меншых. Гэта аддзяленне па прыгатаванню водна-спiртавога раствору (так на мове вытворцаў гучыць слова «гарэлка»). У рэзервуар паступаюць вызначаныя аб’ёмы вады i спiрту. Iх сумесь — амаль гатовы канчатковы прадукт. Мая спадарожнiца пакрыўдзiлася, калi гэты самы «прадукт» я назваў гарэлкай. «Што вы!— усклiкнула Таццяна, — так робяць толькi падробкi. Асноўнае, што вызначае сапраўднага вытворцу — гэта яго магчымасць давесцi да ладу, найчысцей прафiльтраваць атрыманую сумесь». Аказваецца смакавую якасць гарэлцы надае менавiта фiльтрацыя. На Клiмавiцкiм ЛГЗ яе ажыццяўляюць у паслядоўнасцi: пясочны фiльтр — вугальны фiльтр — пясочны фiльтр. У нашай рэспублiцы гэта адзiнае прадпрыемства, якое абцяжарвае вытворчасць гарэлкi такой высакаякаснай ачысткай. За актываваным вугалем даводзiцца ездзiць у няблiзкую Пермскую вобласць Расii, але канчатковы вынiк таго варты.

«Ну, а калi аб’ектыўна, дзе можна памацаць, убачыць у лiчбах гэту вашу хвалёную якасць», — даймаў я свайго гiда. Таццяна павяла мяне ў заводскую лабараторыю. «Дзiва,— думаў я, — тут табе намалююць што заўгодна, усё ж у адных руках». Аказалася, што не ўсё так проста. Якасць гатовага вырабу вызначаецца аўтаматычна на газавым храматографе вытворчасцi ЗША. Яго канструкцыя прадугледжвае толькi загрузку ўзору, астатняе — за камп’ютарнай тэхнiкай, чалавек у працэс аналiзу не ўмешваецца. На рукi мне далi аналiз гарэлкi «Клiмавiцкая арыгiнальная Люкс» па стану на дзень наведвання. Хоць нашы чытачы i не спецыялiсты ў хiмii, але яго я прывяду поўнасцю.

Воцатны альдэгiд: норма — 3 мiлiграмы на лiтр, утрымлiваецца — 0,79 мiлiграма,

сiвушнае масла: норма — 6 мг на лiтр, утрымлiваецца — 5,4 мг,

складаныя эфiры: норма — 10 мг на лiтр, утрымлiваецца — менш за 0,5 мг,

метылавы спiрт — норма 0,03 працэнта, утрымлiваецца — 0,0048 працэнта.

Рэальнае ўтрыманне шкодных рэчываў значна нiжэй патрабаванняў стандарту СТБ 978-2003. Дарэчы, з дапамогай гэтага прыбора даволi проста вызначыць падробку. Таццяна зазначыла, што клiмавiцкую прадукцыю да нядаўняга часу падраблялi ў вялiкiх аб’ёмах. Спрыяла гэтаму блiзкасць да расiйскай мяжы. Праз яе пад выглядам парфумернай i iншай прадукцыі з утрыманнем спiрта завозiўся у рэспублiку сурагатны спiрт, тут жа, недалёка ад мяжы, змешваўся з вадой, разлiваўся, на бутэлькi наклейвалася этыкетка Клiвамiцкага ЛГЗ. Такую «гарэлку» дзялкi прадавалi аж да заходняй мяжы. Падатковымi органамi краiны за 9 месяцаў мiнулага года было выкрыта каля сямi соцень парушэнняў iснуючага заканадаўства ў сферы абароту прадукцыi, якая ўтрымлiвае спiрт, каля 230 тысяч лiтраў такой прадукцыi было канфiскавана. Таму клiмавiцкiя вытворцы, iмiдж якiх пацярпеў ад падробак вельмi значна, вiтаюць апошнiя захады ўрада па навядзенню парадку ў гэтым пытаннi.

А вось клiмавiцкi бальзам падрабiць вельмi цяжка. Ды i нiхто не стане гэтым займацца — вельмi клопатная рэч, у яго склад уваходзяць аж дваццаць сем кампанентаў! У падвалах, якiя захавалiся з часоў пана Камiнскага i куды мяне ветлiва запрасiла майстар участка па вырабу вiнаў i лiкёра-гарэлачных вырабаў Галiна Акiмава, у ёмiстасцях з нержавеючай сталi накрытыя накрыўкамi томяцца-настойваюцца на водна-спiртавым растворы травы. Ёмiстасцяў няшмат i па аб’ёму яны невялiкiя, так што той, хто набудзе клiмавiцкi бальзам, можа сапраўды лiчыць сябе шчаслiўцам. Адсоўваем адну з накрывак. У нос ударае складаны пах настоеных траў, прычым пах спiрту амаль не адчуваецца. «У адрозненне ад iншых вытворцаў мы захавалi выраб бальзаму па традыцыйнай тэхналогii, — зазначае Галiна Мiкалаеўна,— мы настойваем экалагiчна чыстыя травы, у той час як iншыя даўно перайшлi на канцэнтраты». Сказала яна гэта без дакору, як спецыялiст, i пазней, у аддзеле збыту высветлiлася, што латышы, якiя спрадвеку смакуюць вядомы рыжскi бальзам, купляюць клiмавiцкi з вялiкай ахвотай, пастаўкi яго ў гэту краiну растуць пастаянна. У аддзеле збыту высветлiлася i iншая акалiчнасць, у прыватнасцi, вялiкая запазычанасць аптовых пакупнiкоў перад прадпрыемствам за пастаўленую прадукцыю.

Рэалii ў сферы рэалiзацыi прадукцыi на ўнутраным рынку, калi жыхарам Мiнска дзяржавай прапануецца пiць толькi гарэлку завода «Крышталь», жыхарам Брэста — брэсцкую, а магiляўчанам — клiмавiцкую, падштурхоўваюць Клiмавiцкi ЛГЗ да пошуку iншых рынкаў збыту. У Клiмавiчах не адказалi мне, па якiх квотах i кiм завозiцца i рэалiзуецца ў рэспублiцы ўкраiнская гарэлка «Немiраў», але тое, што ўвесь пералiк напояў гэтай фiрмы яны здольны вырабiць з нягоршай якасцю — запэўнiлi. Для гэтага ёсць усе падставы: выдатнае абсталяванне, кадры, тэхналогii.

— Мы не збiраемся стаяць на месцы, — запэўнiў Аляксандр Iванавiч Арэхаў, калi я зазiрнуў у яго кабiнет другi раз, — на заводзе iдзе пастаянная рэканструкцыя. Не так даўно пабудавалi i пусцiлi сучасны цэх па перапрацоўцы садавiна-ягаднай сыравiны. Сокi iдуць не толькi на выраб вiнаў, канцэнтраты з iх выказалi жаданне купляць краiны далёкага i блiзкага замежжа. Нядаўна набылi нямецкую лiнiю па разлiву напояў, плануем паставiць новую калону па ачыстцы спiрту, заказалi прэс-формы для вырабу фiрмовай бутэлькi на Ялiзаўскiм шклозаво- дзе. Дапамагае iсцi ў нагу з часам, падтрымлiвае фiнансамi канцэрн «Белхарчпрам». Дарэчы, рэнтабельнасць прадпрыемства за мiнулы год склала 13 працэнтаў.

— Цi пастаўляеце гарэлку ў Расiю? — запытаў я яго.

— Крыху пастаўляем, дагаворная праца працягваецца... — адказаў ён.

Затое пра праект скарэння далёкага замежжа ён апавядаў з задавальненнем, назваў канкрэтныя лiчбы i фiрмы, але папрасiў iх не прыводзiць да пэўнага часу. Аказваецца, клiмавiцкiм вытворцам удалося выйсцi на непасрэдных вытворцаў каньяку з Францыi. Тлумачыць не трэба, наколькi гэты напітак запатрабаваны ў Беларусi, попыт на яго неабмежаваны, таму камерцыйны поспех здзелкi не выклiкае сумненняў. Схема такая: за першую партыю ў 1000 дэкалiтраў кан’яку французам ужо заплачана, кан’як будзе пастаўлены аўтацыстэрнамi i будзе разлiты ў лiпенi. Назад аўтамашыны пустымi не пойдуць, яны павязуць у Францыю клiмавiцкую гарэлку. Далей гэты канал так i будзе развiвацца: кан’як у абмен на гарэлку.

— Калi гэта ажыццявiцца, вам дадуць ордэн, — пажартаваў я.

— Гэта адказ на вашы сумненнi па прыездзе на прадпрыемства кшталту таго, што «клiмавiцкая — дрэнная». Можаце сабе ўявiць, як правяралася наша прадукцыя, перш чым быў заключаны кантракт. Ну а ў смакавых тонкасцях французы дасведчаныя не менш за беларусаў. Мiж тым, не выключана, што жыхары сталiцы гэтага сапраўднага французскага кан’яку зноў жа не пакаштуюць. Там на палiцах вырабы з Арменii, Грузii, Малдовы...

Гэта добра, што ў краiне працэс вытворчасцi i рэалiзацыi алкаголю рэгулюемы. Але вытворчасць яго трэба нарошчваць для захавання рабочых месцаў i выхаду на замежныя рынкi. Гадоў дваццаць таму гарэлкi не хапала гэтак, як цукру цi сметанковага масла. Зараз — гэта харчовыя тавары нашага экспарту. У вытворчасцi гарэлкi Клiмавiчы — далёка не правiнцыя. Па маштабах вытворчасцi, узроўню тэхналогiй Клiмавiцкi ЛГЗ сярод лiдараў на постсавецкай прасторы. Нават у такiм вялiкiм артыкуле не апiсаць, як рупяцца пра якасць, варожаць над новымi рэцэптамi яго спецыялiсты. Разнастайныя мiжнародныя атэстацыi пацвярджаюць развiццё сацыяльнай базы, да паслуг работнiкаў — выдатны фiзкультурна-аздараўленчы камбiнат.

Мы i надалей будзем задавальняць iнтарэсы нашага ўласнiка шляхам добрасумленнай прыбытковай працы.

Я пакiдаў прадпрыемства з пачуццём удзячнасцi. Выдатны працуе тут калектыў, выдатныя спецыялiсты, пра якiх я яшчэ спадзяюся напiсаць у будучым. Ну а для тых спажыўцоў, хто сумняваецца ў якасцi алкагольных напояў, я б раiў стварыць незалежны дзяржаўны цэнтр экспрэс-аналiзу накшталт таго, якi iснуе на сталiчнай Камароўцы для праверкi прадуктаў харчавання на ўтрыманне радыенуклiдаў. Розныя прымесi, якiя ўтрымлiваюцца ў гарэлцы, такiя ж нябачныя i не менш шкодныя, чым радыяцыя. Калi б такi цэнтр iснаваў, то, упэўнены, ён, як i мiжнародныя эксперты, паставiў бы клiмавiцкiм вытворцам самую высокую адзнаку за якасць.

НАГРАДЫ, ПОЛУЧЕННЫЕ РУП «КЛИМОВИЧСКИЙ ЛИКЕРО-ВОДОЧНЫЙ ЗАВОД» НА МЕЖДУНАРОДНЫХ ВЫСТАВКАХ-КОНКУРСАХ ЗА 2006—2007 гг.

1. Выставка «Высокий градус» г. Одесса (04.02.2006):

— водка «Старославянская Люкс» — золотая медаль (внешнее оформление);

— водка «Старославянская Люкс» — серебряная медаль;

— бальзам «Старославянский» — золотая медаль.

2. Выставка «Продэкспо 2006» г. Москва (17.02.2006):

— водка «Старославянская Люкс» — золотая медаль;

— водка «Кристальная Люкс» — бронзовая медаль.

3. Участие в выставке «Брест. Содружество 2006» г. Брест (03—07.04.2006).

4. Участие в выставке «Кольский партнериат» г. Мурманск (19—21.05.2006).

5. Выставка «Петербургская ярмарка вин и водок» г. Санкт-Петербург (07—10.06.2006):

— водка «Старославянская Люкс» — Гран-при;

— водка «Климовичская Люкс» — золотая медаль.

6. Выставка «United Vodka 2006» г. Канны (23.05.2006):

— бальзам «Старославянский» — золотая медаль;

— водка «СССР» — золотая медаль;

— водка «Царская охота» — серебряная медаль;

— водка «Старославянская Люкс» — бронзовая медаль.

7. Выставка «Ялта. Золотой грифон 2006» г. Ялта (26—30.07.2006):

— водка «Старославянская Люкс» — золотая медаль;

— бальзам «Старославянский» — золотая медаль;

— настойка «Черная смородина на коньяке» — золотая медаль.

8. Участие в выставке «Дни Могилевской области в г. Звенигороде» (15—17.09.2006).

9. Участие в выставке «Riga Food 2006» (06—09.09.2006).

10. Участие в Национальной выставке Республики Беларусь в Республике Казахстан «БеларусьЭкспо 2006» г. Астана (16—22.10.2006).

11. Участие в Межгосударственной выставке «15 лет СНГ: сотрудничество и интеграция» г. Москва (23—29.11.2006).

12. Участие в Международной специализированной выставке- ярмарке «Продэкспо 2006» г. Минск (14—17.11.2006).

13. Национальная выставка Республики Беларусь в Латвийской Республике г. Рига (13—16.12.2006).

14. Международный дегустационный конкурс «Золотые брэнды Европы» г. Брюссель — водка «СССР».

15. Участие в конкурсе «Лучшие товары Республики Беларусь» (2006 г.):

— водка «Золотая корона Люкс» — лауреат конкурса;

— водка «Климовичская Люкс» — лауреат конкурса;

— водка особая «Золотой колос Люкс» — лауреат конкурса.

16. Участие в IХ дегустационном конкурсе по алкогольной продукции на Международной ярмарке «Продэкспо», г. Москва (12—16.02.2007):

— наливка «Старославянская Клюквенная» — золотая медаль;

— водка «Старославянская Люкс» — бронзовая медаль;

— водка «Казенная № 1» — почетный диплом;

— ликер «Старославянский Черносмородиновый» — почетный диплом.

17. 7-й международный конкурс-дегустация ликеро-водочных изделий г. Минск (05.04.2007):

— ликер десертный «Старославянский вишневый» — золотая медаль;

— бальзам «Старославянский» — золотая медаль;

— водка «Старославянская Люкс» — серебряная медаль;

— водка «Казенная № 1» — бронзовая медаль;

— бальзам «Старославянский» — диплом за лучший дизайн и фирменный стиль.


_______________________________________________

* Дал — дэкалiтр (старажытная мера ёмiстасцi гарэлачных вырабаў роўная 10 лiтрам цi аднаму вядру).



 
Теги: Брест, Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Не пакаштуеш — праўды не напiшаш, — жартавалi сябры i дадавалi, — хоць не пакаштуеш — таксама не шмат страцiш». Маўляў, Клiмавiчы, — правiнцыя, а зна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика