21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каментарый да праекта Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб вышэйшай адукацыi»

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(Працяг. Пачатак у нумарах за 13 і 19 красавіка.)

Да дэпутатаў часта звяртаюцца людзi з просьбамi знайсцi iм работу або iх дыпламаваным родзiчам, якiя не атрымалi размеркавання па спецыяльнасцi. Знайсцi работу не проста, усюды патрабуюцца спецыялiсты са стажам. Для многiх выпускнiкоў абавязковае размеркаванне дае шанц атрымаць работу i набыць вопыт практычнай дзейнасцi. Таму ў Законе прадугледжваецца падрыхтоўка спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях Агульнадзяржаўнага класiфiкатара Рэспублiкi Беларусь «Спецыяльнасцi i квалiфiкацыi». Гэта свайго роду спосаб прыцягнення выпуснiкоў у рэальны сектар эканомiкi i сацыяльна-культурную сферу.

Законам таксама прадугледжана дзяржаўнае рэгуляванне колькасцi абiтурыентаў, якiя залiчваюцца ў ВНУ абедзвюх формаў уласнасцi на вызначаныя спецыяльнасцi. Разлiк рэальнай патрэбнасцi народнай гаспадаркi краiны ў кадрах з вышэйшай адукацыяй на перспектыву будзе весцiся мiнiстэрствам адукацыi. З аднаго боку, гэта вельмi добра, што маладыя людзi iмкнуцца да ведаў, а з другога — дрэнна, калi вялiкая iх колькасць, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, можа быць не працаўладкавана ў адпаведнасцi са спецыяльнасцю. Дарэчы, у сувязi з наяўнасцю дзвюх ступеняў вышэйшай адукацыi выразна праглядваюцца ўсе перавагi размеркавання. У прыватнасцi, калi дыпламаваны спецыялiст размеркаваны, то ён зможа пры жаданнi працягваць вучобу ў магiстратуры. Калi скончыў магiстратуру, але не збiраецца вучыцца ў аспiрантуры, то такога магiстра, якi раней навучаўся на першай ступенi за бюджэтныя сродкi, размяркуюць на работу згодна з атрыманай спецыяльнасцю. Аднак не трэба думаць, што дзяржава аднолькава жорстка ставiцца да выпускнiкоў-бюджэтнiкаў, якiя не з’явiлiся да месца размеркавання або не адпрацавалi ўстаноўлены двухгадовы тэрмiн. Законам прадугледжана, што ўрадам Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца ўмовы вызвалення ад кампенсацыi затрачаных за вучобу грашовых сродкаў. I такiх умоў больш за дзесяць: ад сямейных абставiнаў да пераходу на выбарную пасаду. Выпускнiкi, якiя вучылiся за ўласныя грошы, не размяркоўваюцца, хоць пры наяўнасцi свабодных вакансiй вышэйшая навучальная ўстанова па жаданню такога выпускнiка можа даць яму накiраванне на працу.

Эфектыўнае функцыянаванне вышэйшай школы вызначаецца многiмi фактарамi — як унутранымi, так i знешнiмi. Сярод унутраных — фiнансаванне ВНУ i iх навукова-педагагiчны патэнцыял. Як адзначалася вышэй, толькi дзяржаўным ВНУ будуць выдзяляцца сродкi з рэспублiканскага бюджэту. Прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы фiнансуюцца за кошт сродкаў заснавальнiка. Разам з тым, усе ВНУ, незалежна ад формы ўласнасцi, маюць права атрымлiваць прыбытак ад платных адукацыйных паслуг, вытворчай, навуковай i прадпрымальнiцкай дзейнасцi, прымаць ахвяраваннi ад фiзiчных i юрыдычных асобаў, а таксама выкарыстоўваць любыя не забароненыя заканадаўствам спосабы атрымання прыбытку. Дзяржаўныя ВНУ пасля ўступлення ў сiлу Закона абавязаны будуць выкарыстоўваць сродкi, атрыманыя з дадатковых крынiц фiнансавання, строга па мэтаваму назначэнню ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Навукова-педагагiчны патэнцыял ВНУ на сёння з улiкам сумяшчальнiкаў складае 26 388 выкладчыкаў, з якiх 1334 — дактары навук i 8498 — кандыдаты навук. А студэнтаў — амаль 400 тысяч. Дэпутаты, нягледзячы на супрацiўленне асобных мiнiстэрстваў, вырашылi абмежаваць суадносiны выкладчыкаў i студэнтаў на дзённай форме навучання лiчбай, якая не перавышае 1:10. Гэта вельмi важна для нашых ВНУ. Адсутнасць такой нормы ў Законе магла б прывесцi i ўжо прывяла да знiжэння якасцi навучання студэнтаў i скарачэння прафесарска-выкладчыцкага складу (з 20 тысяч гэтых работнiкаў ужо зараз каля 12 працэнтаў працуе толькi на палову i чвэрць стаўкi), знiжэння яго навуковага i метадычнага патэнцыялу. Пры гэтым творчыя ВНУ, у якiх вядзецца падрыхтоўка мастакоў або артыстаў, вобразна кажучы «адзiнкавага тавару», могуць дазволiць iншае суаднясенне выкладчык — студэнт — 1:1. А вось устанаўлiваць Законам жорсткiя межы гадзiннай нагрузкi выкладчыкаў мы не сталi, паколькi яны будуць уплываць на памер зарплаты педагогаў ВНУ.

У. ЗДАНОВIЧ, старшыня Пастаяннай камiсii Палаты

прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу

Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры,

навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу.

(Заканчэнне будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика