Дзе навучаюцца лепшыя правазнаўцы?
Надзея НIКАЛАЕВА
Падведзены вынiкi Рэспублiканскай алiмпiяды па правазнаўству, якая ўпершыню праходзiла пад патранатам Мiнiстэрства адукацыi.
Сёлета ў алiмпiядзе ўдзельнiчалi студэнты з 10 навучальных устаноў: Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, Беларускай сельгасакадэмii, Мiжнароднага iнстытута працоўных i сацыяльных адносiнаў, Мiнскага iнстытута кiравання, Белдзяржунiверсiтэта, Юрыдычнага каледжа БДУ, Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта, Баранавiцкага, Брэсцкага i Гомельскага дзяржаўных унiверсiтэтаў. Рэспублiканская алiмпiяда па правазнаўству праходзiць у камандным i iндывiдуальным залiках, кожны з якiх складаецца з завочнага i вочнага адборачных тураў, а таксама фiналу. Ад адной навучальнай установы можа ўдзельнiчаць не больш як дзве каманды. Удзельнiкi спаборнiчаюць у напiсаннi эсэ, рашэннi прававых казусаў i тэставых заданняў, дэманструюць навыкi работы з iнфармацыйнымi сiстэмамi, рыхтуюць праекты прававых дакументаў i экспертных заключэнняў, спаборнiчаюць у прамоўнiцкiм майстэрстве. Сёлета ўдзельнiкаў алiмпiяды ацэньвала журы, у якое ўвайшлi прадстаўнiкi Канстытуцыйнага, Вярхоўнага, Вышэйшага гаспадарчага судоў, а таксама нацыянальных цэнтраў прававой iнфармацыi i заканатворчай дзейнасцi, што сведчыць аб высокiм статусе гэтага мерапрыемства. У iндывiдуальным залiку перамаглi Таццяна Паздзеева з Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь (1-е месца), Iрына Галубенка i Дзмiтрый Аўдзееў з Белдзяржунiверсiтэта (адпаведна 2-е i 3-е месцы). У камандным залiку зноў-такi вызначылiся студэнты БДУ — у iх два першыя месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падведзены вынiкi Рэспублiканскай алiмпiяды па правазнаўству, якая ўпершыню праходзiла пад патранатам Мiнiстэрства адукацыi
|
|