«Выбiў» грошы... каменем
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, у Плешчанiцах невядомы крымiнальнiк зайшоў у кiёск да iндывiдуальнай прадпрымальнiцы: пагражаючы жанчыне каменем, ён забраў у яе грошы i прыхапiў з сабой 4 плiткi шакаладу. Праз дзве гадзiны пасля таго, як жанчына паведамiла аб здарэннi ў мiлiцыю, праваахоўнiкi змаглi аператыўна затрымаць падазронага: iм аказаўся 16-гадовы вучань 9-га класа, якi, дарэчы, раней быў судзiмы за крадзеж i хулiганства.
ЗЛАДЗЮЖКА КРУШЫЎ СЦЕНЫ Неймавернай стараннасцю вызначыўся непрацуючы вясковец, якi на шляху да чужога дабра не паленаваўся «расправiцца» са сцяной. У вёсцы Зарэчча Мiнскага раёна, паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, 29-гадовы непрацуючы жыхар вёскi Замасточча, каб прабрацца ўнутр склада «Саўгаса Мiнскi», якi ахоўваецца ведамасным вартаўнiком, праламаў сценку. Здабычай жа яго сталi алюмiневы вугалок i дроселi. Кошт вынесенага са склада дабра ацэньваецца ў суму каля 2 мiльёнаў 649 тысяч рублёў. Iгар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, у Плешчанiцах невядомы крымiнальнiк зайшоў у кiёск да iндывiдуальнай прадп |
|