Дапамога з новага «пункту адлiку»?
Сяргей ГРЫБ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, да канца гэтага года плануецца падрыхтаваць прапановы па павелiчэнню крытэрыю патрэбы, зыходзячы з якога прызначаецца адрасная сацыяльная дапамога.
У прыватнасцi, калi зараз права на такую дапамогу атрымлiваюць грамадзяне з даходам менш за 60 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму, то ў будучым гэты паказчык мяркуецца павысiць да 80 працэнтаў БПМ. Дарэчы, паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Надзеi Басюк, на працягу студзеня—сакавiка гэтага года адрасная сацыяльная дапамога была прызначана на 15,5 тыс. чалавек. Пры гэтым яе сярэднi памер у выглядзе штомесячных выплат склаў 27,7, а ў выглядзе аднаразовай сацыяльнай падтрымкi — 77,9 тыс. рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, да канца гэтага года плануецца падрыхтаваць прапановы па павелiчэнню к
|
|