Сярэдняя прапанова беспрацоўным сталiцы — звыш паўмiльёна
Сяргей ГРЫБ
Вакансіі Сярэднi памер аплаты па банку даных вакансiй, якiя заяўлены ў сталiчную службу занятасцi насельнiцтва, складае 523 тыс. рублёў — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiлi ў камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама.Паводле апошнiх даных, на ўлiку ў службе занятасцi Мiнска знаходзяцца 4447 жыхароў сталiцы, што адпавядае 0,5 працэнта ад усяго эканамiчна актыўнага насельнiцтва горада. I адначасова тут жа маюцца звесткi аб 16 886 вакансiях. Пры гэтым, адзначаюць у камiтэце, асаблiва значнае павелiчэнне попыту на працоўную сiлу назiраецца менавiта зараз — у сувязi з ростам колькасцi заявак на «сезонных» работнiкаў. Праўда, адначасова нельга не заўважыць, што асноўная маса свабодных працоўных месцаў у сталiцы (13 993) прызначана для прадстаўнiкоў рабочых прафесiй. У прыватнасцi, найбольшым попытам у мiнскiх наймальнiкаў карыстаюцца будаўнiкi (асаблiва бетоншчыкi, муляры i маляры-тынкоўшчыкi), вадзiцелi аўтамабiляў, аўтобусаў i тралейбусаў, станочнiкi, токары, грузчыкi, дарожныя рабочыя, рознарабочыя, рабочыя па комплекснай уборцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднi памер аплаты па банку даных вакансiй, якiя заяўлены ў сталiчную службу занятасцi насельнiцтва, складае 523 тыс. рублёў
|
|