Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымонii развiтання з першым прэзiдэнтам Расii
Кар. БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымонii развiтання з першым прэзiдэнтам Расii Барысам Ельцыным.
На памiнальным богаслужэннi ў маскоўскiм Храме Хрыста Збавiцеля прысутнiчала сусветная элiта: кiраўнiкi дзяржаў i ўрадаў, прадстаўнiкi грамадскасцi, дыпламатычнага корпуса. Пасля прыбыцця ў храм Аляксандр Лукашэнка выказаў словы спачування Наiне Ельцынай, родным першага прэзiдэнта Расii. На богаслужэнне прэзiдэнт Беларусi прыбыў практычна адначасова з Уладзiмiрам Пуцiным i Нурсултанам Назарбаевым. Барыс Ельцын у свой час разам з Аляксандрам Лукашэнкам стаяў каля вытокаў беларуска-расiйскага саюзнага будаўнiцтва. Як адзначыў напярэдаднi кiраўнiк дзяржавы, з iмем Барыса Мiкалаевiча звязаны найбольш значныя i памятныя старонкi ў развiццi саюзных адносiнаў памiж беларускiм i расiйскiм народамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На памiнальным богаслужэннi ў маскоўскiм Храме Хрыста Збавiцеля прысутнiчала сусветная элiта: кiраўнiкi дзяржаў i ўрадаў, прадстаўнiкi грамадскасцi, д
|
|