З 10 мая ў Мiнску пачнецца паэтапнае адключэнне гарачай вады
Кар. БЕЛТА
Аб гэтым паведамiлi на прадпрыемстве «Мiнскiя цеплавыя сеткi».
Тут растлумачылi, што адпаведная мера прымаецца для падрыхтоўкi цеплавых сетак сталiцы да работы ў зiмовых умовах i ў адпаведнасцi з графiкам адключэнняў цепламагiстраляў, размеркавальных сетак i раённых кацельняў «Мiнскiх цеплавых сетак» для выпрабаванняў i рамонтаў у гэтым годзе. Першымi адчуюць нязручнасцi жыхары вулiц Берута, Адоеўскага, Кальварыйскай, Марцiнкевiча, Прытыцкага, Скрыганава, Сердзiча, Жудро, Глебкi, Альшэўскага, Матусевiча, Бiрузова, праспекта Пушкiна. Пры выяўленнi цечы вады або паравання з зямлi, калодзежаў, правалаў грунту неабходна тэрмiнова паведамiць дыспетчару «Мiнскiх цеплавых сетак» па тэлефонах 298-27-27, 298-27-37, або ў блiжэйшае ЖЭУ. Час спынення падачы гарачай вады будзе максiмальна скарочаны i ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак i адсутнасцi дэфектаў не будзе перавышаць 14 дзён, падкрэслiлi спецыялiсты прадпрыемства «Мiнскiя цеплавыя сеткi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiлi на прадпрыемстве «Мiнскiя цеплавыя сеткi» |
|