21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дыспансэрызацыя — крок да здароўя

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Дапамога са знакам якасцi

У цэнтральным рэгiёне «плямы» радыеактыўнага забруджвання зафiксаваны ў дзесяцi раёнах — Бярэзiнскiм, Барысаўскiм, Вiлейскiм, Валожынскiм, Крупскiм, Лагойскiм, Маладзечанскiм, Слуцкiм, Салiгорскiм i Стаўбцоўскiм. На пацярпелай тэрыторыi размешчаны 153 населеныя пункты, дзе жывуць больш чым 15 тысяч чалавек (у тым лiку — 3 тыс. дзяцей).

За кошт сродкаў, якiя выдзяляюцца на пераадоленне наступстваў аварыi на ЧАЭС, у вобласцi пабудавана 4,4 тысячы жылых дамоў i кватэр, 14 бальнiц i сельскiх урачэбных амбулаторый, 11 аздараўленчых устаноў, 2 аптэкi, 15 школ i 6 дзiцячых садкоў, 8 лазняў, 77 артэзiянскiх свiдравiн, заасфальтавана больш чым 300 кiламетраў дарог. Асаблiвая ўвага надаецца вырашэнню надзённых пытанняў iнвалiдаў-чарнобыльцаў. На працягу апошнiх шасцi гадоў яны атрымалi больш чым 100 кватэр, сёлета для гэтай катэгорыi насельнiцтва плануецца пабудаваць яшчэ 18.

Як адзначылi ў Камiтэце па працы, занятасці i сацыяльнай абароне насельнiцтва Мiнскага аблвыканкама, людзям, якiя пацярпелi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадастаўляецца шэраг iльгот. У адпаведнасцi з iмi, у пэўных выпадках прадугледжваецца змяншэнне ўстаноўленага пенсiйнага ўзросту на 5 альбо 10 гадоў, устанаўлiваецца надбаўка да пенсii. Паводле iнфармацыi Камiтэта па працы, занятасці i сацыяльнай дапамогi Мiнаблвыканкама, памер пенсii па iнвалiднасцi, якая наступiла ў вынiку калецтва альбо захворвання, што выклiкана катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў выпадку страты кармiцеля (па гэтай жа прычыне) разлiчваецца ў льготным парадку i значна перавышае сярэднi памер пенсii, якая разлiчана ў агульным парадку. Як сведчыць статыстыка, пенсii па iнвалiднасцi на Мiншчыне атрымлiваюць 914 чалавек (сярэднi памер такiх выплат у лютым склаў 805,5 тысячы рублёў), па выпадку страты кармiцеля — 145 (каля 600 тыс. руб.). «Сацыяльны радок» грашовых выдаткаў лiквiдацыi наступстваў аварыi на ЧАЭС увесь час павялiчваецца. Калi ў 2004 годзе расходы на выплату пенсiй, надбавак, матэрыяльнай дапамогi i кампенсацый склалi 4,7 мiльярда рублёў, то сёлета за першыя тры месяцы — ужо 2,2 млрд рублёў.

У Мiнскай вобласцi пад спецыяльным медыцынскім наглядам знаходзiцца 27,7 тысячы чалавек (у тым лiку 3,3 тыс. дзяцей).

— Нягледзячы на маштабны комплекс ахоўных мерапрыемстваў, якi быў выкананы ў постчарнобыльскi перыяд, i дасягнуты рэальны эфект, асобныя праблемы застаюцца даволi вострымi, — адзначае загадчык аддзела чарнобыльскага рэгiстра Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы Уладзiмiр Савельеў. — Для групы людзей, якiя пацярпелi ад аварыi на ЧАЭС i лiквiдатараў захоўваецца дадатковая рызыка пагаршэння стану здароўя, адзначаецца рост захворваемасцi. Аналiз медыцынскiх наступстваў, iх дынамiка i прагноз сведчаць аб тым, што праблема мiнiмiзацыi вынiкаў катастрофы i павышэнне эфектыўнасцi неабходнай дапамогi, з цягам часу не толькi не губляе дапамогi, а i становiцца адной з найбольш прыярытэтных.

У адпаведнасцi са спецыяльным загадам упраўлення аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама, пацярпелыя ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС маюць права на пазачарговую амбулаторна-палiклiнiчную дапамогу i шпiталiзацыю ва ўсе лячэбна-прафiлактычныя ўстановы цэнтральнага рэгiёна. Пры гэтым першачарговая ўвага надаецца медыцынскаму абслугоўванню дзяцей i цяжарных жанчын, якiя жывуць на забруджаных тэрыторыях. Установы аховы здароўя апошнiм часам актыўна перааснашчаюцца, значна абнавiлася абсталяванне ў Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы. Гэта дазволiла ўкаранiць сучасныя методыкi, праводзiць унiкальныя аперацыi — менш траўматычныя для пацыента, з больш хуткiм перыядам рэабiлiтацыi.

— На набыццё неабходнага медыцынскага абсталявання на працягу апошнiх двух гадоў выдаткоўвалася па 10 мiльярдаў рублёў, а на правядзенне капiтальных рамонтаў памяшканняў — звыш 6 млрд, — паведамiў галоўны ўрач Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы Юрый Ладуцька. — Большая частка фiнансавання адбывалася за кошт сродкаў абласнога бюджэту, таксама выдаткоўвалiся грошы i рэспублiканскага — праз праграмы Мiнiстэрства аховы здароўя. Удалося набыць самую найноўшую апаратуру — напрыклад, камп’ютарны i магнiтна-рэзанансны тамографы, кошт кожнага з гэтых прыбораў перавышае мiльён долараў.

Як заўважыў загадчык рэанiмацыйнага аддзялення абласной бальнiцы Сяргей Шарылаў, пасля перааснашчэння пачалi сапраўды працаваць на еўрапейскiм узроўнi. Гэта дазволiць значна палепшыць лячэнне пацыентаў, рэальна зменшыць смяротнасць. Вялiкую карысць прыносiць ранняе выяўленне захворванняў. Паводле слоў Уладзiмiра Савельева, дзякуючы дыспансэрызацыі, удалося стабiлiзаваць узровень захворваемасцi i вызначыць кантынгент найбольшай рызыкi развiцця паталогiй, якiя абумоўлены ўздзеяннем комплексу негатыўных фактараў наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Цi адрознiваецца сiтуацыя па асобных раёнах Мiншчыны?

— Напэўна, тут няма яўнай тэрытарыяльнай прыкметы, — лiчыць Уладзiмiр Савельеў. — Колькасць людзей, якiя ўваходзяць у спецыяльны чарнобыльскi рэгiстр, прыкладна аднолькавая па рэгiёнах вобласцi. Гэтая катэгорыя — пад пастаянным медыцынскiм наглядам, у вынiку чаго хранiчныя хваробы не пераходзяць у складаныя формы. Удаецца паспяхова лячыць i анкалагiчныя захворваннi, у тым лiку рак шчытападобнай залозы. Асаблiвую ўвагу будзем надаваць лiквiдатарам, паколькi, як паказаў аналiз i прагноз першаснай захворваемасцi розных катэгорый пацярпелага насельнiцтва, у блiжэйшыя пяць гадоў яны будуць знаходзiцца ў «зоне павышанай рызыкi». Калi дапамога аказваецца своечасова i якасна, то яна заўсёды мае станоўчы вынiк.

Мінскі раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтральным рэгiёне «плямы» радыеактыўнага забруджвання зафiксаваны ў дзесяцi раёнах — Бярэзiнскiм, Барысаўскiм, Вiлейскiм, Валожынскiм, Крупскiм, Л
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика